Марс: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др робат Дадаем: ga:Mars (pláinéad)
др робат Дадаем: ckb Мяняем: eo
Радок 69: Радок 69:
[[ca:Mart (planeta)]]
[[ca:Mart (planeta)]]
[[ceb:Mars]]
[[ceb:Mars]]
[[ckb:مریخ]]
[[co:Marte]]
[[co:Marte]]
[[cs:Mars (planeta)]]
[[cs:Mars (planeta)]]
Радок 79: Радок 80:
[[el:Άρης (πλανήτης)]]
[[el:Άρης (πλανήτης)]]
[[en:Mars]]
[[en:Mars]]
[[eo:Marso]]
[[eo:Marso (planedo)]]
[[es:Marte (planeta)]]
[[es:Marte (planeta)]]
[[et:Marss]]
[[et:Marss]]

Версія ад 06:46, 17 жніўня 2009

Марс, здымак з КТ "Хабл" (26.6.2001; натуральныя колеры).

МАРС, планета зямнога тыпу ў Сонечнай сістэме. Чацвёртая паводле адлегласці ад Сонца планета.

Назва паходзіць ад імя бога вайны ў старажытна-рымскай міфалогіі.

Дыяметр: 6780[1] км (0,53 зямных) ; Маса: 0,1075 зямных ; Перыяд вярчэння: 24 гадз. 37 мін. 22 сек.[2] ; Арбітальны перыяд: 686,98 дзён. ; Адлегласць ад Сонца: 1,524 а.а.[3]

Астранамічны знак Марса
Астранамічны знак Марса

Як усе планеты зямнога тыпу, Марс складаецца з горных парод і металаў. Каля 60% паверхні Марса займае чырванаватая камяніста-пясчаная пустэча, ёсць кратэры і горы. Чырвань паверхні надае пыл аксіду жалеза. Рэшта паверхні мае зеленаваты колер, адценне якога мяняецца на працягу года. Раней гэта лічылася прыкметай наяўнасці расліннага жыцця, але пацверджаная адсутнасць кіслароду і вады пярэчыць гэтай думцы.

Атмасфера складаецца пераважна з двуокісу вугляроду, атмасферны ціск каля 0,01-0,02 атм. Ёсць змены надвор'я, бываюць ураганы. Тэмпература на паверхні ад -130°C да +25°C.

Марс вядомы з старажытных часоў.

Сістэма Марса

Заход Сонца ў кратэры Гусева, здымак ПА "Спірыт" (19.5.2005).

Ёсць два малыя спадарожнікі — Фобас і Дэймас.

Адметнасці

З чырванаватага колеру планеты пры назіраннях з Зямлі вынікнуў папулярны назоўнік "чырвоная планета".

Адваротны рух Марса адносна зорак здзіўляў астраномаў стагоддзямі, і нарэшце, прывёў да ідэі пра эліптычныя арбіты планет (1600-я гг.).

Некалі на Марсе была вада, але з ахалоджаннем планеты, вада вымерзла. Зараз вада на Марсе знойдзена толькі ў дзвюх палярных шапках, складзеных з пылу і з замерзлых вады і двуокісу вугляроду. Памеры шапак мяняюцца на працягу года за кошт таго, што двуокіс вугляроду то выпарваецца, то замярзае. Аднак, даследванні 1990 – 2000-х паказваюць наяўнасць на Марсе ваданосных мінералаў.

Паверхня Марса ў кратэры Гусева, здымак ПА "Спірыт" (2005?).

Метэарыт, знойдзены ў Антарктыцы (1984), лічыцца пэўнага марсіянскага паходжання, і утрымлівае сведчанні існавання (мікраскапічныя акамянеласці) на Марсе жыцця каля 3,5 млрд. гадоў таму (1996).

На паверхні Марса знаходзіцца найвышэйшае горнае ўтварэнне ў Сонечнай сістэме – згаслы шчытавы вулкан Алімпус Монс (лац. Olympus Mons). Вышыня над навакольнай раўнінай каля 21 км, шырыня кратэра-кальдэры больш за 80 км, вонкавы дыяметр асновы больш за 480 км. Сістэма ўзаемазлучаных каньонаў Валес Марынерыс (лац. Valles Marineris) цягнецца на больш як 5000 км. Славутыя "каналы Марса" выявіліся аптычнай ілюзіяй, артыфактам недастаткова добрай аптычнай тэхнікі канца 19 ст.

Гл. таксама: КА "Марынер", КА "Марс", КА "Вікінг", КА "Глобал Сурвеяр", КА "Патфайндар".

Зноскі

  1. Дадзеныя 1999 г.
  2. Дадзеныя 1999 г.
  3. Вялікая паўвось арбіты, дадзеныя 1999 г.

Шаблон:Link FA

Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA

Шаблон:Link FA

Шаблон:Link FA