Міхаіл Вінцэнтавіч Мялешка: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
дрНяма тлумачэння праўкі |
Няма тлумачэння праўкі |
||
Радок 1: | Радок 1: | ||
{{пісьменнік}} |
{{пісьменнік}} |
||
{{Цёзкі2|Мялешка}} |
{{Цёзкі2|Мялешка}} |
||
'''Міхаіл Вінцэнтавіч Мялешка''' ({{ДС|9|5|1892|27|4}}, [[Скары]], цяпер [[Мядзельскі раён]], [[Мінская вобласць]] — {{ДС|19|4|1941}}, [[Самара]]; Псеўданімы: ''Міхалка Скарэўскі'', ''Міхалка С.''; крыптанімы: ''М.-о'', ''М. М-о'', ''N.'') — беларускі [[Гісторыя|гісторык]], [[пісьменнік]], [[Публіцыстыка|публіцыст]]. |
'''Міхаіл Вінцэнтавіч Мялешка''' ({{ДС|9|5|1892|27|4}}, [[Скары]], цяпер [[Мядзельскі раён]], [[Мінская вобласць]] — {{ДС|19|4|1941}}, [[Самара]]; Псеўданімы: ''Міхалка Скарэўскі'', ''Міхалка С.''; крыптанімы: ''М.-о'', ''М. М-о'', ''N.'') — беларускі [[Гісторыя|гісторык]], [[этнограф]], [[пісьменнік]], [[Публіцыстыка|публіцыст]]. |
||
== Біяграфія == |
== Біяграфія == |
||
Радок 39: | Радок 39: | ||
* Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 5.: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — 592 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-2 |
* Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 5.: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — 592 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-2 |
||
* Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. Т. 3. Карчма — Найгрыш / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 751 с. — 9500 экз. |
* Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. Т. 3. Карчма — Найгрыш / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 751 с. — 9500 экз. |
||
== Спасылкі == |
|||
* [http://www.marakou.by/ru/davedniki/represavanyya-litaratary/tom-iii-kniga-ii-dadatak/index_27961.html МЯЛЕШКА Міхаіл Вінцэнтавіч] // {{Крыніцы/Маракоў|РЛ|3|2|РЛ1-3|РЛ1-3}} |
|||
{{DEFAULTSORT:Мялешка Міхаіл Вінцэнтавіч}} |
{{DEFAULTSORT:Мялешка Міхаіл Вінцэнтавіч}} |
||
[[Катэгорыя:Архівісты Беларусі]] |
|||
[[Катэгорыя:Публіцысты Беларусі]] |
[[Катэгорыя:Публіцысты Беларусі]] |
||
[[Катэгорыя:Постаці беларускай этнаграфіі]] |
|||
[[Катэгорыя:Постаці беларускай гістарыяграфіі]] |
|||
[[Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай]] |
|||
[[Катэгорыя:Рэабілітаваныя ў СССР]] |
Версія ад 19:53, 2 красавіка 2019
Міхаіл Вінцэнтавіч Мялешка | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Псеўданімы | Міхалка Скарэўскі і Міхалка С. |
Дата нараджэння | 27 красавіка (9 мая) 1892 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 красавіка 1941 (48 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | публіцыст, гісторык, этнограф, пісьменнік |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Міхаіл Вінцэнтавіч Мялешка (27 красавіка (9 мая) 1892, Скары, цяпер Мядзельскі раён, Мінская вобласць — 19 красавіка 1941, Самара; Псеўданімы: Міхалка Скарэўскі, Міхалка С.; крыптанімы: М.-о, М. М-о, N.) — беларускі гісторык, этнограф, пісьменнік, публіцыст.
Біяграфія
З 1911 года працаваў на фабрыках у Пецярбургу. Удзельнічаў у гуртку Браніслава Эпімаха-Шыпілы. У 1914—1918 гадах у расійскай арміі. З 1917 года член Беларускай сацыялістычнай грамады. З 1918 года працаваў у Віцебскім аддзяленні Белнацкама. У 1918—1921 гадах вучыўся ў Віцебскім аддзяленні Маскоўскага археалагічнага інстытута. Працаваў у Віцебскім археалагічным інстытуце і губернскім архіве. У 1920—1921 гадах служыў у Віцебскім губернскім ваенкамаце. З лістапада 1922 года ў Менску.
Працаваў у Цэнтрархіве БССР; з 1927 года ў Цэнтральным архіўным упраўленні БССР. З 1923 года член Інбелкульта. У 1923—1924 гадах чытаў лекцыі па этнаграфіі ў Віцебскім педінстытуце. У 1926—1928 — выкладаў гісторыю Беларусі ў Камуністычным універсітэце Беларусі. Арыштаваны ДПУ БССР 18 ліпеня 1930 года па сфабрыкаванай справе «Саюза вызвалення Беларусі». Пастановай Калегіі АДПУ ад 10 красавіка 1931 года сасланы ў Самару на 5 гадоў. Паўторна арыштаваны 16 лютага 1938 года. Вызвалены з-пад следства 4 сакавіка 1940 года. Рэабілітаваны па першым прыгаворы ў 1957, па другім — у 1962 годзе.
Нашчадкі
Дачка Міхаіла Мялешкі — Людміла Сакалова, пражывае ў Санкт-Пецярбургу. Яго ўнучка — Наталля Спічко, кампазітар, аўтар вакальнага цыклу «Самарский туесок», які гучаў па ўсесаюзным радыё ў выкананні народнага артыста СССР Артура Эйзена.
Дзейнасць
Даследаваў праблемы прыгоннага права, падзеі 1863—1864 і 1905—1907 гадоў у Беларусі. Аўтар працы пра Мялеція Сматрыцкага. Таксама вывучаў беларускую этнаграфію і архіўную справу. Удзельнічаў у арганізацыі архіўнай справы, этнаграфічных і краязнаўчых даследаванняў.
Творчасць
У 1913 годзе апублікаваў першае апавяданне «Родныя абразкі» ў альманаху «Маладая Беларусь». Друкаваўся ў газетах «Наша ніва», «Вольны шлях», «Дзянніца», «Савецкая Беларусь» з публіцыстычнымі артыкуламі пад псеўданімам Міхалка Скарэўскі.
Бібліяграфія
- Сацыялістычны рух на Беларусі ў пракламацыях 1905 г.- Мн., 1927.
- Камень у вераваннях і паданнях беларусаў. Мн., 1929;
- Славуты настаўнік, краязнавец і эксперыментатар Г.Дз. Смагін. — Самара, 1936.
- Цэнтрархіў Беларусі // Полымя. 1923, № 7—8;
- Паншчына на Беларусі // Полымя. 1924, № 4; 1925, № 4, 6;
- Краязнаўства і архівы Беларусі // Наш край. 1927, № 11;
- З. Жылуновіч як гісторык // Полымя. 1928, № 10;
- Дзённік Міхаіла Мялешкі // Шляхам гадоў: Гісторыка-літаратурны зборнік. Мн., 1994.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 11. — Мн., 2000.
- Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. Т. 4. — Мн., 1994.
- Драўніцкі І. Сын нарачанскага рыбака // Наша Слова № 22 (1069), 30 траўня 2012 г.
- Лецка Я. Вяртанне Міхася Мялешкі// Голас Радзімы. — № 10(2620), 11 сакавіка 1999 г.
- [0 2] // Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). / Укладальнік Л. У. Маракоў.
- Бібліятэка Міхася Мялешкі: Зводны каталог. Мн., 1998;
- Скалабан В., Крапивин С. Михаил Мелешко: Долгое возвращение в Беларусь // Советская Белоруссия. 1998, 10 окт.;
- Возвращенные имена;
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 5.: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — 592 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-2
- Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. Т. 3. Карчма — Найгрыш / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 751 с. — 9500 экз.
Спасылкі
- МЯЛЕШКА Міхаіл Вінцэнтавіч // [2 3] // Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). / Укладальнік Л. У. Маракоў.
- Нарадзіліся 9 мая
- Нарадзіліся ў 1892 годзе
- Нарадзіліся ў Вілейскім павеце
- Памерлі 19 красавіка
- Памерлі ў 1941 годзе
- Памерлі ў Самары
- Выпускнікі Віцебскага аддзялення Маскоўскага археалагічнага інстытута
- Супрацоўнікі Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь
- Супрацоўнікі Інстытута беларускай культуры
- Выкладчыкі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава
- Члены Беларускай сацыялістычнай грамады
- Артыкулы з шаблонамі-карткамі без назвы
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Памерлі 9 мая
- Памерлі ў 1892 годзе
- Архівісты Беларусі
- Публіцысты Беларусі
- Постаці беларускай этнаграфіі
- Постаці беларускай гістарыяграфіі
- Рэпрэсаваныя савецкай уладай
- Рэабілітаваныя ў СССР