Зембін: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
REMLANA (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
REMLANA (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Радок 39: Радок 39:

== Зембiнскi касцёл ==
== Зембiнскi касцёл ==
<center><gallery perrow=4 widths="160px" heights="160px">
Изображение:Костел зембин.jpg | Касцёл Унебаўзяцця Найсв. Панны Марыі 1809г.
</gallery></center>
У 1640 годзе ў Зембiне быў заснаваны манастыр ордэна дамініканцаў. Гэта ажыццявілі падканцлер Ашмянскi Адам Сакович (Adam Sakowicz) і яго жонка Мар'яна (Marcjanna), народжаная Тышкевіч (Tyszkiewicz). Манахам быў аддадзены драўляны Касцёл Унебаўзяцця Найсв. Панны Марыі, збудаваны ў 1609-м году. Шчодрая пара адпісала манастырскай браціі і фальварак Паляны з правам вудзіць рыбу з навакольных азёр, варыць ды прадаваць медавуху, піва і іншае спіртное. Практычныя манахі хутка наладзілі працэс, пускаючы бражныя «пэнязi» на ўтрыманне манастырскай бібліятэкі са школай.

Версія ад 19:22, 11 жніўня 2009

Вёска
Зембiн
Краіна
Каардынаты
Вышыня цэнтра
181 м[1]
Насельніцтва
  • 713 чал. (2014)
Часавы пояс
Тэлефонны код
177
Паштовыя індэксы
222133
Зембiн на карце Беларусі
Зембін (Беларусь)
Зембін
Зембін (Беларусь)
Зембін

Зембiн (руск.: Зембин, польск.: Ziembin,) — населены пункт Мінскай вобласці Беларусі, Барысаўскага раёна.

Першае згадванне

З'яўляецца адным з найстаражытных мястэчкаў Барысаўскага раёна. Найболей ранняе пісьмовае згадванне пра Зембiн датуецца 1526 годам. Ужо ў той час тут размяшчалася вялікая сядзіба, якой валодалі Радзівілы. Сведчаннем значнасці маёнтка з’яўляецца тое, што ў пэўныя часы для кіравання ім прызначаўся дзяржаўца. Як вядома, дзяржаўцы ў Вялікім княстве Літоўскім у тыя часы прызначаліся толькі ў вялікакняскія або ў буйныя маёнткі. Зембин на працягу стагоддзяў належаў шэрагу знакамітых шляхецкіх родаў. Уладальнікамі мястэчка ў розны час былі Радзівілы, Кішкі, Саковiчы, Патоцкія, Война Ясэнецкiя, Хрэптовiчы, Лiхадзiеўскiя да Хэлхоўскiя. Гістарычныя падзеі, якія адбываліся ў Беларусі, ніколі не абыходзілі бокам вёску, бо яна размешчана на скрыжаванні дарог, на гасцінцы Масква - Вільня.

Росквіт Зембіна

У XVІ стагоддзі – першай палове XVІІ стагоддзя назіраецца росквіт Зембіна. У гэты час ён мае статус мястэчка. З сярэдзіны XVІІ стагоддзя з-за вайны і яе наступстваў Зембін, як і ўся краіна, перажывае моцны заняпад. Не прынёс яму палёгкі і пачатак XVІІІ стагоддзя. Вайсковыя дзеянні падчас шведскай вайны Зембін мінулі, але працяглае размяшчэнне тут саюзнага маскоўскага войска на чале з Меншыкавым давяло гэты край да поўнага жабрацтва.

XVІІІ ст.

У XVІІІ стагоддзі з-за свайго дрэннага стану Зембін губляе статус мястэчка. У 1777 годзе тут маецца 38 двароў, карчма, бровар і два вадзяных млыны. Пераломным у лёсе Зембіна стаў 1783 год. Тагачасны яго гаспадар Храптовіч дамогся вяртання Зембіну статуса мястэчка і запрасіў сяліцца ў ім усіх вольных людзей (як хрысціян, так і нехрысціян) і стварыў ім умовы для вядзення гандлю. З гэтага часу ў Зембіне пасяляюцца яўрэі, а сам ён пачынае хутка расці. Этнічная змена складу насельніцтва мястэчка прывяло да змены яго выгляду. Раней на цэнтральнай гандлёвай плошчы стаяла царква. Зараз жа на яе месцы была ўзведзена сінагога (дарэчы, на гэтым месцы апошняя сінагога існавала яшчэ да другой сусветнай вайны), а новая царква была пабудавана ў баку ад цэнтра - там, дзе і зараз знаходзіцца больш позняя праваслаўная бажніца. У 1793 годзе, пасля анексіі тутэйшых земляў у склад Расійскай імперыі, Зембін адбіраецца ў яго тагачаснага ўладальніка Яўхіма Храптовіча, але ўжо ў 1807 годзе вяртаецца яго сыну Ірэну. У 1795 годзе ў Зембіне ўтвараецца пошта. Яна мела чатыры паштальёны і восем коней.

Зембiнскi касцёл

У 1640 годзе ў Зембiне быў заснаваны манастыр ордэна дамініканцаў. Гэта ажыццявілі падканцлер Ашмянскi Адам Сакович (Adam Sakowicz) і яго жонка Мар'яна (Marcjanna), народжаная Тышкевіч (Tyszkiewicz). Манахам быў аддадзены драўляны Касцёл Унебаўзяцця Найсв. Панны Марыі, збудаваны ў 1609-м году. Шчодрая пара адпісала манастырскай браціі і фальварак Паляны з правам вудзіць рыбу з навакольных азёр, варыць ды прадаваць медавуху, піва і іншае спіртное. Практычныя манахі хутка наладзілі працэс, пускаючы бражныя «пэнязi» на ўтрыманне манастырскай бібліятэкі са школай.

У 1790 драўляны касцёл згарэў, і праз 20 гадоў на яго месцы з цэглы быў узведзена новае манументальнае збудаванне. Пры манастыры была школа, вялікая бібліятэка, знішчаная французамі падчас вайны 1812 гады. У XIX павеку быў канфіскаваны ў казну і адноўлены як касцёл у самым пачатку XX. Яго нават паспелі адрэстаўраваць, але ў 1932 году савецкая ўлада зачыніла яго зноў. З тых часоў касцёл паступова руйнаваўся, і цяпер ад яго засталася толькі франтальная сцяна са скульптурай Панны Марыі пад крыжом, ды горы цэглы паміж рэшткамі сцен усярэдзіне.

Зембiнская царква

Час заснавання царквы ў Зембіне невядомы. Першапачаткова яна была праваслаўнай, потым – уніяцкай. На гэтым месцы першая драўляная царква была пабудавана паміж 1783 і 1800 гадамі як Святатроіцкая. Яна згарэла ў 1807 годзе. У 1811 годзе адбудавана з дрэва за намаганнямі Францішка Сержпутоўскага. У 1839 годзе пераводзіцца ў праваслаўе. У 1840 годзе робіцца яе рамонт. Царква абшываецца дошкамі. У 1862 годзе будуецца новая драўляная Святамікалаеўская царква. У 1900 годзе яна згарэла. Узамен яе ў 1904 г. была ўзведзена новая цагляная бажніца, якая захавалася да нашых дзён.

У Сеціве

  1. а б GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.