Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
пунктуацыя, арфаграфія, вікіфікацыя |
Няма тлумачэння праўкі |
||
Радок 1: | Радок 1: | ||
{{Картка ўніверсітэта |
{{Картка ўніверсітэта |
||
|арыгінал = |
|арыгінал = |
||
|выява = |
|выява = |
||
|назва = Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт |
|назва = Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт |
||
|эмблема = |
|эмблема = |
||
|дэвіз = |
|дэвіз = |
||
|заснаваны = |
|заснаваны = |
||
|піб пасады = |
|піб пасады = |
||
|рэктар = [[Сяргей Васільевіч Харытончык]] |
|рэктар = [[Сяргей Васільевіч Харытончык]] |
Версія ад 22:09, 13 лютага 2019
Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт | |
---|---|
Заснаваны | 1920 |
Рэктар | Сяргей Васільевіч Харытончык |
Студэнты | 28 000 |
Узнагароды | |
Сайт | bntu.by |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт (ранейшая назва — Беларускі політэхнічны інстытут) — адзін з самых буйных універсітэтаў Беларусі і галоўная вышэйшая навучальная ўстанова інжынерна-тэхнічнага профілю. Знаходзіцца ў Мінску.
Гісторыя
У 1920 г. Мінскае політэхнічнае вучылішча перетворана ў Беларускі дзяржаўны політэхнічны інстытут (БДПІ). У 1922 г. рэарганізаваны ў Беларускі дзяржаўны інстытут сельскай гаспадаркі, на базе якога, а таксама мінскіх энергетычнага, будаўнічага, брыкетнага, хіміка-тэхналагічнага, харчовай прамысловасці і Горацкага водна-меліярацыйнага інстытутаў (утвораных у 1930—1931 гг.) У 1933 г. створаны Беларускі політэхнічны інстытут.
У 1991 г. — Беларускі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга політэхнічны інстытут перетвораны ў Беларускую дзяржаўную політэхнічную акадэмію (БДПА) (пастановай Савета Міністраў БССР ад 17 красавіка 1991 г. № 149). У 1997 г. Беларускай дзяржаўнай політэхнічнай акадэміі нададзены статус вядучай інжынерна-тэхнічнай навучальнай установы ў нацыянальнай сістэме адукацыі Рэспублікі Беларусь (Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 1997 г. № 6). У 2002 г. Беларуская дзяржаўная політэхнічная акадэмія перетворана ў Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт (БНТУ) (Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 165 ад 1 красавіка 2002 г.).
Факультэты
- Аўтатрактарны факультэт (АТФ)
- Архітэктурны факультэт (АФ)
- Ваена-тэхнічны факультэт (ВТФ)
- Інжынерна-педагагічны факультэт (ІПФ)
- Міжнародны інстытут дыстанцыйнай адукацыі (МІДА)
- Машынабудаўнічы факультэт (МБФ)
- Механіка-тэхналагічны факультэт (МТФ)
- Прыборабудаўнічы факультэт (ПБФ)
- Будаўнічы факультэт (БФ)
- Факультэт інфармацыйных тэхналогій і робататэхнікі (ФІТР)
- Факультэт маркетынга, менеджменту і прадпрымальніцтва (ФММП)
- Факультэт горнай справы і экалогіі (ФПРЭ)
- Факультэт транспартных камунікацый (ФТК)
- Факультэт тэхналогій кіравання і гуманітарызацыі (ФТКГ)
- Факультэт энергетычнага будаўніцтва (ФЭБ)
- Факультэт даўніверсітэцкай падрыхтоўкі (ФДП)
- Энергетычны факультэт (ЭФ)
Рэктары
- Міканор Казіміравіч Ярашэвіч (1920—1921)
- Іван Іосіфавіч Дружалоўскі (1934—1936)
- Дзмітрый Іўсцінавіч Горын (1937—1939)
- Самуіл Іахімавіч Пазняк (1939—1941, 1945—1947)
- Міхаіл Васілевіч Дарашэвіч (1947—1959)
- Георгій Міхайлавіч Кокін (1959—1962)
- Пётр Іванавіч Яшчарыцын (1962—1976)
- Валянцін Дзмітрыевіч Ткачоў (1976—1983)
- Віктар Мікалаевіч Чачын (1983—1994)
- Міхаіл Іванавіч Дзямчук (1994—2000)
- Барыс Міхайлавіч Хрусталёў (2000—2017)
- Сяргей Васільевіч Харытончык (2017 —)
Гл. таксама
Літаратура
- Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 2. — Минск, 2006.
- Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 2. — Мінск, 1996.
- Белорусская ССР : краткая энциклопедия. В 5 т. Т. 3. — Минск, 1980.
Спасылкі
- Арганізацыі, узнагароджаныя ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Універсітэты паводле алфавіта
- Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1920 годзе
- Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь
- Універсітэты Мінска
- Праспект Незалежнасці (Мінск)
- З’явіліся ў 1920 годзе
- 1920 год у Мінску
- Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт