Экзонім: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Іван Булва (размовы | уклад) Няма тлумачэння праўкі |
Іван Булва (размовы | уклад) |
||
Радок 19: | Радок 19: | ||
== Экзонімы для Беларусі == |
== Экзонімы для Беларусі == |
||
Беларускі ўрад і беларусы лічаць, што эндонім ''Беларусь'' мусіць ужывацца ва ўсіх мовах. Але дагэтуль большасць моваў свету аддае перавагу |
Беларускі ўрад і беларусы лічаць, што эндонім ''Беларусь'' мусіць ужывацца ва ўсіх мовах. Але дагэтуль большасць моваў свету аддае перавагу або калькам, або форме "Беларусія": дацкая форма Hviderusland, галандская Wit-Rusland, эстонская Valgevene, фарэрская Hvítarussland, фінская Valko-Venäjä, нямецкая Weißrussland, грэчаская Lefkorosía (Λευκορωσία), венгерская Fehéroroszország, ісландская Hvíta-Rússland, шведская Vitryssland, турэцкая Beyaz Rusya, кітайская 白俄罗斯 — усё літаральна 'Белая Русь'; або французская Biélorussie, італьянская Bielorussia, партугальская Bielorrússia, і іспанская Bielorrusia. Народ Беларусі працягвае змагацца за сваю праўду. Хоць гэта і няпроста, але ёсць надзея, што, як Шры-Ланка або Таіланд, мы з цягам часу пераможам. |
||
{{Зноскі}} |
{{Зноскі}} |
Версія ад 22:45, 15 лютага 2019
Экзонім (ад грэч. ἔξω [экза] «па-за» + грэч. ὄνομα [онама] «імя») — назва краіны, народа і яго прадстаўнікоў або мовы, ужываная ў дачыненні да іх выключна замежнікамі. Паняцце адваротнае экзоніму — эндонім.
Напрыклад, назва "Германія" — беларускі экзонім, Allemagne — французскі. Эндонімам жа для гэтай краіны служыць нямецкае Deutschland.
Першым з двух паняццяў убачыў свет "эндонім". Адбыося гэта ў 1957 у тапанімічнай працы аўстралійскага географа Марселя Аўрасо (Marcel Aurousseau) «Паходжанне геаграфічных назваў» (1957). Неўзабаве ж нарадзіўся і адваротны тэрмін "экзонім".
Экзонімы могуць утварацца ад розных каранёў (Германія і Deutschland), узнікаць у выніку фанетычнай ці арфаграфічнай трансфармацыі эндоніма ў іншых мовах (так у англійскі London па-іспанску Londres, па-галандску Londen, па-фінску Lontoo). Таксама з'яўляюцца экзонімы шляхам калькавання: так французская назва Нідэрландаў Pays-Bas атрымалася перакладам эндоніма Nederland, што азначае "нізінныя землі".
Змяніць экзонімы на эндонімы
Вельмі часта ўрады дзяржаў вітаюць ужыванне эндонімаў ў дачыненні да іх па-за межамі краіны. Так афіцыйная Беларусь (ды і простыя грамадзяне) у ХХІ стагоддзі даволі беспаспяхова спрабуюць адвучыць братэрскую Расію ад экзоніма Белоруссия[1]. А вось іншыя прыклады з гісторыі.
- У 1935 Рэза-Шах папрасіў замежныя дзяржавы ўжываць у міжнародных адносінах традыцыйную з пачатку 1 тыс.н.э. для яго краіны назву Іран замест прынятай тады Персіі, што паходзіць ад грэчаскага Персіс (Περσίς), у сваю чаргу ўтворанага ад назвы правінцыі Фарс.
- У 1949 урад Сіама змяніў імя краіны на Таіланд, аднак прыметнік сіамскі захаваўся побач з коткай, рыбай (сіамскі пеўнічак) і блізнятамі.
- У 1972 годзе Цэйлон стаў Шры-Ланкай (у перакладзе — «блаславёная зямля»), хаця стары тапонім пасюль асацыюецца з гарбатай
- У 1985 урад Берага Слановай Косці вырашыў, што іх краіна больш не павінна перакладацца з французскай мовы. У беларускай і рускай мовах назва Кот-д'Івуар увайшла ва ўжытак, але большасць народаў працягваюць перакладаць "Бераг".
- Адным днём 1989 Бірма прачнулася М'янмай. Зрэшты, старая назва засталася ў назве выдатнага рамана Джорджа Оруэла «Дні ў Бірме».
- У 1995 Індыя змяніза назву свайго найбуйнейшага горада з Бамбея на Мумбаі.
Экзонімы для Беларусі
Беларускі ўрад і беларусы лічаць, што эндонім Беларусь мусіць ужывацца ва ўсіх мовах. Але дагэтуль большасць моваў свету аддае перавагу або калькам, або форме "Беларусія": дацкая форма Hviderusland, галандская Wit-Rusland, эстонская Valgevene, фарэрская Hvítarussland, фінская Valko-Venäjä, нямецкая Weißrussland, грэчаская Lefkorosía (Λευκορωσία), венгерская Fehéroroszország, ісландская Hvíta-Rússland, шведская Vitryssland, турэцкая Beyaz Rusya, кітайская 白俄罗斯 — усё літаральна 'Белая Русь'; або французская Biélorussie, італьянская Bielorussia, партугальская Bielorrússia, і іспанская Bielorrusia. Народ Беларусі працягвае змагацца за сваю праўду. Хоць гэта і няпроста, але ёсць надзея, што, як Шры-Ланка або Таіланд, мы з цягам часу пераможам.