Полымя (часопіс): Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Няма тлумачэння праўкі Тэгі: Праўка з маб. прылады Праўка праз мабільную версію сайта |
|||
Радок 36: | Радок 36: | ||
* [[Платон Галавач]] (1932—1933) |
* [[Платон Галавач]] (1932—1933) |
||
* [[Міхась Лынькоў]] (1933—1941) |
* [[Міхась Лынькоў]] (1933—1941) |
||
*[[Іван Паўлавіч Мележ|Іван Мележ]] (1941—1945) |
|||
* [[Пятрусь Броўка]] (1945—1948) |
* [[Пятрусь Броўка]] (1945—1948) |
||
* [[Максім Танк]] (1948—1967) |
* [[Максім Танк]] (1948—1967) |
Версія ад 23:40, 29 студзеня 2019
«Полымя» | |
---|---|
Тып | часопіс |
Заснавальнік | Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь |
Выдавец | Выдавецкі дом «Звязда» |
Краіна | Беларусь |
Рэдактар | Алена Мальчэўская |
Заснавана | 1922 |
Тэматыка | Літаратура, мастацтва, грамадства |
Мова | Беларуская |
Перыядычнасць | Штомесяц |
Аб’ём | 159 старонак (№10 (984), 2011 г.) |
Галоўны офіс | Мінск, вул. Захарава, д. 19 |
Тыраж | 1500 |
ISSN | 0130-8068 |
Вэб-сайт |
zviazda.by/be/edition/po… mastlit.by/index.php/vyd… |
Полымя ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Полымя» — літаратурна-мастацкi i грамадска-палiтычны часопіс. Выдаецца з снежня 1922 году ў Мінску штомесяц на беларускай мове. Найстарэйшае беларускае літаратурна-мастацкае выданне.
Гісторыя
Першую вокладку часопіса намаляваў мастак Міхась Філіповіч. Першыя дзесяць год (да 1932) часопісам кіравала рэдакцыйная калегія, у яе ўваходзілі Змітрок Бядуля, Цішка Гартны, Міхась Зарэцкі, Усевалад Ігнатоўскі, Янка Купала, Якуб Колас, В. Нодэль, А. Сянкевіч, Міхась Чарот і інш. У 1932—1941 гадах выходзіў пад назвай «Полымя рэвалюцыі». У гады Вялікай Айчыннай вайны не выходзіў у свет. Адноўлены ў студзені 1945 года па распараджэнні Савета Міністраў БССР.
На старонках часопіса былі ўпершыню апублікаваны раманы «Людзі на балоце» Івана Мележа, «Птушкі і гнёзды» Янкі Брыля, «Сэрца на далоні» Івана Шамякіна і многія іншыя творы.
Сучаснасць
У 2002—2012 гадах уваходзіў у склад рэдакцыйна-выдавецкай установы «Літаратура і Мастацтва». Цяпер у складзе Выдавецкага дома «Звязда».
У часопісе друкуюцца творы беларускіх пісьменнікаў, пераклады твораў класікаў сусветнай літаратуры і сучасных пісьменнікаў замежных краін, артыкулы па пытаннях беларускай культуры і мастацтва, гісторыі, краязнаўства, эканомікі, грамадска-палітычнага і сацыяльнага жыцця Беларусі, рэцэнзіі.
Галоўныя рэдактары
- Платон Галавач (1932—1933)
- Міхась Лынькоў (1933—1941)
- Іван Мележ (1941—1945)
- Пятрусь Броўка (1945—1948)
- Максім Танк (1948—1967)
- Павел Кавалёў (1967—1972)
- Кастусь Кірэенка (1972—1986)
- Сяргей Законнікаў (1986—2002)
- Мікола Мятліцкі (2002—2014)
- Алесь Бадак (2014—2015)
- Алена Мальчэўская (з 2015 як в.а. галоўнага рэдактара, з 2017 — як галоўны рэдактар)
Супрацоўнікі
У рэдакцыі працавалі ці працуюць шэраг беларускіх пісьменнікаў: Лідзія Львоўна Арабей (1967—1974), Алесь Марціновіч (з 2011), Барыс Пятровіч, Віктар Афанасьевіч Ракаў (1975-?), Уладзімір Пятровіч Саламаха, Ян Скрыган, Віктар Пятровіч Супрунчук (1983-?), Мікола Ткачоў, Андрэй Федарэнка, Хвядос Шынклер, Уладзіслаў Чаржынскі (1925) і іншыя.
Цікавосткі
- Першую вокладку часопіса намаляваў мастак Міхась Філіповіч.