Саюз пісьменнікаў Беларусі (2005): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
(удзельнік выдалены)
(выдаленае кароткае апісанне змен)
(удзельнік выдалены)
(выдаленае кароткае апісанне змен)
Радок 42: Радок 42:
* [http://www.respublika.info/3912/official/article12642/ Зварот устаноўчага сходу Саюза пісьменнікаў Беларусі да літаратурнай грамадскасці краіны]
* [http://www.respublika.info/3912/official/article12642/ Зварот устаноўчага сходу Саюза пісьменнікаў Беларусі да літаратурнай грамадскасці краіны]


[[Катэгорыя:Грамадскія арганізацыі Беларусі]]
[[Катэгорыя:Саюз пісьменнікаў Беларусі]]

{{Грамадскія арганізацыі Беларусі}}
{{Грамадскія арганізацыі Беларусі}}

Версія ад 22:33, 8 лютага 2019

Саюз пісьменнікаў Беларусі
Тып грамадскае аб'яднанне
Год заснавання 18 лістапада 2005[1]
Размяшчэнне
Колькасць членаў 530
Даччыныя арганізацыі Полымя і Літаратура і мастацтва
Вэб-сайт oo-spb.by (руск.)

Саюз пісьменнікаў Беларусі — творчая арганізацыя беларускіх пісьменнікаў, паэтаў, журналістаў, крытыкаў і іншых дзеячаў літаратуры, якая падтрымліваецца дзеючай уладай.

Гісторыя стварэння

З'явілася ў лістападзе 2005 году, калі некаторыя члены Саюза беларускіх пісьменнікаў выйшлі з яго і ўтварылі новую арганізацыю. Прычынай для выхаду яны назвалі палітызацыю СБП, яго барацьбу з уладаю, якая суправаджалася шалёнай спекуляцыяй на культуры, праблеме беларускай мовы і г. д., адсутнасць дэмакратычных прынцыпаў[2].

Структура

На 2016 год колькасць чальцоў Саюза складае звыш за 600 чалавек[3], якія аб'яднаныя ў 6 абласных і Мінскую гарадскую арганізацыі. Старшыня Саюза — Мікалай Чаргінец, намеснікі старшыні — Анатоль Крэйдзіч і Алена Стэльмах. Пры СПБ створаныя секцыі прозы, паэзіі, дзіцячай літаратуры, публіцыстыкі, сатыры і гумару, крытыкі і літаратуразнаўства, драматургіі, перакладу і славянскіх літаратур, краязнаўства, прыгод і фантастыкі [4]. А таксама творчыя клубы, секцыі пры бібліятэках, школах, ВНУ, літаратурная студыя[5]. Сярод чальцоў СПБ ляўрэяты рэспубліканскіх і міжнародных прэмій, у тым ліку Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, уладальнікі орэнаў і медаляў, дактары і кандыдаты навук[3].

Праекты

Сумесна з Міжнароднай супольнасцю пісьменніцкіх саюзаў Расіі СПБ рыхтуе выпуск 50-томнай бібліятэкі рускіх і беларускіх пісьменнікаў, у якім плануецца сабраць разам творы беларускіх і расійскіх класікаў і пісьменнікаў сучаснасці. У беларускі спіс ужо ўключаныя Янка Купала, Якуб Колас, Максім Танк, Іван Чыгрынаў, Іван Мележ, Іван Шамякін, іншыя пісьменнікі[6].

Гл. таксама

Зноскі

Спасылкі

Шаблон:Грамадскія арганізацыі Беларусі