Пётр Тышкевіч (ваявода менскі): Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Няма тлумачэння праўкі |
|||
Радок 51: | Радок 51: | ||
28 ліпеня 1611 года прызначаны [[Кашталяны менскія|кашталянам менскім]], а 6 верасня 1618 — [[Ваяводы менскія|менскім ваяводам]]. |
28 ліпеня 1611 года прызначаны [[Кашталяны менскія|кашталянам менскім]], а 6 верасня 1618 — [[Ваяводы менскія|менскім ваяводам]]. |
||
Адзін з фундатараў касцёла і кляштара [[Дамініканцы|дамініканцаў]] у [[Менск]]у. У 1615 годзе Пётр Тышкевіч купіў пляц на рагу вуліц Валоцкай і будучай Дамініканскай і пачаў будаваць для дамініканскага ордэна мураваны касцёл і двухпавярховы кляштар пры ім. |
Адзін з фундатараў касцёла і кляштара [[Дамініканцы|дамініканцаў]] у [[Менск]]у. У 1615 годзе Пётр Тышкевіч купіў пляц на рагу вуліц [[Валоцкая вуліца (Мінск)|Валоцкай]] і будучай [[Дамініканская вуліца (Мінск)|Дамініканскай]] і пачаў будаваць для дамініканскага ордэна мураваны касцёл і двухпавярховы кляштар пры ім. |
||
== Сям'я == |
== Сям'я == |
Версія ад 08:01, 5 красавіка 2019
Пётр Тышкевіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Piotr Tyszkiewicz | |||||||
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Мікалай Крыштаф Сапега | ||||||
Пераемнік | Бальтазар Стравінскі | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Шчасны Галоўчынскі | ||||||
Пераемнік | Аляксандр Слушка | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
30 лістапада 1571 |
||||||
Смерць | 1631 | ||||||
Род | Тышкевічы | ||||||
Бацька | Юрый Тышкевіч | ||||||
Маці | Тэадора Валовіч | ||||||
Жонка | Тэадора Галоўчынская | ||||||
Дзеці | Казімір, Барбара, Марыяна, Соф'я, Крысціна, Кацярына | ||||||
Дзейнасць | дзяржаўны дзеяч |
Пётр Тышкевіч (? — 1631) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.
28 ліпеня 1611 года прызначаны кашталянам менскім, а 6 верасня 1618 — менскім ваяводам.
Адзін з фундатараў касцёла і кляштара дамініканцаў у Менску. У 1615 годзе Пётр Тышкевіч купіў пляц на рагу вуліц Валоцкай і будучай Дамініканскай і пачаў будаваць для дамініканскага ордэна мураваны касцёл і двухпавярховы кляштар пры ім.
Сям'я
Паходзіў з лагойскай лініі роду Тышкевічаў, сын берасцейскага ваяводы Юрыя Тышкевіча і яго другой жонкі Тэадоры Валовіч, дачкі новагародскага кашталяна Рыгора Валовіча. Меў братоў Тэадора Фрыдэрыка, Марціна, Яна Яўстаха і Аляксандра.
Ажаніўся з Рэгінай Галоўчынскай, дачкой менскага кашталяна Шчаснага Галоўчынскага. Пакінуў дзяцей:
- Казіміра (памёр у 1652), вялікага літоўскага падчашага;
- Барбару, жонку Дынавея;
- Марыяну, жонку смаленскага ваяводы Адама Мацея Саковіча;
- Соф'ю, жонку спачатку Аляксандра Калэнцкага, а потым князя Фёдара Друцкага-Горскага;
- Крысціну, жонку спачатку менскага стольніка Яна Жыжэмскага, а потым Гурскага;
- Кацярыну, жонку вялікага літоўскага маршалка Крыштафа Завішы.
Пасля смерці Пятра Тышкевіча яго жонка выйшла паўторна за віцебскага ваяводу Крыштафа Кішку.