Альтэнбург: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 104: Радок 104:


== Спасылкі ==
== Спасылкі ==
{{навігацыя}}
* {{ВТ-ЭСБЕ|Альтенбург, город в Германии}}
* {{ВТ-ЭСБЕ|Альтенбург, город в Германии}}
* [http://www.altenburg-tourismus.de/ Афіцыйны сайт турыстычнага бюро Альтэнбурга]{{ref-de}}
* [http://www.altenburg-tourismus.de/ Афіцыйны сайт турыстычнага бюро Альтэнбурга]{{ref-de}}

Версія ад 08:37, 10 красавіка 2019

Альтэнбург
Altenburg
Герб
Герб
Краіна
Зямля
Раён
Каардынаты
Унутраны падзел
4 падраёны
Плошча
45,60 км²
Вышыня цэнтра
227 м
Насельніцтва
32788 чалавек (2016)
Часавы пояс
Тэлефонны код
03447
Паштовы індэкс
04600
Аўтамабільны код
ABG
Афіцыйны код
16 0 77 001
Афіцыйны сайт
altenburg.eu (ням.)
Альтэнбург на карце Германіі ±
Альтэнбург (Германія)
Альтэнбург
Альтэнбург (Цюрынгія)
Альтэнбург

Альтэнбург (ням.: Altenburg, н.-луж.: Starograd, в.-луж.: Starohród) — горад у Цюрынгіі (Германія), у 45 км на поўдзень ад Лейпцыга. Да 1918 года — сталіца герцагства Саксен-Альтэнбург, у 1918-20 гг. — цэнтр аднайменнай «свабоднай дзяржавы».

Гісторыя

Першыя паселішчы. Узнікненне горада. Імператарскі палац

Першыя паселішчы на тэрыторыі горада ўзніклі каля 4000 года да н.э. Урадлівая зямля, лясы і багатыя рыбай вадаёмы забяспечвалі людзей усім неабходным. Натуральнай абаронай ад нападу ворагаў для мясцовага насельніцтва служылі парфіравыя скалы. Паміж 1300 і 700 гадамі да н.э. вобласць будучага Альтэнбурга была заселена даволі шчыльна, аднак адзначаліся значныя ваганні колькасці насельніцтва. Пасля падзення каралеўства Цюрынгія ў 531 годзе мясцовасць была заселена заходне-славянскімі плямёнамі. У той час было пабудавана першае крапасное збудаванне.

Першыя згадкі Альтэнбурга адносіцца да 976 года. З 928 года Генрых I падпарадкаваў славянскія плямёны на ўсход ад лініі Заале-Эльба і заснаваў маркграфства Майсен. Абарончыя збудаванні, пабудаваныя славянамі на парфіравых скалах, былі заняты нямецкімі рыцарамі, і на іх месцы быў створаны бургвард. 1 жніўня 976 года імператар Атон II перадаў Альтэнбург біскупству Цайц. Наступнае дакументальнае згадванне горада прыпадае на 1132 год, калі імператар Лотар III спыніўся ў імператарскім палацы (каралеўскім пфальцы) Альтэнбурга. У дакуменце ён названы castro Plysn. Вакол палаца са звычайнага паселішча ўзнік горад. Акрамя таго, Via Imperii, якая праходзіць праз Альтэнбург, злучала паміж сабой поўдзень і поўнач імперыі, спрыяла прытоку ў горад гандляроў і кваліфікаваных рамеснікаў. Пазней жыхары горада рассяліліся не толькі на забалочанай нізіне, але і каля Nikolaikirchturm. Гэта частка ўвайшла ў Альтэнбург толькі пры імператары Фрыдрыху I. У 1150 годзе ў пфальцы спыняўся Конрад III. Фрыдрых Барбароса наведаў Альтэнбург упершыню ў лютым 1165 года. Аднак самым знамянальным было яго другое знаходжанне ў імператарскай рэзідэнцыі горада ў ліпені 1172 года. Пасля вяртання з Італіі ён заклапаціўся ўмацаваннем сваёй улады ў рэгіёне на поўнач ад Альпаў. У Альтэнбургу імператарам былі прыняты рашэнні аб змяненні граніц абласцей імперыі. На час кіравання Фрыдрыха Барбаросы прыпадае заснаванне (і прыпісваецца імператару) аўгусцінскага кляштара Найсвяцейшай Дзевы Марыі (ням. Unserer Lieben Frauen St. Marien auf dem Berge vor Altenburg). Барбароса пабываў у Альтэнбургу яшчэ чатыры разы (1180, 1181, 1183 і 1188), таму гораду далі мянушку Barbarossastadt.

Альтэнбург у сярэдзіне XVII стагоддзя, гравюра

У 1192 годзе ў дакументах упершыню згадваецца Новы рынак. Гэта дакументальнае сведчанне пра пашырэнне горада на поўдзень, у бок ад забалочанай нізіны. У 1223 годзе ў Альтэнбургу з'явілася другая гарадская царква (Св. Мікалая). Яе званіца адносіцца, верагодна, да збудаванняў XII стагоддзя і служыла раней наглядальнай вышкай. Пазней з'явіліся два кляштары: у 1238 годзе ў заходняй частцы горада кляштар францысканцаў і раней 1245 года — жаночы кляштар Magdaleniterinnen.

Як рэзідэнцыю Альтэнбург выкарыстоўвалі Генрых VI, Філіп Швабскі, Атон IV, Фрыдрых II, Генрых VII, кароль Рудольф фон Габсбург і Адольф Насаўскі. З 1146 года і да сваёй смерці ў 1159 годзе ў горадзе пражываў князь Сілезіі Уладзіслаў Выгнаннік, з сынамі Баляславам і Мешкам.

Пад уладай Ветынаў

У 1253 годзе дынастыя Ветынаў аб'яднала пад сваёй уладай Альтэнбург, Хемніц і Цвікау. Альбрэхт II, сын Генрыха Найяснейшага атрымаў вобласць Плайсенланд ад Фрыдрыха II з нагоды свайго шлюбу з яго дачкой Маргарытай. У 1256 годзе Генрых Найяснейшы пацвердзіў правы Альтэнбурга. У 1273 годзе ў горадзе адбыліся хваляванні. Прычынай для іх сталі напружаныя адносіны паміж гараджанамі і канонікам аўгусцінскага кляштара.

31 мая 1307 года Фрыдрых Укушаны са сваім братам Дытрыхам IV прывёў свае войскі пад Альтэнбург. У бітве пры Луцы з арміяй караля Альбрэхта ён атрымаў перамогу. З 1311 года ўлада над Плайсенландам перайшла да Фрыдрыха. У 1329 годзе пратэктарат Фрыдрыха над гэтай вобласцю быў афіцыйна прызнаны каралём Германіі. Такім чынам Альтэнбург быў далучаны да маркграфства Майсен і стаў уладаннем Ветынаў. Фрыдрых III, маркграф Майсена абнавіў у 1356 годзе збор законаў Альтэнбурга.

Армія з Альтэнбурга ў складзе войскаў маркграфа майсенскага ў 1426 годзе прыняла ўдзел у бітве пры Усці-над-Лабем. Табарыты, узначаленыя Андрэем Пракопам, разбілі майсенскія войскі. Пяройдучы Рудныя горы, табарыты рушылі на Саксонію і аблажылі Лейпцыг, Альтэнбург і Плаўэн. Падчас аблогі Альтэнбурга, якая доўжылася тры дні, большая частка горада была разбурана.

Славутасці

Сярод архітэктурных помнікаў горада — рыначная плошча з рэнесанснай ратушай (1562—1564), герцагскі замак (XI—XVII стагоддзя), цэрквы Св. Агнэсы і Св. Барталамея[1]. Альтэнбург здаўна вядомы сваёй вытворчасцю ігральных карт[2], якім прысвечаны музей, размешчаны ў гарадскім замку. Таксама працуюць музей Лінденау са значнай калекцыяй познегатычных і раннерэнесансавых прац італьянскіх мастакоў (знаходзіцца ў палацы Бернхарда фон Лінденау, пабудаваным у 1876 годзе), музей піваварства. Апроч гэтага сярод гарадскіх славутасцей называюць батанічны сад, тэатр (1869 год) і тысячагадовы дуб[1].

Вядомыя выхадцы і жыхары

  • Крысціян Вермут (1661—1739) — знакаміты нямецкі медальер і разьбяр манетных штэмпеляў эпохі барока.
  • Крысціян Рыхтэр (1587—1667) — нямецкі мастак, прыдворны жывапісец герцагаў Саксен-Веймарскіх.

Зноскі

  1. а б Altenburg Tourismus - History, Culture and idyllic Places. // altenburg-tourismus.de. Архівавана з першакрыніцы 12 лютага 2012. Праверана 2011-8-3.
  2. Home Altenburg (en). // altenburg.eu. Архівавана з першакрыніцы 12 лютага 2012. Праверана 2011-8-3.

Літаратура

  • Johann Ernst Huth: Geschichte der Stadt Altenburg. Altenburg 1829

Спасылкі