Малады Фронт: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
(удзельнік выдалены)
(выдаленае кароткае апісанне змен)
(удзельнік выдалены)
(выдаленае кароткае апісанне змен)
Радок 72: Радок 72:
Пачынаючы з 2000 году, Малады Фронт пяць разоў спрабаваў атрымаць рэгістрацыю ў [[Міністэрства юстыцыі Беларусі|Міністэрстве юстыцыі Беларусі]], але ўсе пяць разоў яму было адмоўлена ў гэтым. Маладафронтаўцы лічаць, што ўлады наўмысна не рэгіструюць арганізацыю, каб мець рычагі ціску на моладзевых актывістаў з дапамогаю антыканстытуцыйнага артыкулу 193-1 крымінальнага кодэксу РБ. У межах кампаніі па супрацьстаянні крымінальнаму пераследу за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі, маладафронтаўцы зарэгістравалі сваю арганізацыю ў [[Чэхія|Чэхіі]],<ref>http://news.tut.by/politics/101473.html</ref> пададзены дакумэнты на рэгістрацыю ў [[Летува|Летуве]],<ref>http://www.svaboda.org/content/Article/1192907.html</ref> плануецца атрымаць афіцыйны статус у [[Польшча|Польшчы]] і [[Украіна|Ўкраіне]].
Пачынаючы з 2000 году, Малады Фронт пяць разоў спрабаваў атрымаць рэгістрацыю ў [[Міністэрства юстыцыі Беларусі|Міністэрстве юстыцыі Беларусі]], але ўсе пяць разоў яму было адмоўлена ў гэтым. Маладафронтаўцы лічаць, што ўлады наўмысна не рэгіструюць арганізацыю, каб мець рычагі ціску на моладзевых актывістаў з дапамогаю антыканстытуцыйнага артыкулу 193-1 крымінальнага кодэксу РБ. У межах кампаніі па супрацьстаянні крымінальнаму пераследу за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі, маладафронтаўцы зарэгістравалі сваю арганізацыю ў [[Чэхія|Чэхіі]],<ref>http://news.tut.by/politics/101473.html</ref> пададзены дакумэнты на рэгістрацыю ў [[Летува|Летуве]],<ref>http://www.svaboda.org/content/Article/1192907.html</ref> плануецца атрымаць афіцыйны статус у [[Польшча|Польшчы]] і [[Украіна|Ўкраіне]].


Сябры арганізацыі знаходзяцца пад сталым ціскам з боку рэжыму, шэраг з іх пераследваліся па палітычных матывах і нават асуджаныя: самыя знакамітыя з іх — гэта справы Аляксея Шыдлоўскага, Вадзіма Лабковіча, [[Павал Севярынец|Паўла Севярынца]]Паўла Севярынца, Паўла Мажэйкі, Артура Фінькевіча, Змітра Дашкевіча. Са сталай пэрыядычнасцю шэрагоўцы і лідары арганізацыі за сваю дзейнасць падвяргаюцца адміністрацыйнаму пераследу, самымі распаўсюджанымі відамі якога з'яўляюцца арышт (да 25 сутак) і штрафы. Не спыняецца таксама ціск і з боку спецслужбаў рэжыму.
Сябры арганізацыі знаходзяцца пад сталым ціскам з боку рэжыму, шэраг з іх пераследваліся па палітычных матывах і нават асуджаныя: самыя знакамітыя з іх — гэта справы Аляксея Шыдлоўскага, Вадзіма Лабковіча, [[Павал Севярынец|Паўла Севярынца]], Паўла Мажэйкі, Артура Фінькевіча, Змітра Дашкевіча. Са сталай пэрыядычнасцю шэрагоўцы і лідары арганізацыі за сваю дзейнасць падвяргаюцца адміністрацыйнаму пераследу, самымі распаўсюджанымі відамі якога з'яўляюцца арышт (да 25 сутак) і штрафы. Не спыняецца таксама ціск і з боку спецслужбаў рэжыму.


[[Прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 2006 году|Пасля прэзыдэнцкай кампаніі 2006 году]] на лідараў «Маладога Фронту», Змітра Дашкевіча, [[Сяржук Лісічонак|Сержука Лісічонка]], Барыса Гарэцкага і Алега Корбана, была ўзбуджаная крымінальная справа па антыканстытуцыйным артыкуле 193-1 (Дзейнасць незарэгістраванай Мін'юстам арганізацыі). Паводле гэтай крымінальнай справы, [[1 лістапада]] 2006 году, лідар «Маладога Фронту», Зміцер Дашкевіч быў асуджаны на паўтара году калоніі агульнага рэжыму. Цягам году па гэтым жа артыкуле былі асуджаныя іншыя лідары і актывісты МФ — [[Іван Шыла]] ([[Салігорск]]), [[Наста Палажанка]] ([[Менск]]), [[Зміцер Хведарук]] (Менск), [[Аляксей Янушэўскі]] (Менск), [[Алег Корбан]] (Менск), [[Барыс Гарэцкі]] (Менск), [[Наста Азарка]] ([[Нясвіж]]), [[Яраслаў Грышчэня]] ([[Баранавічы]]), [[Кася Салаўёва]] ([[Полацак]]), [[Эдвард Зелянкоў]] ([[Жлобін]]). Усе яны былі прысуджаны да штрафу альбо папярэджання.
[[Прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 2006 году|Пасля прэзыдэнцкай кампаніі 2006 году]] на лідараў «Маладога Фронту», Змітра Дашкевіча, [[Сяржук Лісічонак|Сержука Лісічонка]], Барыса Гарэцкага і Алега Корбана, была ўзбуджаная крымінальная справа па антыканстытуцыйным артыкуле 193-1 (Дзейнасць незарэгістраванай Мін'юстам арганізацыі). Паводле гэтай крымінальнай справы, [[1 лістапада]] 2006 году, лідар «Маладога Фронту», Зміцер Дашкевіч быў асуджаны на паўтара году калоніі агульнага рэжыму. Цягам году па гэтым жа артыкуле былі асуджаныя іншыя лідары і актывісты МФ — [[Іван Шыла]] ([[Салігорск]]), [[Наста Палажанка]] ([[Менск]]), [[Зміцер Хведарук]] (Менск), [[Аляксей Янушэўскі]] (Менск), [[Алег Корбан]] (Менск), [[Барыс Гарэцкі]] (Менск), [[Наста Азарка]] ([[Нясвіж]]), [[Яраслаў Грышчэня]] ([[Баранавічы]]), [[Кася Салаўёва]] ([[Полацак]]), [[Эдвард Зелянкоў]] ([[Жлобін]]). Усе яны былі прысуджаны да штрафу альбо папярэджання.

Версія ад 21:47, 5 жніўня 2009

Малады Фронт
Малады Фронт
Выява лагатыпа
Лідар Зміцер Дашкевіч
Заснавальнік Павел Канстанцінавіч Севярынец
Дата заснавання 1997
Штаб-кватэра Менск
Ідэалогія хрысціянска-дэмакратычная
Саюзнікі і блокі БХД, БСДП (НГ), Рух "За Свабоду", ПБНФ і КХП-БНФ
Колькасць членаў каля 1000
Дэвіз «Жыве Беларусь!»
Сайт mfront.net

"Малады Фронт" , "МФ" - (афіцыйная рэгістрацыя ў Чэхіі) — міжнародны [1] моладзевы рух беларускай моладзі. З'яўляецца найбуйнейшай [2][3][4][5][6][7] моладзевай дэмакратычнай арганізацыяй Беларусі.

Гісторыя

Малады Фронт быў заснаваны ў 1997 годзе, увабраўшы ў сябе арганізацыйна не аформлены рух незалежнай моладзі, аб'яднаўшы ў сваіх шэрагах дзясяткі моладзевых ініцыятываў і арганізацыяў. З таго часу Малады Фронт прайшоў шэраг ступеняў свайго развіцця, пераўтварыўшыся з пратэстнага руху 1996—1997 гадоў у правацэнтрысцкую паводле палітычнай ідэалогіі арганізацыю.

Мэты і задачы

Мэтамі Маладога Фронту з'яўляюцца аб'яднанне і выхаванне моладзі на грунце беларускай нацыянальнай ідэі, хрысціянска-дэмакратычных прынцыпаў, пабудова грамадзянскай супольнасці на падставах дэмакратыі і вольнага рынку, садзеянне фармаванню духоўна і фізічна моцнага пакалення.

Асноўнымі задачамі Маладога Фронту з'яўляюцца: выяўленне і спрыянне рэалізацыі грамадзкай і творчай ініцыятывы сярод моладзі, агітацыйна-масавая дзейнасць па адраджэнню беларускай школы, культуры, мовы, фармаванне ў моладзі адказнасці за лёс сваёй Бацькаўшчыны.[8]

Лідары МФ

Дзейнасць

Малады Фронт мае ў сваіх шэрагах каля 1000 актывістаў [9] , аб'яднаных у Абласныя і Раённыя Рады МФ. Вышэйшы ворган — З'езд, які адбываецца не радзей аднаго разу на два гады. Паміж З'ездамі арганізацыяй кіруе Сойм і Ўправа Маладога Фронту.

Малады Фронт уваходзіць у шэраг палітычных моладзевых міжнародных арганізацыяў, такіх як European Democrat Students (EDS)[10] і Youth of the European People's Party (YEPP)[11], мае партнэрскія стасункі з роднаснымі арганізацыямі Украіны, Швэцыі, Летувы, Польшчы й іншых краінаў.

З 1997 году «Малады Фронт» разгарнуў пастаянную кампанію «Горад наш!» (90% беларускай моладзі і 70% насельніцтва жывуць у гарадах). У знакавыя даты і напярэдадні важных падзеяў маладафронтаўцы масава уздымаюць па-над дахамі бел-чырвона-белыя нацыянальныя сцягі па усёй Беларусі. Акцыі «Горад наш!», падчас якіх было вывешана больш за 1200 сцягоў, праходзілі практычна ва ўсіх гарадах Беларусі.

У выніку актыўнай і паспяховай дзейнасці ўжо ў 1999 годзе «Малады Фронт» мае рэйтынг вядомасці сярод моладзі — 10,8 %[12], саступаючы толькі праўладным БПСМ (48,3%) і БСМ (25%).

У 2000 годзе, падчас парламенцкіх выбараў, «Малады Фронт» правеў кампанію байкоту пад назвай: «Вырабы» — высмейванне выбарчага фарсу па-лукашэнкаўску.

Малады Фронт у перадвыбарчай прэзідэнцкай кампаніі 2001 году выступіў арганізатарам Кангрэсу Беларускай Моладзі, у якім прыняла ўдзел больш за 520 дэлегатаў з усёй Беларусі, і ініцыяваў падпісанне адмысловага Пагаднення паміж адзіным кандыдатам ад апазіцыі і моладдзю. Падчас кампаніі прэзідэнцкіх выбараў 2001 году «Малады Фронт» стаў вырашальнаю сілаю ў мабілізацыйнай кампаніі «Выбірай!». За час выбарчай гонкі «Малады Фронт» правёў звыш 1100 акцыяў больш чым у 120 гарадах і мястэчках Беларусі.

24 верасня 2001 году менавіта «Малады Фронт» распачаў беспрэцэдэнтную варту ў Курапатах, пратэстуючы супраць разбурэння нацыянальнага некропалю пры будаўніцтве Менскай кальцавой дорогі.[13]. Больш за 120 актывістаў «Маладога Фронту» сталі асноваю 8 месяцовай бесперапыннай «Абароны Курапатаў», якая аб’яднала дэмакратычнае грамадства і завершылася перамогаю моладзі.

Паводле апытання, праведзенага ўлетку 2002 году беларускім штотыднёвікам «Наша Ніва», «Малады Фронт» увайшоў у пяцёрку найбольш уплывовых палітычных сілаў Беларусі — разам з Адміністрацыяй Лукашэнкі, парламентам і дзвюма найбуйнейшымі апазіцыйнымі партыямі.[14] Дзейнасць Маладога Фронту ацанілі як вельмі эфектыўную і дзяржаўныя, і недзяржаўныя экспэрты.

Паводле звестак Балтыйскай службы Інстытута Гэлапа за кастрычнік 2002 году, рэйтынг «Маладога Фронту» сярод усяго насельніцтва Беларусі складаў 6,3%, а сярод моладзі 18—30 гадоў — 14% — пры тым, што ўсе палітычныя партыі маюць ад 0,5% да 5% папулярнасці, а «каэфіцыент страху» ў грамадстве вельмі высокі [крыніца?].

Сябры Маладога Фронту прымалі ўдзел і перамагалі на некаторых акругах на выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў 2003, удзельнічалі ў выбарах у Палату Прадстаўнікоў 2004. Заснаваны Маладым Фронтам блок «Маладая Беларусь» уваходзіў у Стала Дзеючую Нараду дэмакратычных палітычных партыяў, а потым у АДС (Аб'яднаныя Дэмакратычныя Сілы).

Актывісты «Маладой Беларусі» сабралі больш за 40 тысячаў подпісаў у сваю падтрымку і сталіся асноўнаю сілаю, якая супрацьстаяла правядзенню Лукашэнкам трэцяга рэферэндуму. Падчас абвяшчэння Лукашэнкам намеру змяніць Канстытуцыю «Малады Фронт» арганізаваў акцыю пратэсту на плошчы Кастуся Каліноўскага, за якую адзін з лідараў «Маладога Фронту» і «Маладой Беларусі», Зміцер Дашкевіч, быў арыштаваны і асуджаны да 10 сутак адміністратыўнага арышту. Адзін жа з заснавальнікаў «Маладога Фронту», лідар «Маладой Беларусі», Павал Севярынец быў асуджаны да трох гадоў г. зв. «хіміі» за арганізацыю акцыяў пратэсту ў дзень правядзення рэфэрэндуму і на наступны дзень пасля яго.

Падчас прэзідэнцкай кампаніі 2006 году «Малады Фронт» быў адным з арганізатараў масавых акцыяў супраць фальсіфікацыяў вынікаў галасавання, а таксама «намётавага мястэчка» на пляцы Кастуся Каліноўскага з 20 па 24 сакавіка 2006 году.

У чэрвені 2006 году маладафронтаўцы, выступаючы супраць крымінальнага пераследу актывістаў сваёй арганізацыі, распачалі моладзевую галадоўку, якая сталася адной з самых працяглых і самай масавай грамадска-палітычнай галадоўкаю. Доўжылася яна 24 дні з удзелам болей 100 маладафронтаўцаў.[15]

Шэраг актывістаў і лідараў Маладога Фронту ўвайшлі ў Арганізацыйны камітэт па заснаванні партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя.

«Малады Фронт» з'яўляецца лідарам палітычнага вулічнага супраціву, арганізоўваючы дзясяткі вулічных акцыяў штогод [крыніца?](найбольш вядомая з іх — традыцыйная акцыя на «Дзень святога Валянціна»). За часы свайго існавання арганізацыя правяла дзясяткі агульнанацыянальных грамадска-палітычных кампаніяў, самыя вядомыя з якіх: «Акцыя Любові», «Горад Наш!», «Беларусь у Еўропу!», «Вырабы», «Выбірай!», «Не трэцяму тэрміну!», «Хочам новага!», «Байкот 2008!», «Шоў Беларушчыны», «Камунізм пад трыбунал!», «Беларускую кнігу дзецям!», «Калядны Фэст».

Супрацьстаянне рэжыму

Пачынаючы з 2000 году, Малады Фронт пяць разоў спрабаваў атрымаць рэгістрацыю ў Міністэрстве юстыцыі Беларусі, але ўсе пяць разоў яму было адмоўлена ў гэтым. Маладафронтаўцы лічаць, што ўлады наўмысна не рэгіструюць арганізацыю, каб мець рычагі ціску на моладзевых актывістаў з дапамогаю антыканстытуцыйнага артыкулу 193-1 крымінальнага кодэксу РБ. У межах кампаніі па супрацьстаянні крымінальнаму пераследу за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі, маладафронтаўцы зарэгістравалі сваю арганізацыю ў Чэхіі,[16] пададзены дакумэнты на рэгістрацыю ў Летуве,[17] плануецца атрымаць афіцыйны статус у Польшчы і Ўкраіне.

Сябры арганізацыі знаходзяцца пад сталым ціскам з боку рэжыму, шэраг з іх пераследваліся па палітычных матывах і нават асуджаныя: самыя знакамітыя з іх — гэта справы Аляксея Шыдлоўскага, Вадзіма Лабковіча, Паўла Севярынца, Паўла Мажэйкі, Артура Фінькевіча, Змітра Дашкевіча. Са сталай пэрыядычнасцю шэрагоўцы і лідары арганізацыі за сваю дзейнасць падвяргаюцца адміністрацыйнаму пераследу, самымі распаўсюджанымі відамі якога з'яўляюцца арышт (да 25 сутак) і штрафы. Не спыняецца таксама ціск і з боку спецслужбаў рэжыму.

Пасля прэзыдэнцкай кампаніі 2006 году на лідараў «Маладога Фронту», Змітра Дашкевіча, Сержука Лісічонка, Барыса Гарэцкага і Алега Корбана, была ўзбуджаная крымінальная справа па антыканстытуцыйным артыкуле 193-1 (Дзейнасць незарэгістраванай Мін'юстам арганізацыі). Паводле гэтай крымінальнай справы, 1 лістапада 2006 году, лідар «Маладога Фронту», Зміцер Дашкевіч быў асуджаны на паўтара году калоніі агульнага рэжыму. Цягам году па гэтым жа артыкуле былі асуджаныя іншыя лідары і актывісты МФ — Іван Шыла (Салігорск), Наста Палажанка (Менск), Зміцер Хведарук (Менск), Аляксей Янушэўскі (Менск), Алег Корбан (Менск), Барыс Гарэцкі (Менск), Наста Азарка (Нясвіж), Яраслаў Грышчэня (Баранавічы), Кася Салаўёва (Полацак), Эдвард Зелянкоў (Жлобін). Усе яны былі прысуджаны да штрафу альбо папярэджання.

Таксама быў узбуджаны шэраг крымінальных справаў паводле артыкулу 193-1, якія не дайшлі да суду. Так крымінальная справа была таксама заведзеная на актывіста Жлобінскай філіі МФ — Кірыла Атаманчыка. У Жодзіна крымінальная справа была ўзбуджана адразу на некалькіх маладафронтаўцаў — Сяржука Гудзіліна, Яўгена Ваўкаўца і Алеся Чарэйку. Кіраўніка ж жодзінскай філіі МФ, аднаго з лідараў руху — Паўла Красоўскага, абвінаваціўшы ў Віцебскіх выбухах і двух забойствах змясцілі ў следчы ізалятар. Праз месяц Павал Красоўскі, за няйменнем доказаў, быў вызвалены.

Але крымінальны пераслед не нанёс чакаемай ўладаю шкоды арганізацыі, «Малады Фронт» толькі ўзмацніўся ў гэтым выпрабаванні і з’яднаўся, правёў надзвычай моцныя кампаніі салідарнасці з палітзняволенымі сябрамі сваёй арганізацыі і тымі, каторыя патрапілі пад крымінальны пераслед. У знак салідарнасці з «Маладым Фронтам» у арганізацыю ўступілі такія вядомыя грамадзка-палітычныя дзеячы, як Аляксандар Мілінкевіч, Анатоль Лябедзька. Пасля вызвалення, ганаровым сябрам «Маладога Фронту» стаўся і Аляксандар Казулін.

Дзякуючы моцнай кампаніі салідарнасці, лідара МФ Змітра Дашкевіча, вызвалілі з калоніі на паўтара месяца раней тэрміну, вынесенага судом першай інстанцыі. Гэта засведчыла, што сілавыя спробы крымінальна-юрыдычнага знішчэння «Маладога Фронту», як носбіта ідэйнасці і супраціву, пацярпелі паразу. Недарэмна штотыднёвік «Наша Ніва» «Чалавекам году 2007» абвесціў «маладафронтаўца».[18]

Малады Фронт у інтэрнэце

Глядзіце таксама

Крыніцы

Зноскі

Вонкавыя спасылкі