Беларускі навукова-даследчы і праектны інстытут горадабудаўніцтва: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Беларускі навукова-даследчы і праектны інстытут горадабудаўніцтва''' ('''БелНДІПгорадаб...'
 
Радок 44: Радок 44:
== Спасылкі ==
== Спасылкі ==
* [http://irup.by/be/ Афіцыйны сайт БелНДІПгорадабудаўніцтва] {{ref-be}}
* [http://irup.by/be/ Афіцыйны сайт БелНДІПгорадабудаўніцтва] {{ref-be}}

[[Катэгорыя:БелНДІПгорадабудаўніцтва]]

Версія ад 16:55, 8 сакавіка 2019

Беларускі навукова-даследчы і праектны інстытут горадабудаўніцтва (БелНДІПгорадабудаўніцтва) — галаўная праектная арганізацыя па горадабудаўніцтве Беларусі.

Гісторыя

Прадпрыемства было створана ў 1970 годзе загадам Дзяржграмадзянбуда пры Дзяржбудзе СССР як Мінскі філіял Цэнтральнага навукова-даследчага і праектнага інстытута горадабудаўніцтва (ЦНДІПгорадабудаўніцтва)[1].

У лютым 1976 года пастановай Савета Міністраў Беларускай ССР на базе Мінскага філіяла ЦНДІПгорадабудаўніцтва быў арганізаваны Беларускі дзяржаўны навукова-даследчы і праектны інстытут горадабудаўніцтва (БелНДІПгорадабудаўніцтва) Дзяржбуда БССР. Яго дырэктарам стаў Віктар Паўлавіч Чарнышоў[1].

Навуковымі падраздзяленнямі інстытута была закладзена аснова беларускай горадабудаўнічай навукі, правілаў фарміравання нарматыўнай і заканадаўчай базы праектавання[1].



Праектаванне

У наш час УП «БелНДІПгорадабудаўніцтва» — вядучая арганізацыя ў сферы тэрытарыяльнага планавання і распрацоўкі горадабудаўнічай дакументацыі, вядзення горадабудаўнічага кадастру ў Рэспубліцы Беларусь. Інстытут з’яўляецца аўтарам Генеральнай схемы комплекснай тэрытарыяльнай арганізацыі Рэспублікі Беларусь (ГСКТА РБ), схем комплекснай тэрытарыяльнай арганізацыі абласцей і адміністрацыйных раёнаў, генеральных планаў усіх рэгіянальных цэнтраў, гарадоў абласнога падпарадкавання, большасці сярэдніх і малых гарадоў Беларусі, сельскіх паселішчаў[1].

Для Расійскай Федэрацыі ў розныя гады быў выкананы шэраг рэгіянальных работ, такіх як: схемы тэрытарыяльнай арганізацыі Бранскай і Пскоўскай абласцей, тэрытарыяльная комплексная схема развіцця Калінінградскай вобласці, уключаючы прыморскую зону, праект развіцця транспартнай інфраструктуры Белгарада, навукова-даследчая праца па падрыхтоўцы праекта генеральнага плана і правілаў землекарыстання і забудовы муніцыпальнага ўтварэння Татарскага сельскага паселішча  (руск.) Манастыршчынскага раёна Смаленскай вобласці[1].

Для Малдовы быў распрацаваны транспартны падзел у генплан г. Кішынёва[1].

Для Венесуэлы былі распрацаваны два генеральных плана горадабудаўнічага развіцця новых раёнаў у гарадах Барынас і Тэхерыес, тры генпланы сельскагаспадарчага развіцця мікракамун Ата Педрэгаль, Лас Пакас і Ла Педрэра[1].

Для Азербайджан выканана праектаванне жылога масіва Габу для вымушаных перасяленцаў у Апшэронскім раёне[1].

Для Казахстана ў 20102011 гг. выканана работа па аналізе тэрытарыяльнага планавання развітых краін з мэтай фарміравання эфектыўнага напрамку развіцця сельскай гаспадаркі, турысцка-рэкрэацыйнага развіцця і развіцця аднаўляльных крыніц энергіі на тэрыторыі, а таксама агляд вопыту Рэспублікі Беларусь і міжнароднай практыкі па рацыянальнай арганізацыі тэрыторый у маштабе краіны для выкарыстання ў распрацоўцы Генеральнай схемы арганізацыі тэрыторый Рэспублікі Казахстан[1].

Дырэктары

Спасылкі

  1. а б в г д е ё ж з Гісторыя БелНДІПгорадабудаўніцтва