Кірыл Пракопавіч Арлоўскі: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
Няма тлумачэння праўкі |
|||
Радок 34: | Радок 34: | ||
[[Катэгорыя:Героі Савецкага Саюза]] |
[[Катэгорыя:Героі Савецкага Саюза]] |
||
[[Катэгорыя:Старшыні калгасаў]] |
[[Катэгорыя:Старшыні калгасаў]] |
||
[[Катэгорыя:Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга БССР]] |
Версія ад 17:49, 2 лютага 2019
Кірыл Пракопавіч Арлоўскі | |
---|---|
Род дзейнасці | палітык |
Дата нараджэння | 18 (30) студзеня 1895 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 студзеня 1968[1] (72 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Партыя | |
Прыналежнасць | СССР |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Кірыла Пракопавіч Арлоўскі (30 студзеня 1895, в. Мышкавічы, Кіраўскі раён — 13 студзеня 1968 — Герой Савецкага Саюза.
Біяграфія
З 1915 г. у арміі. У Першую сусветную вайну на Заходнім фронце малодшы унтэр-афіцэр. У чэрвені 1918 г. у час акупацыі Беларусі германскімі войскамі па заданні Бабруйскага падпольнага раённага камітэта РКП(б) арганізаваў і ўзначаліў партызанскі атрад.
Пасля заканчэння першых Маскоўскіх кулямётных курсаў у 1920 г. камандзір атрада рудабельскіх партызан (псеўданім Ваня), якія дзейнічалі ў тыле польскіх інтэрвентаў; потым на падпольнай рабоце ў Коўне. У кастрычніку — снежні 1920 г. удзельнічаў у баях супраць войск Булак-Балаховіча.
У 1922—1925 гг. камандзір партызанскага атрада ў заходнебеларускім Палессі (псеўданім Аршынаў, Муха-Міхальскі). У 1930—1936 гг. у органах ДПУ-НКУС Беларусі. Удзельнік нацыянальна-вызваленчай вайны ў Іспаніі (1936—1939 гг.), саветнік партызанскага корпуса рэспубліканска арміі.
З 1939 г. памочнік дырэктара Арэнбургскага (Чкалаўскі) сельгасінстытута. У 1940—1942 гг. аказваў дапамогу кітайскаму народу ў барацьбе супраць японскай агрэсіі. У чэрвені 1942 г. сфарміраваў і ўзначаліў разведвальна-дыверсійную групу НКДБ, якая 26.10.1942 г. была закінута на акупіраваную германскімі захопнікамі тэрыторыю Беларусі і вырасла ў партызанскі атрад «Сокалы».
У красавіку — маі 1943 г. на базе атрада пад агульным камандаваннем Арлоўскага створаны тры партызанскія атрады. 17.02.1943 г. група партызан на чале з Арлоўскім знішчыла з засады некалькі высокапастаўленых чыноўнікаў фашысцкай адміністрацыі. З 1944 г. Арлоўскі старшыня калгаса «Рассвет» Кіраўскага раёна, які хутка вырас у буйную шматгаліновую гаспадарку.
К. П. Арлоўскі — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху на Беларусі ў гады грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў. Герой Савецкага Саюза (1943 г.), Герой Сацыялістычнай Працы (1958 г.).
Кандыдат у члены ЦК КПСС у 1956—1961 гг., член ЦК КПБ з 1949 г., Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР з 1950 г., Вярхоўнага Савета БССР у 1947—1951 гг.
Узнагароджаны 2-ма залатымі зоркамі Героя, 5-ю ордэнамі Леніна, 2-ма ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі.
Памяць
Імя Арлоўскага прысвоена калгасу «Рассвет», Кіраўскай сярэдняй школе № 2, Магілёўскаму ПТВ механізацыі сельскай гаспадаркі ў в. Буйнічы; яго імем названы вуліцы ў Бабруйску, Ганцавічах, Кіраўску, Клецку, Ляхавічах, Магілёве; у Мышкавічах устаноўлены бюст Арлоўскаму.
Зноскі
- ↑ Орловский Кирилл Прокофьевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ аўтабіяграфія
- ↑ https://topwar.ru/21238-orlovskiy-kirill-prokofevich.html
Літаратура
- Беларуская савецкая энцыклапедыя: у 12 т. т. 1.: А-Афіна/Гал. рэд. П. У. Броўка.-Мн.,1969.-С. 438.
- Памяць: гісторыка-дакумент. хроніка Кіраўскага раёна.-Мн.: Выш. шк., 1997.-С. 239.
- Асобы
- Нарадзіліся 30 студзеня
- Нарадзіліся ў 1895 годзе
- Нарадзіліся ў Мышкавічах (Кіраўскі раён)
- Памерлі 13 студзеня
- Памерлі ў 1968 годзе
- Памерлі ў Кіраўскім раёне
- Пахаваныя ў Кіраўскім раёне
- Члены КПСС
- Героі Савецкага Саюза
- Героі Сацыялістычнай Працы
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Узнагароджаныя медалём «За працоўную доблесць»
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга БССР
- Нарадзіліся ў Кіраўскім раёне
- Старшыні калгасаў