Юрый Караль Глябовіч: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 41: Радок 41:
| бацька = [[Мікалай Янавіч Глябовіч]]
| бацька = [[Мікалай Янавіч Глябовіч]]
| маці = Марцэбела Карэцкая
| маці = Марцэбела Карэцкая
| жонка = Кацярына Радзівіл
| жонка =
| дзеці = Марцэбела,<br />Крысціна Барбара
| дзеці = Марцэбела,<br />Крысціна Барбара
| аўтограф =
| аўтограф =

Версія ад 11:17, 8 красавіка 2019

Юрый Мікалаевіч Глебавіч
польск.: Jerzy Karol Hlebowicz
Герб Глябовічаў «Ляліва»
Герб Глябовічаў «Ляліва»
Сцяг Ваявода смаленскі
1643 — 1653
Манарх Уладзіслаў IV (да 1648),
Ян II Казімір (з 1648)
Папярэднік Крыштаф Гасеўскі
Пераемнік Павел Ян Сапега
Сцяг Староста жамойцкі
1653 — 1668
Манарх Ян II Казімір
Папярэднік Ян Альфонс Ляцкі
Пераемнік Аляксандр Гіларый Палубінскі
Сцяг Ваявода віленскі
1668 — 1669
Папярэднік Міхаіл Казімір Радзівіл
Пераемнік Міхаіл Казімір Пац

Нараджэнне 1605(1605)
Смерць 18 красавіка 1669(1669-04-18)
Заслаўе, Вялікае Княства Літоўскае
Род Глябовічы
Бацька Мікалай Янавіч Глябовіч
Маці Марцэбела Карэцкая
Жонка Кацярына з Радзівілаў[d][1][2]
Дзеці Марцэбела,
Крысціна Барбара
Дзейнасць дыпламат

Юрый (Ежы) Караль Мікалаевіч Глябовіч (1603/1605? — 18 красавіка 1669, Заслаўе) — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай.

Сын Мікалая Глябовіча[3] і Марцэбелы Карэцкай. У 1633 г. прызначаны старостай анікштанскім і радашковіцкім. Палітычную кар'еру пачаў у чэрв. 1639 г. атрымаўшы тытул каралеўскага падчашыя. У тым жа 1639 г. прызначаны на пасаду падстолія літоўскага. У 1640 г. жаніўся на Кацярыне Радзівіл[4] У 1643 г. прызначаны ваяводай смаленскім. Шмат часу адаў умацаванню фартыфікацый Смаленска, часова пакінуўшы за гэтым палітычныя справы ў Вільні, Кракаве і Варшаве, дзе з'яўляўся рэдка. У сакав. 1644 г. і ў 1645 г. прымаў актыўны ўдзел у паседжаннях Сената Рэчы Паспалітай. Падчас безкаралеўя прыехаў у Кракаў толькі ў лістападзе, каб прыняць удзел у выбарах і падпісаць элекцыйны дыплом Яна Казіміра Вазы. Падчас каранацыйнага сойму паднімаў пытанні датычныя абароны Смаленска. У 1650 г. удзельнічаў у працы створанай у Вільні камісіі па пытаннях фінансавання войска ВКЛ. У 1651 г. быў камісарам пры заключэнні міру з казакамі ў Белай Царкве, а затым у перамовах з казакамі ў 1659 г. У 1653 г. з ваяводства смаленскага прызначаны старастам жамойцкім. Падчас вайны Расіі з Рэччу Паспалітай (1654—1667) удзельнічаў у ваенных дзеяннях. У 1655 г. прыняў пратэктарат Швецыі, у ліку іншых падпісаўшы Кейданскую ўнію. Пазней, як камісар удзельнічаў у дыпламатычных і мірных перамовах з Расіяй (1660, 1662, 1664). З 1659 г. знаходзіўся ў перапісцы з Багуславам Радзівілам, з нагоды ўладанняў апошняга на тэрыторыі ВКЛ. У складзе дэлегацыі Рэчы Паспалітай падпісаў Андрусаўскае перамір'е у студз. 1667 г. і, як адзначаюць сучаснікі, сыграў значную ролю ў яго заключэнні. Ю. Глебавіч прытрымваўся на перамовах пазіцыі кампрамісу з Расіяй, хоць з перадачай ёй Смаленска і Дарагабужа губляў значную частку сваіх спадчынных ўладанняў. У 1668 г., у т.л. як узнагароду за заключэнне Андрусаўскага перамір'я, Ю. Глябовіч прызначаны ваяводай віленскім. Ю. Глябовіч, апошні з роду Глябовічаў, меў дзвюх дочак — Марцэбелу[5] і Хрысціну[6].

Зноскі

  1. Radziwiłłowie herbu TrąbyWarszawa: Archiwum Główne Akt Dawnych, Wydawnictwo DiG, 1996. — 67 с. — ISBN 83-85490-62-0
  2. Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego : spisy. T. 4, Ziemia smolenśka i województwo smolenśkie XIV-XVIII wiek / пад рэд. А. РахубаWarszawa: Wydawnictwo DiG, 2003. — С. 217. — 412 с. — ISBN 83-7181-279-5
  3. († 1632) ваявода смаленскі (з 1611), кашталян віленскі (з 1621).
  4. сястра Януша Радзівіла.
  5. жонка кн. Марцыяна Агінскага
  6. тымчасова адна з найбагацейшых нявест ВКЛ, жонка Казіміра Яна Сапегі. Казімір Ян і Хрысціна вядомыя сваёй дабрачыннасцю, фундавалі храмы розных канфесій, у т.л. у 1676 г. заснавалі дамініканскі манастыр у Заслаўі.

Літаратура

  • Заяц Ю. А. Заславль X—XVIII веков (историко-археологический очерк). — Мн.: Наука и техника, 1987;
  • Спиридонов М. Ф. Заславль в XVI в. — Мн., 1998.