Музыкальная газета: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
дрНяма тлумачэння праўкі |
Brubaker610 (размовы | уклад) Выява Тэг: рэдактар вікітэксту 2017 |
||
Радок 1: | Радок 1: | ||
{{Газета|назва=Музыкальная газета|арыгінальная назва=|выява=|подпіс=|тып=штотыднёвік|фармат=|заснаванне=[[1996]]|спыненне публікацый=[[2008]]|цана=|уладальнікі=|выдавец=[[ВД «Нестор»]]|рэдактар=|галоўны рэдактар=|штат=|палітычна=|мова=[[Руская мова|руская]]|перыядычнасць=|аб'ём=|тыраж=20000 – 1500|галоўны офіс=|ISSN=|вэб-сайт=http://www.nestor.minsk.by/mg/}} |
{{Газета|назва=Музыкальная газета|арыгінальная назва=|выява=Музыкальная газета (лагатып).jpg|подпіс=|тып=штотыднёвік|фармат=|заснаванне=[[1996]]|спыненне публікацый=[[2008]]|цана=|уладальнікі=|выдавец=[[ВД «Нестор»]]|рэдактар=|галоўны рэдактар=|штат=|палітычна=|мова=[[Руская мова|руская]]|перыядычнасць=|аб'ём=|тыраж=20000 – 1500|галоўны офіс=|ISSN=|вэб-сайт=http://www.nestor.minsk.by/mg/}} |
||
'''«Музыкальная газета»''' — [[Беларусь|беларускае]] штотыднёвае выданне, прысвечанае музыцы і шоу-бізнэсу. |
'''«Музыкальная газета»''' — [[Беларусь|беларускае]] штотыднёвае выданне, прысвечанае музыцы і шоу-бізнэсу. |
Версія ад 12:31, 24 студзеня 2019
«Музыкальная газета» | |
---|---|
Арыгінальная назва |
руск.: Muzykalnaya Gazeta |
Тып | штотыднёвік |
Выдавец | ВД «Нестор» |
Краіна | |
Галоўны рэдактар | Алег Клімаў |
Заснавана | 1996 |
Спыненне публікацый | 2008 |
Мова | руская |
Галоўны офіс | |
Тыраж | 20000 – 1500 |
ISSN | 1606-7010 |
Вэб-сайт | nestor.minsk.by/mg/ |
«Музыкальная газета» — беларускае штотыднёвае выданне, прысвечанае музыцы і шоу-бізнэсу.
Гісторыя
Заснавана ў Мінску ў 1996 годзе выдаўцом Анатолем Віктаравічам Кірюшкіным (ВД «Нестар»). Газета выходзіла першапачаткова адзін раз у тыдзень, затым адзін раз у два тыдні, на рускай мове, распаўсюджвалася на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, а таксама праз прыватных распаўсюднікаў на рынках Украіны і Расіі.[1] Тыраж у розныя гады вар’іраваўся ад 7 000 асобнікаў да 19 500, пасля наклад рэзка ўпаў і працягваў зніжацца у наступныя гады, у той час як апошні нумар выйшаў у снежні 2007 года накладам у 2 514 асобнікаў.[2]
Да 2003 года газета выходзіла ў каляровым фармаце і распавядала як пра заходнюю, так і пра беларускую і рускую музычную сцэны. З 2003 года газета стала пісаць выключна на тэмы беларускай музыцы (асвятленне заходняй музыкі перавандравала ў новы часопіс «НОТ-7»), змяніла дызайн і перайшла на 8 старонак (замест 16) у чорна-белым выкананні.[3][4]
Практычна з самага пачатку галоўным рэдактарам выдання з’яўляўся Алег Клімаў, вядомы беларускі музычны журналіст. За час свайго існавання газета стала знакавым выданнем для беларускіх знатакоў музыкі[5][6] і мела поспех у Маскве і Санкт-Пецярбургу, галоўным чынам за кошт велізарнай колькасці апублікаваных матэрыялаў і высокай (у першыя гады) якасці публікацый.[3]
Напярэдадні 2008 года ў сілу фінансавых прычын газета спыніла сваё існаванне.[7]
Зноскі
- ↑ Анонс номера на music.com.ua
- ↑ Газет все меньше? // К.Трохин, «Naviny.by», 04.01.2008
- ↑ а б «В истории «МГ» не было ошибок» // Т.Замировская, «БелГазета», №3 (624), 21 января 2008 г
- ↑ О "Музыкальной газете" в программе «Второй план», «TUT.BY», 27 марта 2012
- ↑ Сила печатного слова // О.Самусик, «Советская Белоруссия», 09.07.2009
- ↑ Десять музыкальных мемов Беларуси // «Ultra-Music», 13.11.2013
- ↑ "Пациент скорее жив, чем мёртв" // К.Карпицкая, «Read me», №2 (2), 2011, стр.29
Спасылкі
- Официальный сайт (руск.)