Дзераза булавападобная: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
JerzyKundrat (размовы | уклад) Няма тлумачэння праўкі |
JerzyKundrat (размовы | уклад) Няма тлумачэння праўкі |
||
Радок 22: | Радок 22: | ||
| tpl = tro-26600197 |
| tpl = tro-26600197 |
||
}} |
}} |
||
'''Дзераза булавападобная''' (''Lycopodium clavatum'') — |
'''Дзераза булавападобная''' (''Lycopodium clavatum'') — шырока распаўсюджаны [[Біялагічны від|від]] [[Споры|споравых]] [[Шматгадовыя расліны|шматгадовых]] [[Вечназялёныя расліны|вечназялёных раслін]] [[род]]у {{bt-bellat|Дзераза|Lycopodium}}<ref name="ЛР">{{кніга |
||
|аўтар = |
|аўтар = |
||
|частка = Плаун булавовидный |
|частка = Плаун булавовидный |
||
Радок 40: | Радок 40: | ||
|тыраж = 120 000 |
|тыраж = 120 000 |
||
}}</ref>. |
}}</ref>. |
||
== Назва == |
|||
Сцябло дзеразы сцелецца па зямлі, чапляецца, дзярэцца – адсюль, мабыць, і назва. Народныя назвы: ''бабін мур'', ''цякун'', ''вілак''. |
|||
== Батанічнае апісанне == |
== Батанічнае апісанне == |
||
Шматгадовая вечназялёная расліна з паўзучым вілавата-галінастым [[сцябло]]м даўжынёй да 2 м. Ад сцябла адыходзяць вертыкальныя густааблісцелыя парасткі вышынёй 20–30 см са стробіламі на канцах<ref>{{Крыніцы/ЭПБ|2}} С. 175</ref>. Для ўсіх дзеразовых характэрна [[дыхатамія|дыхатамічнае]] галінаванне парасткаў. |
|||
Расліна вышынёй ад 30 да 50 см з дробнымі карэньчыкамі і моцнаразгалінаванымі сцелючымі [[сцябло|сцёбламі]] даўжынёй каля 1 метра<ref name="ЛР"/>. |
|||
Анатамічная будова сцябла прымітыўная. Маладыя сцяблінкі маюць пратастэлічную, а дарослыя – плектастэлічную будову. Звонку сцябло пакрыта эпідэрмай. Далей ідзе моцная кара. Клеткі ўнутраных слаёў кары маюць тоўстыя сценкі і ўтвараюць механічнае кальцо. Цэнтральная частка сцябла занята канцэнтрычным праводзячым пучком (стэлай). [[Ксілема]] ў пучку размяшчаецца ў выглядзе стужак, якія злучаны паміж сабой. Паміж участкамі ксілемы і вакол яе з перыферыі – [[флаэма]]. Асяродка няма, камбія ў пучку няма. За флаэмай ідзе слой перыцыкла, далей – эндадэрма, якая аддзяляе пучок ад кары. У кары сцябла ёсць ліставыя сляды – пучкі праводзячай тканкі, якія ідуць да жылак ліста. |
|||
Для ўсіх дзеразовых характэрна [[дыхатамія|дыхатамічнае]] галінаванне парасткаў. У выпадку роўнай дыхатаміі ўсё [[парасткі]] займаюць вертыкальнае становішча, а карані пучком размяшчаюцца ля аснавання галоўнага парастка. Пры няроўнадыхатамічным галінаванні парасткі падпадзяляюцца на сцелючыя і прамастаячыя. |
|||
Лісце сядзячае, ланцэтна-лінейнае, суцэльнакрайняе, пераходзіць на канцы ў доўгі белы валасок, размешчана густымі спіралямі, якія ўтвараюць на сцябле некалькі падоўжаных радоў. Лісты звонку адзеты эпідэрмісам з вусцейкамі. Стробілы на доўгіх ножках, па 2–3, радзей па 4–5 або адзіночныя. Мезафіл шматслойны з міжклетнікамі. Карані бакавыя з каранёвымі валаскамі, жывуць 2–5 гадоў. |
|||
== Распаўсюджанне і экалогія == |
== Распаўсюджанне і экалогія == |
||
[[Касмапалітызм, біялогія і экалогія|Расліна-касмапаліт]], сустракаецца практычна па ўсім свеце, у тым ліку паўсюдна ў Расіі і Беларусі<ref name="ЛР"/>. |
[[Касмапалітызм, біялогія і экалогія|Расліна-касмапаліт]], сустракаецца практычна па ўсім свеце, у тым ліку паўсюдна ў Расіі і Беларусі<ref name="ЛР"/>. |
||
Расліна [[лес|лясоў]], пераважна хвойных, з якіх аддае перавагу светлым [[хвоя|хвойнікам]]. |
Расліна [[лес|лясоў]], пераважна хвойных, з якіх аддае перавагу светлым [[хвоя|хвойнікам]]. Іншы раз утварае курціны накшталт "ведзьміных кольцаў". |
||
Да [[глеба]]ў абыякава, але часцей сустракаецца на [[пясок|пясках]]. |
Да [[глеба]]ў абыякава, але часцей сустракаецца на [[пясок|пясках]]. |
||
Радок 55: | Радок 60: | ||
== Асаблівасці біялогіі == |
== Асаблівасці біялогіі == |
||
[[Файл:Illustration Lycopodium clavatum0.jpg|thumb|left|{{Бат.іл.|3}}]] |
[[Файл:Illustration Lycopodium clavatum0.jpg|thumb|left|{{Бат.іл.|3}}]] |
||
У жыццёвым цыкле дзеразы спарафіт (бясполае пакаленне) пераважае над гаметафітам. Спарафіт — гэта зялёная расліна дзеразы. На ёй утвараюцца спараносныя каласкі |
У жыццёвым цыкле дзеразы спарафіт (бясполае пакаленне) пераважае над гаметафітам. Спарафіт — гэта зялёная расліна дзеразы. На ёй утвараюцца спараносныя каласкі, якія па адным, радзей па два–тры ўзнікаюць на верхавінах галінак і складаюцца з выцягнутай восі, на якой размешчаны спецыяльныя спараносныя лісцікі. Яны драбнейшыя за вегетатыўныя лісты, маюць трохвугольна-яйцападобную форму, завостраныя, жоўтага колеру. На іх верхнім баку развіваюцца спарангіі ныркападобнай формы або амаль шарападобныя, дыяметрам 1-2 мм, на кароткай ножцы. Унутры спарангіяў са спарагеннай тканкі шляхам [[меёз]]у фарміруюцца ў вялікай колькасці дробныя аднолькавыя [[споры]] акругла-тэтраэдрычнай формы, жаўтаватага колеру. |
||
Споры маюць дзве абалонкі – экзаспорый і эндаспорый. Унутранае змесціва споры складаецца з пратаплазмы, ядра, пластыд, да 50% тлустага алею. Спелы спарангій лопаецца папярочнай трэшчынай. Да гэтага часу вось каласка некалькі разрастаецца, спарафілы рассоўваюцца і споры лёгка высяваюцца на зямлю. |
|||
Спаранашэнне ў дзеразы назіраецца ў канцы лета – восенню. Пры выспяванні споры высыпаюцца са спарангія і трапляюць. З паверхні зямлі споры дажджавой вадой заносяцца ў паглыбленні (шчыліны) глебы, дзе на глыбіні ў 6–7 см прарастаюць. З іх фарміруюцца гаметафіты — палавое пакаленне дзеразы. |
|||
Гаметафіт у дзеразы двухполы, утвараецца ў выглядзе камячка клетак накшталт цыбулінкі і называецца зарасткам. Ён не мае колеру, пазбаўлены хларафілу. Для нармальнага развіцця зарастка неабходна, каб у яго ўкараніліся гіфы [[грыб]]а і сфарміраваўся [[сімбіёз]]. Толькі пасля гэтага гаметафіт будзе нармальна развівацца далей. Спелы зарастак разрастаецца дыяметрам да 2–3 см і набыве форму сподачка. |
|||
Зарасткі існуюць незалежна ад спарафіта. Развіваюцца яны павольна. Праз 6—15 гадоў пасля прарастання споры на верхнім баку зарастка ўтвараюцца антэрыдыі і архегоніі. Яны маюць такую ж будову, як і [[імхі]]. Антэрыдыі пагружаны ў тканку зарастка. У іх развіваюцца шматлікія двухжгуцікавыя [[сперматазоід]]ы. Архегоніі таксама пагружаны ў зарастак брушкам, а шыйка ўзвышаецца над паверхняй зарастка. У брушку архегонія фарміруецца [[яйцаклетка]] і брушная канальцавая клетка. У шыйцы – 6–8 канальцавых клетак. |
|||
Апладненне адбываецца ў кропельна-вадкім асяроддзі. Для таго каб сперматазоіды змаглі даплысці да яйцаклеткі і апладніць яе, неабходна наяўнасць [[вада|вады]]. Пасля апладнення развіваецца [[зігота]]. |
|||
Аплодненая яйцаклетка дзеліцца і фарміруе зародак, які мае сцяблінку, першасны лісцік і бакавы корань. На першых этапах зародак жывіцца за кошт спажыўных рэчываў зарастка. А пасля таго як у маладой расліны сфарміруюцца зялёныя лісты і карані, яна пераходзіць да самастойнага існавання. Так завяршаецца жыццёвы цыкл дзеразы булавападобнай. |
|||
== Разнавіднасці == |
== Разнавіднасці == |
||
Радок 86: | Радок 101: | ||
== Літаратура == |
== Літаратура == |
||
* Біялогія: вучэб. дапам. для 7-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. мовай навучання / пад рэд. В. М. Ціхамірава; пер. з рус. мовы Г. І. Кулеш. — Мінск: Нар. асвета, 2010. — 199 с. : іл. ISBN 978-985-03-1340-9 |
* Біялогія: вучэб. дапам. для 7-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. мовай навучання / пад рэд. В. М. Ціхамірава; пер. з рус. мовы Г. І. Кулеш. — Мінск: Нар. асвета, 2010. — 199 с. : іл. ISBN 978-985-03-1340-9 |
||
* ''Зубкевіч Г. І.'' Дзераза // {{Крыніцы/ЭПБ|2}} |
|||
* ''Сапегін Л. М.'' Батаніка. Сістэматыка вышэйшых раслін: вучэбны дапаможнік для студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі па біялагічных спецыяльнасцях. — Гомель: ГДУ, 2012. — 337 с. ISBN 978-985-439-644-6 |
* ''Сапегін Л. М.'' Батаніка. Сістэматыка вышэйшых раслін: вучэбны дапаможнік для студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі па біялагічных спецыяльнасцях. — Гомель: ГДУ, 2012. — 337 с. ISBN 978-985-439-644-6 |
||
* {{ІВРСР|частка=38. ''Lycopodium clavatum'' L. — Плаун булавовидный|том=1|стар=112}} |
* {{ІВРСР|частка=38. ''Lycopodium clavatum'' L. — Плаун булавовидный|том=1|стар=112}} |
Версія ад 23:09, 5 сакавіка 2019
Дзераза булавападобная | |||||||||||||||||||
Агульны выгляд расліны | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Lycopodium clavatum L., 1753 | |||||||||||||||||||
|
Дзераза булавападобная (Lycopodium clavatum) — шырока распаўсюджаны від споравых шматгадовых вечназялёных раслін роду Дзераза (Lycopodium)[1].
Назва
Сцябло дзеразы сцелецца па зямлі, чапляецца, дзярэцца – адсюль, мабыць, і назва. Народныя назвы: бабін мур, цякун, вілак.
Батанічнае апісанне
Шматгадовая вечназялёная расліна з паўзучым вілавата-галінастым сцяблом даўжынёй да 2 м. Ад сцябла адыходзяць вертыкальныя густааблісцелыя парасткі вышынёй 20–30 см са стробіламі на канцах[2]. Для ўсіх дзеразовых характэрна дыхатамічнае галінаванне парасткаў.
Анатамічная будова сцябла прымітыўная. Маладыя сцяблінкі маюць пратастэлічную, а дарослыя – плектастэлічную будову. Звонку сцябло пакрыта эпідэрмай. Далей ідзе моцная кара. Клеткі ўнутраных слаёў кары маюць тоўстыя сценкі і ўтвараюць механічнае кальцо. Цэнтральная частка сцябла занята канцэнтрычным праводзячым пучком (стэлай). Ксілема ў пучку размяшчаецца ў выглядзе стужак, якія злучаны паміж сабой. Паміж участкамі ксілемы і вакол яе з перыферыі – флаэма. Асяродка няма, камбія ў пучку няма. За флаэмай ідзе слой перыцыкла, далей – эндадэрма, якая аддзяляе пучок ад кары. У кары сцябла ёсць ліставыя сляды – пучкі праводзячай тканкі, якія ідуць да жылак ліста.
Лісце сядзячае, ланцэтна-лінейнае, суцэльнакрайняе, пераходзіць на канцы ў доўгі белы валасок, размешчана густымі спіралямі, якія ўтвараюць на сцябле некалькі падоўжаных радоў. Лісты звонку адзеты эпідэрмісам з вусцейкамі. Стробілы на доўгіх ножках, па 2–3, радзей па 4–5 або адзіночныя. Мезафіл шматслойны з міжклетнікамі. Карані бакавыя з каранёвымі валаскамі, жывуць 2–5 гадоў.
Распаўсюджанне і экалогія
Расліна-касмапаліт, сустракаецца практычна па ўсім свеце, у тым ліку паўсюдна ў Расіі і Беларусі[1].
Расліна лясоў, пераважна хвойных, з якіх аддае перавагу светлым хвойнікам. Іншы раз утварае курціны накшталт "ведзьміных кольцаў".
Да глебаў абыякава, але часцей сустракаецца на пясках.
Асаблівасці біялогіі
У жыццёвым цыкле дзеразы спарафіт (бясполае пакаленне) пераважае над гаметафітам. Спарафіт — гэта зялёная расліна дзеразы. На ёй утвараюцца спараносныя каласкі, якія па адным, радзей па два–тры ўзнікаюць на верхавінах галінак і складаюцца з выцягнутай восі, на якой размешчаны спецыяльныя спараносныя лісцікі. Яны драбнейшыя за вегетатыўныя лісты, маюць трохвугольна-яйцападобную форму, завостраныя, жоўтага колеру. На іх верхнім баку развіваюцца спарангіі ныркападобнай формы або амаль шарападобныя, дыяметрам 1-2 мм, на кароткай ножцы. Унутры спарангіяў са спарагеннай тканкі шляхам меёзу фарміруюцца ў вялікай колькасці дробныя аднолькавыя споры акругла-тэтраэдрычнай формы, жаўтаватага колеру.
Споры маюць дзве абалонкі – экзаспорый і эндаспорый. Унутранае змесціва споры складаецца з пратаплазмы, ядра, пластыд, да 50% тлустага алею. Спелы спарангій лопаецца папярочнай трэшчынай. Да гэтага часу вось каласка некалькі разрастаецца, спарафілы рассоўваюцца і споры лёгка высяваюцца на зямлю.
Спаранашэнне ў дзеразы назіраецца ў канцы лета – восенню. Пры выспяванні споры высыпаюцца са спарангія і трапляюць. З паверхні зямлі споры дажджавой вадой заносяцца ў паглыбленні (шчыліны) глебы, дзе на глыбіні ў 6–7 см прарастаюць. З іх фарміруюцца гаметафіты — палавое пакаленне дзеразы.
Гаметафіт у дзеразы двухполы, утвараецца ў выглядзе камячка клетак накшталт цыбулінкі і называецца зарасткам. Ён не мае колеру, пазбаўлены хларафілу. Для нармальнага развіцця зарастка неабходна, каб у яго ўкараніліся гіфы грыба і сфарміраваўся сімбіёз. Толькі пасля гэтага гаметафіт будзе нармальна развівацца далей. Спелы зарастак разрастаецца дыяметрам да 2–3 см і набыве форму сподачка.
Зарасткі існуюць незалежна ад спарафіта. Развіваюцца яны павольна. Праз 6—15 гадоў пасля прарастання споры на верхнім баку зарастка ўтвараюцца антэрыдыі і архегоніі. Яны маюць такую ж будову, як і імхі. Антэрыдыі пагружаны ў тканку зарастка. У іх развіваюцца шматлікія двухжгуцікавыя сперматазоіды. Архегоніі таксама пагружаны ў зарастак брушкам, а шыйка ўзвышаецца над паверхняй зарастка. У брушку архегонія фарміруецца яйцаклетка і брушная канальцавая клетка. У шыйцы – 6–8 канальцавых клетак.
Апладненне адбываецца ў кропельна-вадкім асяроддзі. Для таго каб сперматазоіды змаглі даплысці да яйцаклеткі і апладніць яе, неабходна наяўнасць вады. Пасля апладнення развіваецца зігота.
Аплодненая яйцаклетка дзеліцца і фарміруе зародак, які мае сцяблінку, першасны лісцік і бакавы корань. На першых этапах зародак жывіцца за кошт спажыўных рэчываў зарастка. А пасля таго як у маладой расліны сфарміруюцца зялёныя лісты і карані, яна пераходзіць да самастойнага існавання. Так завяршаецца жыццёвы цыкл дзеразы булавападобнай.
Разнавіднасці
- Lycopodium clavatum subsp. clavatum
- Lycopodium clavatum subsp. clavatum var. clavatum
- Lycopodium clavatum subsp. clavatum var. aristatum
- Lycopodium clavatum subsp. clavatum var. asiaticum
- Lycopodium clavatum subsp. clavatum var. borbonicum
- Lycopodium clavatum subsp. clavatum var. kiboanum
- Lycopodium clavatum subsp. contiguum
- Lycopodium clavatum subsp. monostachyon
Значэнне і ўжыванне
Споры дзеразы булавападобнай ужываюць з тымі ж мэтамі, што і ў дзеразы гадавой (Lycopodium annotinum).
Трава знаходзіць прымяненне толькі ў народнай медыцыне — здробненай у парашок ёю прысыпаюць раны, а настой з яе п'юць пры захворваннях мачавога пузыра, печані, дыхальных шляхоў, нетрыманні мачы, болях у страўніку, запаленчых працэсах страўнікава-кішачнага тракту. У заходнееўрапейскіх краінах часта выкарыстоўваюць споры дзеразы і траву пры атаніі і камянях мачавога пузыра, захворваннях печані, гемароі, дыспепсіях.
Вялікае значэнне споры дзеразы маюць у металургіі, дзе іх выкарыстоўваюць для абсыпання формаў пры фасонным ліцці.
Хутка унесеныя ў полымя, споры дзеразы згараюць з успышкай, таму часам іх ужываюць у тэатральнай справе, а таксама пры вырабе бенгальскіх агнёў.
Ахова
У штатах Ілінойс, Аёва і Кентукі (ЗША) дзераза булавападобная мае ахоўны статус «у небяспецы» (англ.: Endangered).
Зноскі
- ↑ а б Плаун булавовидный // Лекарственные растения и их применение. — 5-е, перераб. и. доп.. — Мн.: «Наука и техника», 1974. — С. 64-65. — 592 с. — 120 000 экз.
- ↑ Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз. С. 175
Літаратура
- Біялогія: вучэб. дапам. для 7-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. мовай навучання / пад рэд. В. М. Ціхамірава; пер. з рус. мовы Г. І. Кулеш. — Мінск: Нар. асвета, 2010. — 199 с. : іл. ISBN 978-985-03-1340-9
- Зубкевіч Г. І. Дзераза // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
- Сапегін Л. М. Батаніка. Сістэматыка вышэйшых раслін: вучэбны дапаможнік для студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі па біялагічных спецыяльнасцях. — Гомель: ГДУ, 2012. — 337 с. ISBN 978-985-439-644-6
- Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. 38. Lycopodium clavatum L. — Плаун булавовидный // Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах. — М.: Т-во науч. изд. КМК, Ин-т технолог. иссл, 2002. — Т. 1. Папоротники, хвощи, плауны, голосеменные, покрытосеменные (однодольные). — С. 112. — ISBN 8-87317-091-6.
Спасылкі
- Плаун булавовидный на сайте USDA NRCS (Праверана 21 мая 2010)