Ордэн «За службу Радзіме»: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др Чаховіч Уладзіслаў перанёс старонку Ордэн «За службу Радзіме», Беларусь у Ордэн «За службу Радзіме»
Няма тлумачэння праўкі
Радок 74: Радок 74:
{{Ордэны Рэспублікі Беларусь}}
{{Ордэны Рэспублікі Беларусь}}


[[Катэгорыя:Ордэны Беларусі| ]]
[[Катэгорыя:Ордэн «За службу Радзіме»]]

Версія ад 12:36, 3 лютага 2019

Ордэн «За службу Радзіме»
I ступені
Выява ордэнскай планкі Апісанне ўзнагароды
II ступені
Выява ордэнскай планкі другой ступені ўзнагароды Выява другой ступені ўзнагароды
III ступені
Выява ордэнскай планкі трэцяй ступені ўзнагароды Выява трэцяй ступені ўзнагароды
Арыгінальная назва За службу Радзіме
Краіна Беларусь
Тып Ордэн
Каму ўручаецца ваенным
Дата заснавання 13 красавіка 1995
Статус уручаецца
Статыстыка ўзнагароджанняў
Першае 19 лістапада 1997
Колькасць 258 (1 студзеня 2011)
Чарговасць узнагарод
Старэйшая Ордэн Воінскай Славы
Малодшая Ордэн «За асабістую мужнасць»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ордэн «За службу Радзіме» — беларуская дзяржаўная ўзнагарода, ордэн. Адзіны ордэн, які захаваўся ад савецкай сістэмы ўзнагародаў.

Статут

Ордэн «За службу Радзіме» мае тры ступені:

  • Ордэн «За службу Радзіме» I ступені;
  • Ордэн «За службу Радзіме» II ступені;
  • Ордэн «За службу Радзіме» III ступені.

Найвышэйшай ступенню ордэна «За службу Радзіме» з'яўляецца I ступень.

Узнагароджанне ажыццяўляецца паслядоўна ордэнам «За службу Радзіме» III, II і I ступеняў.

Ордэнам узнагароджваюцца

Ордэнам «За службу Радзіме» узнагароджваюцца ваенныя, асобы начальніцкага і шараговага складу органаў унутраных спраў, органаў фінансавых расследаванняў Камітэту дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях:

  • за ўзорнае выкананне ваеннага абавязку, дасягненне высокай баявой вывучкі падпарадкаваных злучэнняў і ваенных частак Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь, іншых войскаў і ваенных фарміраванняў Рэспублікі Беларусь, якія ствараюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;
  • за падтрыманне высокай баявой гатоўнасці войскаў, забеспячэнне абароназдольнасці Рэспублікі Беларусь;
  • за адвагу і самаадданасць, праяўленыя пры выкананні ваеннага абавязку;
  • за асаблівыя заслугі ва ўмацаванні дзяржаўнай бяспекі, ахове дзяржаўнай мяжы і барацьбе з злачыннасцю;
  • за іншыя заслугі перад Радзімай.

Асобы, якія былі раней узнагароджаны ордэнам «За службу Радзіме ва Узброеных сілах СССР», прадстаўляюцца да ўзнагароджання ордэнам «За службу Радзіме» чарговай ступені.

Ордэн «За службу Радзіме» носіцца на левым баку грудзей і пры наяўнасці іншых ордэнаў размяшчаецца ў парадку старшынства ступеняў пасля ордэна Воінскай Славы.

Апісанне

Ордэн «За службу Радзіме» I ступені ўяўляе сабой выпуклую васьміканцовую зорку. Канцы зоркі, выкананыя ў выглядзе пазалочаных промняў, якія разыходзяцца ад цэнтру, чаргуюцца з гладкімі канцамі, пакрытымі блакітнай эмаллю і абмежаванымі па контуры пазалочаным абадком. На гладкіх канцах зоркі выяўленыя пазалочаныя верхняя і ніжняя часткі дзвюх перакрыжаваных ракетаў.

У цэнтральнай частцы ордэна на вянку з дубовага лісця размешчана пазалочаная пяціканцовая зорачка, акаймаваная паяском, у ніжняй частцы якога знаходзіцца пазалочаная лаўравая галіна, у верхняй частцы, пакрытай белай эмаллю, — надпіс «За службу Радзіме».

Абадкі паяску пазалочаныя. Зорачка і паясок накладзеныя на сярэбраныя аксідаваныя крылы і меч.

У ордэне «За службу Радзіме» II ступені канцы зоркі, выкананыя ў выглядзе промняў, сярэбраныя, верхняя і ніжняя часткі скрыжаваных ракет, абадкі гладкіх канцоў зоркі і зорачка ў цэнтры пазалочаныя.

Ордэн «За службу Радзіме» III ступені вырабляецца са срэбра без пазалоты. Ордэн «За службу Радзіме» I, II, III ступені вырабляецца са срэбра.

Памеры ордэна паміж супрацьлеглымі гладкімі канцамі 65 мм, паміж прамяністымі — 58 мм. Адваротны бок ордэна мае гладкую паверхню, у цэнтры знаходзіцца нумар ордэна. На адваротным баку ордэна знаходзіцца наразны штыфт з гайкай для мацавання ордэна да вопраткі.

Стужка да ордэна муаравая блакітнага колеру з жоўтымі падоўжнымі палоскамі пасярэдзіне: для I ступені — адна палоска, для II ступені — дзве, для III ступені — тры палоскі.

Поўныя кавалеры ордэна

Зноскі

  1. 36 чалавек уганараваныя высокімі дзяржаўнымі ўзнагародамі. Прэс-служба прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (24 лістапада 2011).

Спасылкі