Наш край (часопіс): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
дапаўненне, афармленне
др Чаховіч Уладзіслаў перайменаваў старонку Наш край (1925) у Наш край па-над перасылкай
(Няма розніцы)

Версія ад 23:15, 1 лютага 2019

Вокладка часопіса «Наш край». № 12, 1926.

«Наш край» — краязнаўчы часопіс, які выдаваўся Цэнтральным Бюро краязнаўства пры Інстытуце Беларускай культуры.

Яго выдаўцы ставілі за мэту вывучэнне прыродных і прадукцыйных сіл Беларусі, духоўных традыцый яе народаў. Даследаванні вяліся па трох асноўных кірунках: прыродна-геаграфічным, грамадска-эканамічным і культурна-гістарычным. Часопіс асвятляў дзейнасць Цэнтральнага бюро краязнаўства, дзейнасць краязнаўчых таварыстваў і развіццё краязнаўчага руху. Змяшчаліся матэрыялы па біялогіі, заалогіі, батаніцы, геаграфіі, агляды краязнаўчай літаратуры.

Першы нумар складаўся з 68 старонак, выйшаў тыражом 2 тыс. асобнікаў. Першы рэдактар С. Я. Плаўнік (З. Бядуля), паводле іншых звестак М. Азбукін[1]. Вокладку першага нумару афармляў мастак Эндэ, застаўкі паводле малюнкаў на беларускіх тканінах і ўзораў беларускай драўлянай разьбы — мастак А. Тычына.

З кастрычніка 1925 да 1929 г., з лістапада 1930 да студзеня 1933 г. пад назвай «Савецкая краіна» — у Беларускай Акадэміі навук. Афіцыйным пераемнікам часопіса стаў бюлетэнь «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі»1970).

Зноскі

  1. Кісялёў У. Наш папярэднік…

Літаратура

Шаблон:Беларускія перыядычныя выданні 1776-1945