Экватарыяльная сістэма каардынат: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Няма тлумачэння праўкі
(Няма розніцы)

Версія ад 17:14, 26 сакавіка 2019

Першая экватарыяльная сістэма каардынат — адна з сістэм нябесных каардынат. У гэтай сістэме асноўнай плоскасцю з’яўляецца плоскасць нябеснага экватара. Адной з каардынат пры гэтым з’яўляецца схіленне δ (радзей — палярная адлегласць p).

Іншай каардынатай можа быць:

Сістэма

Схіленнем свяціла называецца дуга нябеснага мерыдыяна ад нябеснага экватара да свяціла, або вугал паміж плоскасцю нябеснага экватара і кірункам на свяціла. Схіленне вымераюць у межах ад 0° да 90° у бок паўночнага полюса свету і ад 0° да −90° у бок паўднёвага полюса свету.

Палярнай адлегласцю свяціла называецца дуга круга скланення ад паўночнага полюса свету да свяціла, або вугал паміж воссю свету і кірункам на свяціла. Палярныя адлегласці вымераюць у межах ад 0 ° да 180 ° па кірунку ад паўночнага полюса свету да паўднёвага.

Гадзінны вугал — вуглавая адлегласць, вымераная ўздоўж нябеснага экватара, ад верхняга пункта нябеснага экватара да круга схілення свяціла. Адлічваецца гадзінны вугал па напрамку бачнага сутачнага вярчэння нябеснай сферы, г. зн. у бок захаду, у межах ад 0 да 24 г у гадзіннай меры. Часам гадзінныя вуглы вымераюць у межах ад 0° да 180° (ад 0 г да 12 г) на захад і ад 0° да −180° (ад 0 г да −12 г) на усход.

Гл. таксама

Літаратура

  • Астраномія: падруч. для 11-га кл. устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. мовай навучання / І. В. Галуза, У. А. Голубеў, А. А. Шымбалёў; пер. з рус. мовы Т. К. Слауты. — Мінск: Адукацыя і выхаванне, 2015. — 224 с. : іл. ISBN 978-985-471-765-4

Спасылкі

Астранамічны энцыклапедычны слоўнік