Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Бабруйск): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 50: Радок 50:
|Ад [[18 кастрычніка]] [[2005]]
|Ад [[18 кастрычніка]] [[2005]]
|align="left" |[[Юрый Быкаў]]
|align="left" |[[Юрый Быкаў]]
|-
|Ад 3 жніўня 2014
|[[Андрэй Яркавец]]
|}
|}


Радок 58: Радок 61:


== Літаратура ==
== Літаратура ==
* [[Фларыян Чарнышэвіч]]: ''Nadberezyńcy. Powieść w trzech tomach osnuta na tle prawdziwych wydarzeń''. Выд. 1. Кракоў: ARCANA sp. z o.o., 2010, с. 638. ISBN 978-83-60940-69-3.
* [[Фларыян Чарнышэвіч]]: ''Nadberezyńcy. Powieść w trzech tomach osnuta na tle prawdziwych wydarzeń''. Выд. 1. Кракоў: ARCANA sp. z o.o., 2010, с. 638. ISBN 978-83-60940-69-3.


== Спасылкі ==
== Спасылкі ==

Версія ад 00:27, 11 сакавіка 2019

Выгляд касцёла з боку апсіды
Будынак прыбудаваны да касцёла (на заднім фоне - шыльда касцёла)

Касцё́л Беззага́ннага Зача́цця Найсвяце́йшай Дзевы Мары́і – адзіны ў Бабруйску каталіцкі касцёл, цэнтр парафіі.

Гісторыя

Інтэр'ер касцёла
Алтар касцёла
Гістарычны выгляд касцёла, які быў зменены ў 1968 годзе. Фатаздымак да 1914

Касцёл пабудаваны ў 1906 годзе (паводле некаторых дадзеных – у 1903 годзе) у стылі неаготыкі (нутранае аздабленне мае таксама барочныя рысы). Будаўніцтва вялося пад кіраўніцтвам ксяндза Яна Красоўскага. 9 верасня 1912 года касцёл быў кансэкраваны мітрапалітам, архібіскупам магілёўскім Вінцэнтам Ключынскім.

У 1902/19061912 гадах пробашчам парафіі і дэканам бабруйскім быў ксёндз-канонік Ян Красоўскі (памёр у 1912). Ад 1906 да 1920 года ў парафіі працавалі ксяндзы Вітальд Івіцкі, Вацлаў Пацэвіч, Ян Брэчка, Вінцэнт Латарэвіч, Караль Бялініс, Адам Пучкар-Хмялеўскі.

У 19351941 гадах службы ў касцёле забаранілі, а памяшканні будынку выкарыстоўвалі ў гаспадарчых мэтах.

У 19211944 гадах пробашчам парафіі быў ксёндз Фелікс Выліжынскі. У 1938 годзе ён быў зняволены ў турму. Пасля выхаду на волю ў ліпені 1941 года ксёндз Выліжынскі вярнуўся на працу ў парафію, якой апекаваўся да свае смерці ўвосені 1944 года.

У 1946 годзе касцёл быў ізноў зачынены. У 1968 — фасад храма часткова разбурылі і ўмуравалі ў пяціпавярховы адміністрацыйны будынак, які існуе да сёння.

У 19551970 гадах парафіянамі апекаваўся ксёндз Мечыслаў Малыніч, які жыў у Слуцку.

Мемарыяльная шыльда В. Дуніну-Марцінкевічу

У кастрычніку 1989 года было прынятае рашэнне пра вяртанне касцёла вернікам, што было зроблена аднак толькі ў сакавіку 1990 года. 13 ліпеня 1990 года касцёл кансэкраваў біскуп Тадэвуш Кандрусевіч, памылкова надаўшы яму тытул Святых Апосталаў Пятра і Паўла. Пасля рэканструкцыі, якую 9 снежня 1996 года ўчыніў мітрапаліт, кардынал Казімір Свёнтак, у назву касцёлу і парафіі вярнулі гістарычнае імя — Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі.

Сучасныя пробашчы парафіі

Час кіравання Імя
Ад 13 ліпеня 1990 Анджэй Шчэнсны
Ад 15 сакавіка 1993 Раман Факсінскі
Ад 30 студзеня 2000 Антоній Клімантовіч
Люты-жнівень 2001 Аляксандр Тарасевіч
Ад 7 жніўня 2001 Генрых Акалатовіч
Ад 21 жніўня 2005 Уладзімір Русак, адміністратар
Ад 18 кастрычніка 2005 Юрый Быкаў
Ад 3 жніўня 2014 Андрэй Яркавец

Касцёл у культуры

Апісанне касцёла знаходзіцца ў аповесці Фларыяна Чарнышэвіча?! «Nadberezyńcy» (польск. «Надбярэзынцы»). Аўтар паказаў яго як важны рэлігійны асяродак палякаў з Усходняй Беларусі, мэту пілігрымак і месца арганізацыі святаў, якія адначасова былі маніфестацыямі польскасці[1].

Зноскі

  1. Florian Czarnyszewicz: XIII Na Białą Procesję. W: Nadberezyńcy. T. 1. S. 89.

Літаратура

Спасылкі