Лувага Кізіта: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Removing Кизито.jpg, it has been deleted from Commons by 1989 because: per c:Commons:Deletion requests/Files uploaded by PanzerShurik.
Радок 2: Радок 2:
| імя = Лувага Кізіта
| імя = Лувага Кізіта
| поўнае імя = Лувага Віліям Кізіта
| поўнае імя = Лувага Віліям Кізіта
| фатаграфія =Кизито.jpg
| фатаграфія =
| дата нараджэння =
| дата нараджэння =
| месца нараджэння =
| месца нараджэння =

Версія ад 08:22, 4 сакавіка 2019

Футбол
Лувага Кізіта
Поўнае імя Лувага Віліям Кізіта
Нарадзіўся 20 снежня 1993(1993-12-20)[1][2] (30 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Уганды Уганда
Рост 178 см
Вага 75 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Румыніі Палітэхніка
Нумар 21
Клубная кар’ера[* 1]
2009 — 2012 Сцяг Уганды Бунамвая (Вакісо)
2012 — 2014 Сцяг Партугаліі Лейшойнш 33 (5)
2014 — 2015 Сцяг Партугаліі Спортынг (Кавілья) 56 (17)
2015 — 2017 Сцяг Партугаліі Рыу Аві 11 (0)
2016   Сцяг Партугаліі Фейрэнсі 15 (5)
2017 — Сцяг Румыніі Палітэхніка (Ясы) 28 (3)
2018   Сцяг Беларусі БАТЭ (Барысаў) 3 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2012 — Сцяг Уганды Уганда 39 (1)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 17 снежня 2018.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 20 кастрычніка 2018

Лувага Віліям Кізіта (англ.: Luwagga William Kizito, нар. 20 снежня 1993, Кісубі, Уганда) — угандыйскі футбаліст, нападнік румынскага клуба «Палітэхніка» з Ясаў і нацыянальнай зборнай Уганды.

Клубная кар’ера

З 2009 года пачаў выступаць на радзіме за клуб «Бунамвая», з якім адразу стаў чэмпіёнам краіны. Улетку 2012 года перабраўся ў Еўропу, стаўшы іграком клуба другога партугальскага дывізіёна «Лейшойнш». Пачаўшы выступ за новы клуб з некалькіх забітых галоў, прыцягнуў увагу «Порту», аднак пазней выніковасць знізілася, і пераход не адбыўся. Застаўшыся ў «Лейшойншы», нападнік дапамог клубу заняць трэцяе месца ў другім дывізіёне і спыніцца ў адным кроку ад выхаду ў Прымейра-лігу.

У студзені 2014 года перайшоў у іншы партугальскі клуб «Спортынг» (Кавілья), а ў ліпені 2015 года перабраўся ў «Рыу Аві» з Прымейра-лігі. Замацавацца ў элітным партугальскім дывізіёне не здолеў, у першай палове 2016 года гуляў у арэндзе за «Фейрэнсі», пасля вярнуўся ў «Рыу Аві». У 2017 годзе стаў іграком румынскага клуба «Палітэхніка» з Ясаў.

У жніўні 2018 года быў арандаваны беларускім клубам БАТЭ з правам выкупу[3]. У складзе барысаўскай каманды, аднак, толькі тройчы выйшаў на замену ў чэмпіянаце Беларусі, а таксама адгуляў усе 120 хвілін у кубкавым матчы супраць «Гарадзеі». У снежні 2018 года па заканчэнні арэнды пакінуў БАТЭ[4].

Міжнародная кар’ера

З 2012 года выступае за нацыянальную зборную Уганды. У 2017 годзе разам са зборнай прымаў удзел у фінальным турніры Кубка афрыканскіх нацый.

Дасягненні

Зноскі

  1. Kizito // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Luwagga Kizito // FBref.com
  3. Угандиец Уильям Кизито стал игроком БАТЭ
  4. Кизито покинул БАТЭ

Спасылкі