Малы бугай: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненне, вікіфікацыя, -і лацінскае
Ercé (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Радок 25: Радок 25:
| eol = 1049006
| eol = 1049006
}}
}}
[[File:Ixobrychus minutus MHNT.ZOO.2010.11.49.1.jpg|thumb| ''Ixobrychus minutus'']]
'''Малы́ буга́й''', '''чапля-лазянік''' або '''ваўчок''' (''Ixobrychus minutus'') — [[птушка]] сямейства {{bt-bellat|Чаплевыя|Ardeidae}}, самая дробная чапля.
'''Малы́ буга́й''', '''чапля-лазянік''' або '''ваўчок''' (''Ixobrychus minutus'') — [[птушка]] сямейства {{bt-bellat|Чаплевыя|Ardeidae}}, самая дробная чапля.



Версія ад 10:35, 7 сакавіка 2019

Малы бугай
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Ixobrychus minutus (Linnaeus, 1766)

Арэал
выява

     Гнездавы арэал      Круглы год

     Толькі зімой
Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  174850
NCBI  498209
EOL  1049006
Ixobrychus minutus

Малы́ буга́й, чапля-лазянік або ваўчок (Ixobrychus minutus) — птушка сямейства Чаплевыя (Ardeidae), самая дробная чапля.

Агульныя характарыстыкі

Даўжыня цела 32—39 см, маса 130—170 г, даўжыня крыла каля 15 см. Цела сціснутае з бакоў. Малы бугай — адзіны прадстаўнік атрада буслападобных, у якіх самец і самка адрозніваюцца афарбоўкай. У дарослых самцоў афарбоўка верха галавы, спіны, махавых і рулявых пёраў чорная, шыя і грудзі вохрыстыя з бураватай падоўжнай палосай, брушка белаватае. Крыючыя пёры крыла жоўтыя, дзюба і ногі зеленаватыя. Самка са спіны бурая са стракацінкамі, жывот, галава і шыя вохрыстыя. Дзюба даўгая, прамая, вострая. Дзюба ў самкі жоўтая з бурым канцом. Маладыя падобныя да самак, але з больш выразнымі палосамі і больш плямістыя. Ногі доўгія, зялёнага колеру.

Пашырэнне

Арэал разарваны: Еўропа (акрамя поўначы), паўднёва-заходняя частка Азіі, паўднёвае ўзбярэжжа Аўстраліі, астравы і паўднёва-ўсходняе ўзбярэжжы Новай Гвінеі, Афрыка на поўдзень ад Сахары, Мадагаскар, Паўночная Афрыка — толькі лакальна. На тэрыторыі Беларусі шырока распаўсюджаны, але даволі рэдкі на гнездаванні від. Насяляе густыя зараснікі над берагамі кантынентальных вадаёмаў паблізу лугоў, а таксама ўчасткі трыснягу з групамі кустоў.

Пералёты від, паўднёвыя папуляцыі аселыя. Пералёты адбываюцца ўначы. Месца зімовак у Афрыцы на поўдзень ад Сахары, а таксама на поўдні гнездавога арэала.

Асаблівасці біялогіі

Кормяцца воднымі насякомымі, дробнай рыбай, земнаводнымі, часам яйкамі і птушанятамі дробных прыбярэжных птушак.

Пары, якія гняздуюцца, трымаюцца адасоблена на значнай адлегласці адна ад другой. Гняздо робіць у густых кустах, на паваленых дрэвах, радзей у трыснягу, ажурнае і спружыністае, з галінак, укладзеных спіральна да цэнтра (часам скупа выслана лістамі водных раслін). Яйкі (5—9) авальныя, амаль з аднолькавымі тупымі канцамі, белыя (часам з блакітнавата-зялёным адценнем), часта з больш тоўстымі ўчасткамі з вапны; памеры 34 х 26 мм.

Дзякуючы скрытнаму спосабу жыцця і здольнасці маскіравацца, бугай рэдка пападаецца на вочы нават тады, калі ён пасяляецца побач з жыллём чалавека, але голасам выдае сваю прысутнасць.

Літаратура

  • Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік / пад рэд. М. Нікіфарава. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000.
  • Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1993. ISBN 5-85700-095-5
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз. — С. 346.
Зубр еўрапейскі Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
II катэгорыя (EN)