Палац Рэспублікі (Мінск): Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Brubaker610 (размовы | уклад) Лога Тэг: рэдактар вікітэксту 2017 |
|||
Радок 41: | Радок 41: | ||
'''Палац Рэспублікі''' — будынак у [[Мінск]]у, размешчаны на [[Кастрычніцкая плошча, Мінск|Кастрычніцкай плошчы]]. |
'''Палац Рэспублікі''' — будынак у [[Мінск]]у, размешчаны на [[Кастрычніцкая плошча, Мінск|Кастрычніцкай плошчы]]. |
||
[[Выява:Палац Рэспублікі (лагатып).jpg|thumb|Эмблема дзяржаўнай установы «Палац Рэспублікі».]] |
|||
== Гісторыя == |
== Гісторыя == |
||
Ідэя будаўніцтва такога палаца паўстала ў пачатку 1980-х гадоў. Аднак распад [[Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік|СССР]] і пагаршэнне эканамічнай сітуацыі, прывялі да фактычнага замарожвання будаўніцтва ў 1990-х гадах. Завершаны ў [[2000]] годзе<ref name="Шамрук"/>. Адкрыццё Палаца Рэспублікі адбылося [[31 снежня]] [[2001]]. <!--У яго склад уваходзяць: |
Ідэя будаўніцтва такога палаца паўстала ў пачатку 1980-х гадоў. Аднак распад [[Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік|СССР]] і пагаршэнне эканамічнай сітуацыі, прывялі да фактычнага замарожвання будаўніцтва ў 1990-х гадах. Завершаны ў [[2000]] годзе<ref name="Шамрук"/>. Адкрыццё Палаца Рэспублікі адбылося [[31 снежня]] [[2001]]. <!--У яго склад уваходзяць: |
Версія ад 17:15, 29 студзеня 2019
Славутасць | |
Палац Рэспублікі | |
---|---|
53°54′12″ пн. ш. 27°33′37″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Архітэктар | М. Пірагоў, Л. Зданевіч, А. Шабалін |
Дата заснавання | 31 снежня 2001 |
Будаўніцтва | 1990-я — 2000 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Палац Рэспублікі — будынак у Мінску, размешчаны на Кастрычніцкай плошчы.
Гісторыя
Ідэя будаўніцтва такога палаца паўстала ў пачатку 1980-х гадоў. Аднак распад СССР і пагаршэнне эканамічнай сітуацыі, прывялі да фактычнага замарожвання будаўніцтва ў 1990-х гадах. Завершаны ў 2000 годзе[1]. Адкрыццё Палаца Рэспублікі адбылося 31 снежня 2001.
Архітэктура
Будынак Палаца Рэспублікі пабудаваны па праекце архітэктараў М. Пірагова, Л. Зданевіча, А. Шабаліна. Палац завяршыў фарміраванне Кастрычніцкай плошчы ў Мінску, ён развівае неакласічны варыянт рацыяналістычнай архітэктуры, які бярэ пачатак ад маскоўскага Палаца з'ездаў (арх. М. Пасохін і інш., 1961 г.) і распаўсюджаны ў будаўніцтве буйных культурна-відовішчных збудаванняў у 1970-1980-я гг. Аб'ём Палаца ўяўляе сабой буйнамаштабны паралелепіпед, фасады якога вырашаны строгім рытмам пілонаў, над ім ўзвышаецца сцэнічная каробка. Паводле стылістычных характарыстык і прынцыпаў уваходжання ў кантэкст асяроддзя будынак належыць да папярэдняга перыяду — яго маштаб, які падаўляе асяроддзе, трансфармаваў характар вобразных сувязей ансамбля праспекта Незалежнасці[1].
Інтэр'ер
У склад будынка ўваходзяць некалькі груп памяшканняў: глядзельнага комплекса вялікай залы на 2700 месцаў, комплекса малых зал, урадавага блока, сцэнічных, дапаможных і тэхнічных памяшканняў. Фае, размешчанае вакол глядзельнай залы, разам з тэрасаванымі ўзроўнямі кулуараў успрымаецца адзінай прасторай, адкрытай у навакольнае асяроддзе. Мастацкая канцэпцыя інтэр'ераў палаца пабудавана на спалучэнні бела-залацістай каларыстычнай гамы і сістэмы дэкаратыўна-асвятляльных элементаў, якія развіваюць фальклорную тэму (маст. У. Стальмашонак — прымаў удзел у першыя гады, В. Даўгала, Ю. Івахнішын, В. Чайка). Ідэя аўтараў складаецца ў адзінстве дэкаратыўнай, фукнцыянальнай і сімвалічнай ролі свяцільняў, для якіх былі выкарыстаны правобразы традыцыйных народных вырабаў з саломкі — «павукоў», а таксама рушнікоў з характэрным беларускім арнаментам. Універсальнасць модульнага элемента — аб'ёмнага шклянога ромба — дазволіла стварыць вялікую колькасць разнастайных кампазіцый свяцільняў у фае і залах. Лірычную тэму ўносіць у інтэр'еры палаца серыя габеленаў, прысвечаных нацыянальнай культуры і прыродзе. Гэта заслона ў вялікай зале — габелен «Беларусь» (маст. В. Грыдзіна, В. Крывашэева), заслона ў малой зале — габелен «Вясёлка» (маст. Г. Крываблоцкая), два габелены ў зале блока прэзідыума — «Мелодыя горада» і «Мелодыя края» (маст. Л. Бартлаў, В. Маркавец-Бартлава), два габелены ў зале ўрадавага блока — «Зоў зямлі» і «Абуджэнне» (маст. Н. Пілюзіна)[1].
Зноскі
- ↑ а б в Шамрук, А. С. Архитектура Беларуси ХХ — начала ХХІ в.: эволюция стилей и художественных концепций. — Минск: Белорусская наука, 2007. — 335 с.: илл. ISBN 978-985-08-0868-4