Юлія Алегаўна Самойлава: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др removed Category:Поп-вакалісты Расіт; added Category:Поп-вакалісты Расіі using HotCat |
др →Інтэрв’ю |
||
Радок 86: | Радок 86: | ||
|years= 2018 |
|years= 2018 |
||
|before=[[Сяргей Вячаслававіч Лазараў|Сяргей Лазараў]]<br>з песняй {{lang-en2|[[You Are the Only One (песня Сяргея Лазарава)|You Are the Only One]]}} |
|before=[[Сяргей Вячаслававіч Лазараў|Сяргей Лазараў]]<br>з песняй {{lang-en2|[[You Are the Only One (песня Сяргея Лазарава)|You Are the Only One]]}} |
||
|after=[[Сяргей Вячаслававіч Лазараў|Сяргей Лазараў]]<br>з песняй {{lang-en2|[[Scream (песня Сяргея Лазарава)|Scream]]}} |
|||
|after= |
|||
}}{{end box}} |
}}{{end box}} |
||
{{Вонкавыя спасылкі}} |
|||
{{вс}} |
|||
{{Конкурс песні Еўрабачанне 2018}} |
{{Конкурс песні Еўрабачанне 2018}} |
||
{{Расія на конкурсе песні Еўрабачанне}} |
{{Расія на конкурсе песні Еўрабачанне}} |
Версія ад 16:36, 26 сакавіка 2019
Юлія Алегаўна Самойлава | |
---|---|
руск.: Юлия Олеговна Самойлова | |
| |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 7 красавіка 1989 (35 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Краіна | |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | спявачка, кампазітарка, паэтка, пісьменніца |
Інструменты | вакал[d] |
Жанры | эстрада, поп-рок і інды-поп[1] |
Узнагароды |
Залатая зорка Алы[d] (2013) |
jsvok.ru | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ю́лія Але́гаўна Само́йлава (нар. 7 красавіка 1989, Ухта, Комі АССР, РСФСР, СССР) — расійская спявачка.
Біяграфія
Нарадзілася ў рэспубліцы Комі (Комі АССР), горад Ухта. З дзяцінства брала ўдзел у розных конкурсах як мясцовага, так і міжнароднага ўзроўню. Вось найбольш яскравыя дасягненні Юліі ў дзіцячым і падлеткавым узросце:
- 2002 год — Лаўрэат рэгіянальнага конкурсу «Сярэбраны капыток — 2002» — I месца. У дзіцячай намінацыі да 13 гадоў. Горад Інта.
- 2003 год — Усерасійскі фестываль «На крылах мары», г. Масква.
- 2003 год — рэгіянальны конкурс «Сярэбраны капыток — 2003» — II месца (ад 14 да 18 гадоў) г. Інта
- 2005 год — адкрыты міжрэгіянальны конкурс «Веснавая капель» узроставая група да 30 гадоў. Лаўрэат I месца і Прыз глядацкіх сімпатый, г. Мурам.
- 2005 год — Усерасійскі конкурс «ШЛЯГЕР — 2005» лаўрэат ІІ месца, г. Екацярынбург
- 2006 год — Міжнародны Конкурс-Фестываль Роза Вятроў — І месца. Егіпет, г. Хургада.
Юлія Самойлава таксама прымала ўдзел у стварэнні цяжкай альтэрнатыўнай музыкі. У 2008 годзе, вясной, заснавала групу «TerraNova». Група праіснавала да 2010 года, запісаўшы 6 кампазіцый. За межамі рэспубліки Комі група вядомай не стала.
Вялікую папулярнасць, як у Расіі, так і за яе межамі, Юлія атрымала пасля таго, як стала фіналісткай трэцяга сезона праекта Алы Пугачовай «Фактар А», які праходзіў з 9 лютага па 21 красавіка 2013 года на канале «Расія 1». Ала Барысаўна Пугачова адзначыла Юлію прэміяй «Залатая Зорка Алы». Гэтая ўзнагарода — знак асабістага прызнання Прымадонны расійскай эстрады. Вось найбольш яскравыя дасягненні ў перыяд з 2012 года:
- 2012—2013 гады — «Новая Ухта», «ГРАН-ПРЫ» г. Ухта.
- 2013 год — Расійскі тэлевізійны конкурс «Фактар А» 2 месца. г. Масква
- 2013 год — Уладальніца ўзнагароды «Залатая Зорка Алы».
- 2014 год — Уладальніца «V нацыянальнай прэміі імя Алены Мухінай» у намінацыі «Няскораная Нота».
- 2014 год — Удзел ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця Зімовых Паралімпійскіх гульняў 2014.
Да 2014 года записаны дзве кампазіцыі «Лайт» (словы: Самойлава Юлія, музыка: Самойлава Юлія), «Новый Дзень» (Словы: Канстанцін Арсенеў, Музыка: Аляксандр Якаўлеў). Таксама запісаны адзін дуэт з Юрыям (Гошай) Куцэнкам) — «Камета» (Словы: Юрый Куцэнка, музыка: Юрый Куцэнка). Гэты дуэт уключаны ў другі альбом Юрыя Куцэнкі.
Юлія Самойлава з дзяцінства перасоўваецца на інвалідным крэсле і мае першую групу інваліднасці па спадчынным захворванні. У 13 гадоў ёй быў пастаўлены дыягназ спінальная аміятрафія Вердынга — Гофмана.
Таксама Юлія Самойлава з’яўляецца переможцам унутранага конкурсу, праведзенага Першым каналам, па выніках якога стала прадстаўніком Расіі на конкурсе песні Еўрабачанне-2017 у Кіеве з кампазіцыяй «Flame Is Burning» (аўтар музыкі і слоў Леанід Гуткін)[2].
«Еўрабачанне-2017»
12 сакавіка 2017 года «Першы канал» абвясціў, што для ўдзелу ў конкурсе «Еўрабачанне-2017» ў Кіеве абраў Юлію Самойлаву з песняй «Flame Is Burning»[2]. «Першы канал» займаўся адборам удзельніка ад Расіі, так як з’яўляўся транслятарам конкурсу ў Расіі.
Выбар Самойлавай выклікаў негатыўную рэакцыю з боку Украіны з-за выступлення Самойлавай у Керчы 27 чэрвеня 2015 года на гала-канцэрце фестываля «Мір спорту і дабра» без спецыяльнага дазволу на ўезд ад украінскіх улад[3][4]. Украінскі музыкант і акцёр, пазаштатны саветнік міністра культуры Украіны Антон Мухарскі «Ораст Люты» запрапанаваў сустрэць Самойлаву ў аэрапорце сотняй пакалечаных байцоў АТА[5]. 22 сакавіка 2017 года Служба бяспекі Украіны прыняла ряшэнне пра забарону на 3 гады ўезду Самойлавай на тэрыторыю Украіны[6][7], што азначала фізічную немагчымасць удзелу прадстаўніцы Расіі ў конкурсе «Еўрабачанне-2017»; спробы Еўрапейскага вяшчальнага саюза ўрэгуляваць пытанні выявіліся дарэмнымі і ў выніку Расія не была прадстаўлена на конкурсе 2017 года[8][9][10][11].
У падтрымку Самойлавай выступілі некаторыя расійскія артысты і шмат звычайных грамадзян краіны. У гарадах Рэспублікі Комі быў арганізаваны флэшмоб?! у яе падтрымку[12]. Іосіф Кабзон выказаў думку, што спявачцы варта адмовіцца ад удзелу ў «Еўрабачанні»[13]. У адказ на забарону СБУ Першы канал і УДТРК падрыхтавалі сумесную заяву: «У тым выпадку, калі Украіна не дапускае Юлію Самойлаву да ўдзелу ў „Еўрабачанні“, у наступным годзе, без залежнасці ад месца праявядзення конкурсу, Расію будзе прадстаўляць Юлія Самойлава»[14][15][16].
Сама Юлія Самойлава 9 мая выступіла ў крымскім горадзе Севастопаль на святковым канцэрце, арганізаваным на плошчы Нахімава[17].
«Еўрабачанне-2018»
11 сакавіка 2018 года ў эфіры «Першага канала» адбылася прэм’ера песні Юлір Самойлавай «I Won’t Break», з якой выканаўца прадставіла Расію на конкурсе песні Еўрабачанне 2018. Над кампазіцыяй працавалі Леанід Гуткін, Нета Німроді і Ар’е Бурштэйн[18]. Рэжысёрам відэакліпу на гэту кампазіцыю выступіў Аляксей Голубеў, які таксама стаў пастаноўшчыкам конкурснага нумару спявачкі ў Лісабоне[19]. Спявачкі выступіла ў другім паўфінале, збілася падчас выканання песні, але спявачцы дапамаглі бэк-вакалісты.[20]. У фінал не прайшла, заняўшы 15 месца и атрымаўшы 65 балаў. Часка дзеячаў расійскага шоу-бізнесу нізка ацаніла выступленне Самойлавай на конкурсе[21].
Пасля Еўрабачання
21 снежня 2018 года выйшаў першы міні-альбом Юліі Самойлавай «Спи» з некалькімі песнямі ў стылях synth-pop, synth-wave, а таксама ў рытмах techno, house і trip-hop. Альбом высока ацаніў Аляксей Мажаеў, адзначыўшы альтэрнатыўнае гучанне дэбютнага рэлізу спявачкі, далёкае духу Еўрабачання і тым музычным конкурсам, дзякуючы якім Юлія стала вядомай[22].
Асабістае жыццё
З 2015 года замужам за музыкантам Аляксеем Таранам, які працуе яе адміністратарам[23].
Дыскаграфія
Сінглы
Дата | Назва |
---|---|
12 сакавіка 2017 | Flame Is Burning |
23 мая 2017 | Яд |
13 верасня 2017 | Вдруг рядом друг[24] |
11 сакавіка 2018 | I Won’t Break |
9 жніўня 2018 | Без одежд |
Альбом
21 снежня 2018 — «Спи»
Зноскі
- ↑ Мажаев А. Рецензия: Юлия Самойлова - «Спи» **** — InterMedia, 2019.
- ↑ а б Юлия Самойлова представит Россию на конкурсе Евровидение-2017 . Праверана 12 сакавіка 2017.
- ↑ СБУ известно о выступлениях представительницы РФ на Евровидении в оккупированном Крыму «Новое время», 13.03.2017.
- ↑ "Климкин о выступлении россиянки Самойловой на «Евровидении 2017»: Россия уже много лет занимается провокациями". Праверана 2017-03-21.
- ↑ "Юлия Самойлова и «Евровидение». Реакция Западных СМИ и Украины | MediaRepost". MediaRepost - главные новости часа. Праверана 2017-03-21.
- ↑ CБУ на 3 года запретила певице Юлии Самойловой въезд в Украину . 112.ua. Праверана 22 сакавіка 2017.
- ↑ СБУ запретила Юлии Самойловой въезд на территорию Украины /ТАСС/
- ↑ Paul Jordan. EBU offers Russian singer opportunity to perform via satellite . Eurovision.tv (23 сакавіка 2017). Праверана 26 красавіка 2018.
- ↑ "Организаторы Евровидения предложили транслировать выступление Самойловой из России". RT на русском. 23 марта 2017. Праверана 23 марта 2017.
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў:|accessdate=
і|date=
(даведка) - ↑ Дмитро Вачедін, Валерій Сааков. Організатори «Євробачення» погрожують виключити Україну з майбутніх конкурсів //«Deutsche Welle», 31.03.2017
- ↑ EBU Statement
- ↑ "Жители Коми пишут письма поддержки участнице «Евровидения» Юлии Самойловой". РИА Новости. Праверана 2017-03-21.
- ↑ "Кобзон предложил Самойловой отказаться от участия в «Евровидении»". Праверана 2017-03-21.
- ↑ "Самойлова представит Россию на «Евровидении» в 2018 году". РИА Новости. Праверана 2017-03-22.
- ↑ "Первый канал: Самойлова может представить Россию на «Евровидении» в 2018 году". Газета.Ru. Праверана 2017-03-22.
- ↑ "Самойлова может выступить на «Евровидении-2018»". Известия. Праверана 2017-03-22.
- ↑ Певица, которую Украина не пустила на «Евровидение», споет «День победы» в Крыму «Детектор медиа», 09.05.2017
- ↑ Илья Питалев. Самойлова выступит на Евровидении с «песней со стержнем» . РИА Новости (11 сакавіка 2018). Праверана 12 сакавіка 2018.
- ↑ Юлия Самойлова показала свою песню для «Евровидения-2018» (Видео) . InterMedia (11 сакавіка 2018). Праверана 12 сакавіка 2018.
- ↑ Юлия Самойлова забыла текст песни в полуфинале «Евровидения»
- ↑ Звёзды шоу-бизнеса жёстко прокомментировали провал Самойловой на «Евровидении»
- ↑ Алексей Мажаев. Рецензия: Юлия Самойлова - «Спи» **** . www.intermedia.ru (15 студзеня 2019). Праверана 20 студзеня 2019.
- ↑ Биография. Личная жизнь
- ↑ Юлия Самойлова спела о дружбе (Слушать) . InterMedia (13 верасня 2017). Праверана 15 верасня 2017.
Спасылкі
Юлія Алегаўна Самойлава на Вікісховішчы |