Уладзімір Віктаравіч Даманеўскі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1: Радок 1:
{{ДД}}
{{ДД


| тытул = [[Старшыня Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта]]
| перыядпачатак = снежань [[2014]]
| перыядканец = [[26 сакавіка]] [[2019]]
| прэзідэнт = [[Аляксандр Лукашэнка]]
| прэм'ер =
| папярэднік = [[Пётр Руднік]]
| пераемнік =

}}
{{Цёзкі2|Даманеўскі}}
{{Цёзкі2|Даманеўскі}}
'''Уладзімір Віктаравіч Даманеўскі''' ({{ДН|14|2|1960}}, г. {{МН|Дзяржынск||}}, [[Мінская вобласць]]) — беларускі дзяржаўны дзеяч.
'''Уладзімір Віктаравіч Даманеўскі''' ({{ДН|14|2|1960}}, г. {{МН|Дзяржынск||}}, [[Мінская вобласць]]) — беларускі дзяржаўны дзеяч.

Версія ад 19:13, 26 сакавіка 2019

Уладзімір Віктаравіч Даманеўскі
Старшыня Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта
снежань 2014 — 26 сакавіка 2019
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Папярэднік Пётр Руднік

Нараджэнне 14 лютага 1960(1960-02-14) (64 гады)
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык

Уладзімір Віктаравіч Даманеўскі (14 лютага 1960, г. Дзяржынск, Мінская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія

У 1983 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт, у 1998 — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Працоўную дзейнасць пачаў у 1982 г. інжынерам-радыёмеханікам Дзяржынскай бройлернай птушкафабрыкі. У 19841988 гг. працаваў дырэктарам станцыі юных тэхнікаў у Дзяржынску, з 1990 года — інструктарам арганізацыйнага аддзела Дзяржынскага гаркама КПБ. У 19901998 гг. быў загадчыкам аддзела па справах моладзі Дзяржынскага гарадскога выканаўчага камітэта, а потым — Дзяржынскага раённага выканаўчага камітэта.

У 19982006 гг. працаваў у Мінскім абласным выканаўчым камітэце: галоўны спецыяліст упраўлення арганізацыйна-кадравай работы, інспектар галоўнага ўпраўлення кадраў, намеснік начальніка ўпраўлення — загадчык арганізацыйнага аддзела галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы, намеснік старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчавання. З 2006 г. працаваў інспектарам па Мінскай вобласці інспектарскага аддзела Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. У 2009—2013 гг.- старшыня Слуцкага райвыканкама. З 2013 года — памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — галоўны інспектар па Гродзенскай вобласці.

Са снежня 2014 г. — Старшыня Магілёўскага аблвыканкама. 26 сакавіка 2019 года Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час рабочай паездкі ў Магілёўскую вобласць звольніў Уладзіміра Даманеўскага з пасады кіраўніка вобласці за незабеспячэнне належных умоў гаспадарання і вытворчай дысцыпліны ў аграхолдынгу «Купалаўскае»[1][2].

Зноскі

Спасылкі