Уладзімір Віктаравіч Даманеўскі: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Няма тлумачэння праўкі |
Няма тлумачэння праўкі |
||
Радок 3: | Радок 3: | ||
| тытул = [[Старшыня Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта]] |
| тытул = [[Старшыня Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта]] |
||
| перыядпачатак = |
| перыядпачатак = [[27 снежня]] [[2014]] |
||
| перыядканец = [[ |
| перыядканец = [[26 сакавіка]] [[2019]] |
||
| прэзідэнт = [[Аляксандр Лукашэнка]] |
| прэзідэнт = [[Аляксандр Лукашэнка]] |
||
| прэм'ер = |
| прэм'ер = |
Версія ад 21:01, 27 сакавіка 2019
Уладзімір Віктаравіч Даманеўскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Папярэднік | Пётр Руднік | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
14 лютага 1960 (64 гады) |
||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | палітык |
Уладзімір Віктаравіч Даманеўскі (14 лютага 1960, г. Дзяржынск, Мінская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч.
Біяграфія
У 1983 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт, у 1998 — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
Працоўную дзейнасць пачаў у 1982 г. інжынерам-радыёмеханікам Дзяржынскай бройлернай птушкафабрыкі. У 1984—1988 гг. працаваў дырэктарам станцыі юных тэхнікаў у Дзяржынску, з 1990 года — інструктарам арганізацыйнага аддзела Дзяржынскага гаркама КПБ. У 1990—1998 гг. быў загадчыкам аддзела па справах моладзі Дзяржынскага гарадскога выканаўчага камітэта, а потым — Дзяржынскага раённага выканаўчага камітэта.
У 1998—2006 гг. працаваў у Мінскім абласным выканаўчым камітэце: галоўны спецыяліст упраўлення арганізацыйна-кадравай работы, інспектар галоўнага ўпраўлення кадраў, намеснік начальніка ўпраўлення — загадчык арганізацыйнага аддзела галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы, намеснік старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчавання. З 2006 г. працаваў інспектарам па Мінскай вобласці інспектарскага аддзела Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. У 2009—2013 гг.- старшыня Слуцкага райвыканкама. З 2013 года — памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — галоўны інспектар па Гродзенскай вобласці.
Са снежня 2014 г. — Старшыня Магілёўскага аблвыканкама. 26 сакавіка 2019 года Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час рабочай паездкі ў Магілёўскую вобласць звольніў Уладзіміра Даманеўскага з пасады кіраўніка вобласці за незабеспячэнне належных умоў гаспадарання і вытворчай дысцыпліны ў аграхолдынгу «Купалаўскае»[1][2].