Сафія Даратэя Гановерская: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
афармленне
Радок 64: Радок 64:
== Спасылкі ==
== Спасылкі ==
* [http://friedrich.uni-trier.de/oeuvres/26/75/ Перапіска Фрыдрыха Вялікага са сваёй маці Сафіяй (арыгінальны тэкст на французскай мове)]
* [http://friedrich.uni-trier.de/oeuvres/26/75/ Перапіска Фрыдрыха Вялікага са сваёй маці Сафіяй (арыгінальны тэкст на французскай мове)]
{{Wikidata/Ancestors}}

[[Катэгорыя:Прускія каралевы і германскія імператрыцы]]
[[Катэгорыя:Прускія каралевы і германскія імператрыцы]]
[[Катэгорыя:Дынастыя Вельфаў]]
[[Катэгорыя:Дынастыя Вельфаў]]

Версія ад 08:42, 5 красавіка 2019

Сафія Даратэя Гановерская
Sophie Dorothea von Braunschweig-Lüneburg
Георг Венцэслаус фон Кнобельсдорф. Партрэт каралевы Сафіі Даратэі
Георг Венцэслаус фон Кнобельсдорф. Партрэт каралевы Сафіі Даратэі
3-я каралева Прусіі
1713 — 1740
Папярэднік Сафія Луіза Мекленбург-Шверынская
Пераемнік Лізавета Крысціна Браўншвайгская

Нараджэнне 16 сакавіка 1687(1687-03-16)[1][2]
Смерць 28 чэрвеня 1757(1757-06-28)[1][3][…] (70 гадоў) ці 1757[4]
Месца пахавання
Род Гановерская дынастыя
Бацька Георг I[1]
Маці Сафія Даратэя Браўншвайг-Цэльская[d]
Муж Фрыдрых Вільгельм I[1][6]
Дзеці Аўгуст Фердынанд Прускі, Генрых Прускі[d][1], Аўгуст Вільгельм Прускі[d], Амалія Пруская[d][1], Луіза Ульрыка Пруская, Сафія Даратэя Марыя Пруская[d], Філіпіна Шарлота Пруская[d][1], Фрыдэрыка Луіза Пруская[d][1], Фрыдрых II Вялікі[1], Вільгельміна Пруская[d][1], Frederick Louis, Crown Prince of Prussia[d], Friedrich Wilhelm Prinz von Preußen[d][7], Charlotte Albertine Prinzessin von Preußen[d][7] і Ludwig Karl Wilhelm Prinz von Preußen[d][7]
Веравызнанне лютэранства
Дзейнасць арыстакратка
Манаграма Манаграма
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сафія Даратэя Гановерская (ням.: Sophie Dorothea von Braunschweig-Lüneburg, 16 сакавіка 1687, Гановер — 28 чэрвеня 1757, палац Манбіжу каля Берліна) — маці Фрыдрыха II, каралева Прусіі як жонка Фрыдрыха Вільгельма I, «караля-салдата».

Біяграфія

Сафія Даратэя — адзіная законнанароджаная дачка англійскага караля Георга Iасабістай уніі — курфюрста Браўншвайг-Люнебурга) і яго жонкі Сафіі Даратэі Браўншвайг-Люнебургскай-Цэльскай, прынцэсы Альдэнскай.

Будучы муж Сафіі Даратэі Фрыдрых Вільгельм некаторы час пражываў пры двары яе бабулі Сафіі Гановерскай, якая лічыла правільным выхоўваць яго разам са сваімі ўнукамі Георгам Аўгустам і Сафіяй Даратэяй. Стрыечныя браты недалюблівалі адзін аднаго з юнацтва, і менавіта Георг Аўгуст, які стаў каралём Вялікабрытаніі Георгам II, ажаніўся з Каралінай Брандэнбург-Ансбахскай, якую кахаў Фрыдрых Вільгельм. Дзіцем Фрыдрых Вільгельм не меў асаблівых пачуццяў да сваёй будучай жонкі.

28 лістапада 1706 года Сафія Даратэя выйшла замуж за тады яшчэ кронпрынца Фрыдрыха Вільгельма. Суровы кароль ажаніўся з тонкай і мастацка адоранай прынцэсе, якая цікавілася мастацтвам, літаратурай і модай. Нягледзячы на гэта, Сафія Даратэя самааддана даглядала за сваім мужам падчас яго хвароб, а кароль дазволіў ёй удзельнічаць у палітычным жыцці.

У яе палац Манбіжу, дзе яна пражывала з 1712 года, часта прыязджаў сын Фрыдрых, які абажаў яе, і на якога яна мела вялікі ўплыў. У палацы Манбіжу знаходзілася тайная бібліятэка Фрыдрыха, тут са сваёй маці ён захоплена вёў філасофскія гутаркі і мог аддавацца заняткам, якія выклікалі незадаволенасць бацькі. Сафія Даратэя ведала пра спробу ўцёкаў сына і атрымлівала ад яго лісты з крэпасці ў Кюстрыне.

Фрыдрых цяжка перажыў смерць маці. Кароль Прусіі, які незадоўга да гэтага пацярпеў паражэнне ў Колінскай бітве, пісаў сваёй сястры Амаліі Прускай:

«Дарагая сястра, усе няшчасці абрынуліся на мяне цяпер. Відаць, нябёсы забралі нашу дарагую матухну, каб яна не бачыла бедстваў нашага дому…»

Асоба

Сафія Даратэя Гановерская

Па апісанні дачкі Вільгельміны Прускай Сафія Даратэя ніколі не была прыгажуняй. Абсыпаная воспінкамі, яна мела добрую фігуру нягледзячы на шматлікія цяжарнасці. Аматарка мастацтва і навукі, яе адрознівалі славалюбства і фанабэрыстасць. Паводле слоў Вільгельміны «кароль-салдат» быў несправядлівы да Сафіі Даратэі, паколькі прытрымліваўся меркавання, што «жанчын трэба трымаць у падпарадкаванні, інакш яны пачынаюць віць вяроўкі са сваіх мужоў».

Нашчадкі

У Сафіі Даратэі нарадзіліся:

  1. Фрыдрых Людвіг (1707—1708);
  2. Вільгельміна (1709—1758), выйшла замуж за маркграфа Фрыдрыха Брандэнбург-Байрэйцкага;
  3. Фрыдрых Вільгельм (1710—1711);
  4. Фрыдрых II (1712—1786), у 1733 годзе жаніўся на прынцэсе Лізавеце Хрысціне Браўншвайгскай;
  5. Шарлота (1713—1714);
  6. Фрыдэрыка Луіза (1714—1784), выйшла замуж за Карла Вільгельма Брандэнбург-Ансбахскага
  7. Філіпіна Шарлота (1716—1801), выйшла замуж за герцага Карла I Браўншвайг-Вольфенбютэльскага;
  8. Карл (1717—1719);
  9. Сафія Даратэя (1719—1765), выйшла замуж за Фрыдрыха Вільгельма Швецкага;
  10. Луіза Ульрыка (1720—1782), выйшла замуж за караля Швецыі Адольфа Фрэдрыка;
  11. Аўгуст Вільгельм (1722—1758);
  12. Ганна Амалія (1723—1787);
  13. Генрых (1726—1802), жанаты на прынцэсе Гесэн-Касельскай Вільгельміне
  14. Аўгуст Фердынанд (1730—1813).

Зноскі

  1. а б в г д е ё ж з і к л м http://192.124.243.55/cgi-bin/gkdb.pl?x=u&t_show=x&wertreg=PER&wert=sophie+dorothea%2C+preussen%2C+koenigin++-+BIOGRAFIE&reccheck=,158436
  2. Lundy D. R. Sophia Dorothea Hanover, Princess of Great Britain // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Sophie Dorothea von Preußen // FemBio database Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. https://www.biografiasyvidas.com/biografia/s/sofia_dorotea_de_inglaterra.htm
  5. https://www.preussen.de/de/geschichte/1713_friedrich_wilhelm_i./koenigin_sophie_dorothea.html
  6. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  7. а б в Lundy D. R. The Peerage

Спасылкі