Здзіслаў Францавіч Стома: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
прозвішча
Радок 31: Радок 31:
== Прозвішча ==
== Прозвішча ==
[[Файл:Франц Стома.jpg|міні|Франц Стома]]
[[Файл:Франц Стома.jpg|міні|Франц Стома]]
Прозвішча "Стома", паводле думкі літоўскага даследчыка З. Зінкявічуса, выказанай у кнізе "Vilnijos lenkakalbių pavardės" (Прозвішчы польскамоўных жыхароў Віленскага краю, 2012), паходзіць ад літоўскага ''stuomuo'' "тулава чалавека; камель дрэва"). Ля Нарачы вядомая вёска Стомы, паміж Шаркаўшчынай і Полацкам - вёска Стоміна, яшчэ адно Стоміна - ля Смаленску.
Прозвішча "Стома" (''Stoma''), паводле думкі літоўскага даследчыка З. Зінкявічуса, выказанай у кнізе "Vilnijos lenkakalbių pavardės" (Прозвішчы польскамоўных жыхароў Віленскага краю, 2012), паходзіць ад літоўскага ''stuomuo'' "тулава чалавека; камель дрэва"). Ля Нарачы вядомая вёска Стомы, паміж Шаркаўшчынай і Полацкам - вёска Стоміна, яшчэ адно Стоміна - ля Смаленску.


== Біяграфія ==
== Біяграфія ==

Версія ад 16:00, 14 лютага 2019

Здзіслаў Францавіч Стома
Дата нараджэння 4 (17) жніўня 1907(1907-08-17)
Месца нараджэння
Дата смерці 21 ліпеня 1992(1992-07-21) (84 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства  СССР,  Беларусь
Месца працы
Прафесія
Кар’ера 19291986
Прэміі
Дзяржаўная прэмія БССР
Узнагароды Народны артыст СССР— 1968
IMDb ID 0831682
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Здзіслаў Стома ў 1930-40-я гады

Здзіслаў Францавіч Стома (* 4 (17) жніўня 1907, Мінск — 21 ліпеня 1992, Мінск) — беларускі савецкі акцёр тэатра і кіно. Народны артыст СССР (1968). Дзед беларускага музыканта і публіцыста Алеся Мікуса.

Сям'я

Файл:Франц Стома.jpg
Франц Стома

Нарадзіўся ў сям'і Франца Стомы, сына Язэпа, і Юзафы з Круглікаў, дачкі Паўла. Бацькі Франца Стомы былі сялянамі на Віцебшчыне, дзед быў ляснічым у пана.

У Менску Франц Стома ў дарэвалюцыйны час працаваў поварам у вядомым менскім рэстаране "Акварыум" (цяпер на яго месцы Дом прафсаюзаў).

У сям'і Франца і Юзафы Стомаў, апроч Здзіслава, нарадзілася сем дзяцей, з іх двое (Чэслаў і Ганна) памерлі ад шкарлятыны падчас Першай сусветнай вайны, калі бацька быў на фронце, іншыя - Віктар, Франц, Леанарда, Алена.

Прозвішча

Файл:Франц Стома.jpg
Франц Стома

Прозвішча "Стома" (Stoma), паводле думкі літоўскага даследчыка З. Зінкявічуса, выказанай у кнізе "Vilnijos lenkakalbių pavardės" (Прозвішчы польскамоўных жыхароў Віленскага краю, 2012), паходзіць ад літоўскага stuomuo "тулава чалавека; камель дрэва"). Ля Нарачы вядомая вёска Стомы, паміж Шаркаўшчынай і Полацкам - вёска Стоміна, яшчэ адно Стоміна - ля Смаленску.

Біяграфія

Здзіслаў Стома навучаўся ў драматычнай студыі пры Дзяржаўным польскім тэатры Беларускай ССР у Мінску. З 1929 пачаў працаваць на сцэне таго ж тэатра. Пазней у Тэатры юнага гледача. Затым пераведзены ў Кіеўскі Польскі тэатр Украінскай ССР.

З 1940 года — у Першым Беларускім дзяржаўным тэатры (цяпер Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы). Падчас Другой сусветнай вайны быў у эвакуацыі.

У яго акцёрскім даробку - менш-больш 500 роляў. Асаблівай вышыні дасягнуў у стварэнні нацыянальных, беларускіх вобразаў, у раскрыцці шматстайных маляўнічых рыс беларускага нацыянальнага характару. Валодаў прыродным талентам, незвычайнай арганічным, высокім узроўнем акцёрскага майстэрства.

З 1949 года здымаўся ў кіно.

Актыўна займаўся грамадскай дзейнасцю. Абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР 7-га склікання.

Памёр у Мінску, пахаваны на Усходніх могілках, у правай, незалесненай частцы, бліжэйшай да Ўручча.

Асабістае жыццё

У 1945 годзе ажаніўся з Галінай, дачкой Вікенція, на момант шлюбу яна была на 19 гадоў маладзейшая за Здзіслава.

Выбраныя ролі ў тэатры

Зноскі

  1. Стомма Здислав Францевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
  • Алег Астапенка. Нявольнік Мельпамены: дакументальная аповесць пра народнага артыста СССР Здзіслава Стому. Мінск : Беларусь, 1991. 125, [2] с., [8] л. іл., партр. ; 22 см

Спасылкі