Наталля Радзіна: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 39: Радок 39:
* У 2015 г. атрымала прэмію «Свабода прэсы» міжнароднай арганізацыі «Рэпарцёры без межаў» за 2015 год<ref>[https://baj.by/ru/content/natalya-radina-i-egor-martinovich-stali-laureatami-premii-svoboda-pressy-organizacii Наталья Радина и Егор Мартинович стали лауреатами премии «Свобода прессы» организации «Репортеры без границ»]</ref>.
* У 2015 г. атрымала прэмію «Свабода прэсы» міжнароднай арганізацыі «Рэпарцёры без межаў» за 2015 год<ref>[https://baj.by/ru/content/natalya-radina-i-egor-martinovich-stali-laureatami-premii-svoboda-pressy-organizacii Наталья Радина и Егор Мартинович стали лауреатами премии «Свобода прессы» организации «Репортеры без границ»]</ref>.


Узнагароджана [[Медаль 100 гадоў БНР|медалём 100 гадоў БНР]] [[Рада Беларускай Народнай Рэспублікі|Рады Беларускай Народнай Рэспублікі]]<ref>[https://www.svaboda.org/a/29838254.html Алексіевіч, Пазьняк, Вольскі, Эрыксан, Белавус. Хто яшчэ ўзнагароджаны мэдалём у гонар БНР-100]</ref>.

Узнагароджаны [[Медаль 100 гадоў БНР|медалём 100 гадоў БНР]] [[Рада Беларускай Народнай Рэспублікі|Рады Беларускай Народнай Рэспублікі]]<ref>[https://www.svaboda.org/a/29838254.html Алексіевіч, Пазьняк, Вольскі, Эрыксан, Белавус. Хто яшчэ ўзнагароджаны мэдалём у гонар БНР-100]</ref>.
{{зноскі}}
{{зноскі}}



Версія ад 22:21, 8 красавіка 2019

Наталля Радзіна
Род дзейнасці журналістка
Дата нараджэння 3 мая 1979(1979-05-03) (44 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Наталля Радзіна (нар. 3 мая 1979, Кобрын) — журналістка і галоўны рэдактар апазіцыйнага сайта charter97.org.

Біяграфія

Наталля Радзіна нарадзілася 3 мая 1979 года ў Кобрыне Брэсцкай вобласці. Бацька — ваенны ваенна-паветраных сіл, маці працавала ў дзіцячым садку.

З 1979 па 1985 год пражывала ў Польшчы, дзе служыў бацька.

У 1996 годзе скончыла сярэднюю школу ў Кобрыне, у 2001 — факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1997 года працавала ў такіх незалежных выданнях, як газета «Имя», «Народная воля», «Навіны», «Наша Свабода».

З 2001 года — галоўны рэдактар сайта «Хартыя-97»[1].

Неаднаразова падвяргалася арыштам і збіццю ў час асвятлення акцый апазіцыі[2]. Палітвязень, вязень сумлення.

Пераслед за журналісцкую дзейнасць

У 2010 годзе супраць Н.Радзінай узбуджана некалькі крымінальных спраў за публікацыі на сайце «Хартыя-97»[3].

16 сакавіка 2010 г. ў рамках расследавання крымінальнай справы аб паклёпе, узбуджанай па заяве былога начальніка УКДБ Гомельскай вобласці Івана Каржа, супрацоўнікі міліцыі і людзі ў грамадзянскім уварваліся ў кватэру, якую рэдактар афіцыйна арэндавала ў Мінску, і дзе размяшчаўся офіс сайта www.charter97.org. У выніку вобшуку супрацоўнікі праваахоўных органаў канфіскавалі 8 камп'ютараў, адзін з супрацоўнікаў спецслужбаў у грамадзянскім ударыў Н.Радзіну ў твар[4].

Падчас сілавога разгона Плошчы-2010 Н.Радзіна была збіта, ёй разбілі галаву[5].

У гэту ж ноч 20 снежня была затрымана ў рэдакцыі сайта charter97.org і змешчаная пад варту ў СІЗА КДБ. Напрыканцы снежня 2010 г. ёй прад’яўленае абвінавачанне па крымінальнай справе, узбуджанай следчым упраўленнем папярэдняга расследавання ГУУС Мінгарвыканкама па чч. 1 і 2 арт. 293 КК (масавыя беспарадкі)[6].

Міжнародная Амністыя назвала Н.Радзіну вязнем сумлення і запатрабавала яе вызвалення[7].

Правяла 1,5 месяца ў турме КДБ. 28 студзеня 2011 г[8]. журналістку вызвалілі да суда з умовай абмежавання перамяшчэнняў, і яна мусіла знаходзіцца па месцы сваёй рэгістрацыі ў г. Кобрын[9].

Скарыстаўшыся выклікам з Кобрына ў Мінск да следчага КДБ, Н.Радзіна пакінула Беларусь. 1 красавіка яна была ў Маскве, але без дакументаў, якія засталіся ў КДБ.

Атрымаць дакументы Н. Радзіна змагла з дапамогай Упраўлення Вярхоўнага камісарыята ААН па справах бежанцаў у Расіі. Пасля прызнання Радзінай бежанцам па лініі ААН, першай дзяржавай, якая аказала ёй міжнародную падтрымку, сталі Нідэрланды. 28 ліпеня, пасля афармлення праязных дакументаў, яна вылецела з Масквы ў Амстэрдам, а праз тры дні паехала ў Літву. У гэтай краіне пасля прэзідэнцкіх выбараў быў зарэгістраваны сайт charter97.org. 4 жніўня Радзіна папрасіла палітычнага прытулку ў Літве[10].

У верасні 2012 года Н.Радзіна адкрыла офіс рэдакцыі сайту «Хартыя-97» у Варшаве[11]. На сённяшні дзень журналістка жыве і працуе ў гэтым горадзе[12].

Узнагароды

  • У 2010 годзе Н.Радзіна намінаваная вядучай брытанскай праваабарончай арганізацыяй «Індэкс цэнзуры» на прэмію «Свабода слова» ў намінацыі «За барацьбу супраць рэпрэсій і за дзейнасць, накіраваную на змяненне палітычнага клімату»[13][14].
  • У кастрычніку 2011 г. Наталля Радзіна стала лаўрэатам прэміі Міжнароднага камітэта абароны журналістаў «За свабоду прэсы»[15].
  • У 2015 г. атрымала прэмію «Свабода прэсы» міжнароднай арганізацыі «Рэпарцёры без межаў» за 2015 год[16].

Узнагароджана медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі[17].

Зноскі

Літаратура

  • За права на выбар. Партрэты асуджаных. Плошча-2010. / Рэд. А.Лапцёнак. Праваабарончы цэнтр «Вясна» / —Вільнюс: Gudas, 2011. — 142 c. (ст.130-131)
  • Адзін дзень палітвязня 2009—2011 гг. Бібліятэка Свабоды. XXІ стагоддзе.) — Радыё Свабодная Еўропа/ Радыё Свыбода, 2011. 328 с. C. 161. ISBN 978-0-929849-42-3