Юравічы (Калінкавіцкі раён): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Melilac (размовы | уклад)
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 84: Радок 84:


<center><gallery caption="Даўнія выявы мястэчка" widths=150 heights=150 perrow="4">
<center><gallery caption="Даўнія выявы мястэчка" widths=150 heights=150 perrow="4">
Выява:Juravičy. Юравічы (XIX).jpg|Панарама. Невядомы мастак, [[XIX стагоддзе|XIX ст.]]
Выява:Juravičy, Jezuicki. Юравічы, Езуіцкі (XIX).jpg|Панарама. Невядомы мастак, [[XIX стагоддзе|XIX ст.]]
Выява:Catholic Church and Monastery of Jesuits in Juravičy.jpg|Панарама. Літаграфія [[XIX стагоддзе|XIX ст.]]
Выява:Catholic Church and Monastery of Jesuits in Juravičy.jpg|Панарама. Літаграфія [[XIX стагоддзе|XIX ст.]]
Выява:Juravičy. Юравічы (1865).jpg|Касцёл і калегіум езуітаў, абмеры [[1865]]
Выява:Juravičy. Юравічы (1865).jpg|Касцёл і калегіум езуітаў, абмеры [[1865]]

Версія ад 18:04, 10 красавіка 2019

Аграгарадок
Юравічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
1430
Вышыня цэнтра
161 м
Насельніцтва
708[1] чалавек (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2345
Паштовы індэкс
247722
Аўтамабільны код
3
СААТА
3223882026
Юравічы на карце Беларусі ±
Юравічы (Калінкавіцкі раён) (Беларусь)
Юравічы (Калінкавіцкі раён)
Юравічы (Калінкавіцкі раён) (Гомельская вобласць)
Юравічы (Калінкавіцкі раён)

Юравічы — аграгарадок (колішняе мястэчка) у Калінкавіцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр Юравіцкага сельсавета.

Знаходзяцца за 32 км ад горада Калінкавічы, за 2 км на захад ад шашы Р35. Каля вёскі — найвышэйшы пункт раёна (167,5 м над узроўнем мора).

Гісторыя

Выяўленыя археолагамі гарадзішча ранняга жалезнага веку (на тэрыторыі саду) і курганны могільнік — з 14 насыпаў захаваліся 6 (на поўдзень ад гарадзішча), паселішчы позняга палеаліту (у цэнтры вёскі), эпохі мезаліту (за 1—1,5 км на паўднёвы захад ад цэнтру вёскі) і эпохі неаліту (1 км на захад ад вёскі) сведчаць пра засяленне гэтай мясцовасці ў глыбокай старажытнасці. Паводле легенды тут (прыкладна ў 1170) існаваў горад Міжмосце, але войны і набегі татараў яго ўшчэнт зруйнавалі. Згодна з іншымі звесткамі, тут існаваў замак Відолічы, які ў 1240 спалілі татары.

Першы пісьмовы ўспамін пра Юравічы датуецца 14301432 гадамі. У 1510 вялікі князь Жыгімонт Стары перадаў «на вечнасць» сяло Багдану Сербіну. Пад 1552 Юравічы згадваюцца ў інвентары Мазырскага замка. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (15651566) мясцовасць увайшла ў склад Мазырскага павета.

Абраз Маці Божай Юравіцкай

У 2-й палове XVII ст. у Юравічах з'явіліся прадстаўнікі каталіцкага ордэна езуітаў, з дзейнасцю якіх звязваюць з'яўленне цудоўнага абраза Маці Божай і ўзвядзенне тут сакральнага комплексу. 8 верасня 1673 адбылося асвячэнне капліцы, у якую ўрачыста ўнеслі цудоўны абраз. У 1683 кароль і вялікі князь Ян Сабескі выдаў прывілей, паводле якога паселішча атрымала статус мястэчка.

Паводле адных звестак, мураваны касцёл у Юравічах пачалі ўзводзіць у 1701 і завяршылі да 1715, згодна з другімі — яго заклалі ў 1717 і будавалі амаль 40 гадоў. 27 красавіка 1727 кароль і вялікі князь Аўгуст Моцны надаў мястэчку прывілей на штотыднёвыя таргі ў панядзелкі, а таксама рэгулярныя 4 кірмашы: першы на святога Юр'я рускага ўвесну, другі — на святога Юр'я ўвосень, трэці — на нараджэнне Дзевы Марыі свята рымскага, а чацверты — на Пакровы рускія. У 1742 у Познані выйшла кніга «Крыніца ласкаў духоўных Дзевы Марыі з гораў Юравіцкіх». У 1756 тут адкрылася школа, пераўтвораная ў 1778 у калегіум. 5 верасня 1758 абраз Божай Маці перанеслі з драўлянага касцёла ў мураваны. У 1778 кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі наноў перавёў сяло ў шэрагі мястэчак.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Юравічы апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Рэчыцкім павеце Мінскай губерні. Па ліквідацыі ордэна езуітаў у 1820 кляштар перайшоў да мазырскіх бернардзінцаў. У 1836 у мястэчку збудавалі драўляную царкву Святой Багародзіцы.

Па здушэнні вызваленчага паўстання расійскія ўлады зачынілі Юравіцкі кляштар, аднак у 1841[2] будынкі вярнулі каталікам. Станам на 1834 існавалі аднайменныя мястэчка (51 двор) і сяло (66 двароў), на 1848 — 115 двароў, на 1866 — 134. У 1865 адкрылася народнае вучылішча (у 1885 — 45 навучэнцаў), у 1875 — жаночая (у 1885 — 28 навучэнак). Па здушэнні нацыянальна-вызваленчага паўстання ў 1866 расійскія ўлады гвалтоўна перарабілі касцёл на царкву. Цягам 18731876 у межах палітыкі русіфікацыі Беларусі на бажніцу надбудавалі 12 купалоў-цыбулінаў. Паводле вынікаў перапісу (1897) існавалі аднайменныя мястэчка (201 двор, царква, капліца, 2 малітоўныя школы, 40 крамаў, 4 майстэрні апрацоўкі скуры, 2 карчмы), сяло (108 двароў; капліца, 2 народныя вучылішча, паштова-тэлеграфная кантора, аптэка, хлебозапасны магазін, 2 вятракі, конны млын, карчма) і фальварак. У пачатку XX ст. працавалі школа і аптэка, станам на 1901 з мясцовай прыстані адправілі 501 тыс. пудоў грузаў (лес, сельскагаспадарчыя прадукты) і разгрузілі 4 тыс. пудоў[3].

1 студзеня 1919 згодна з пастановай І з'езду КП(б) Беларусі Юравічы ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 Юравічы вярнулі БССР, дзе яны сталі цэнтрам раёна(з 8 ліпеня 1931 у Рэчыцкім раёне). Станам на 1930 існавалі вёскі Юравічы-1, Юравічы-2 (разам 2300 двароў) і мястэчка (114 двароў). У 1936 утварыўся народны хор, які неўзабаве атрымаў шырокую вядомасць. 27 верасня 1938 статус паселішча панізілі да вёскі.

Паводле вынікаў перапісу (1959) у Юравічах існавалі цагельня, швацкая і шавецкая майстэрні, лясніцтва, тэхнікум, сярэдняя школа, школа-інтэрнат, дзіцячы сад, краязнаўчы музей, клуб, бібліятэка, бальніца, аптэка, ветэрынарны ўчастак, пошта, 5 крамаў. У 1958 на загад мясцовага старшыні калгасу касцёл пачалі разбіраць на цэглу. У наш час вядзецца аднаўленне бажніцы як уласнасці Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату. Станам на 2004 у вёсцы было 333 гаспадаркі.

Насельніцтва

Забудова

Планаванне Юравічаў складаецца з доўгай, дугападобнай вуліцы, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі, якая ў цэнтры перасякаецца амаль прасталінейнай шыротнай вуліцай. Забудова двухбаковая, пераважна драўляная, сядзібнага тыпу.

Транспарт

Існуе транспартнае злучэнне палявой дарогай з шашой Р35 (Гомель — Лунінец), якая праходзіць за 2 км на ўсход ад вёскі.

Турыстычная інфармацыя

Славутасці

  • Помнікі археалогіі: горад перыяду Сярэднявечча ва ўрочышчы Гарадок, на правабярэжнай тэрасе ракі Прыпяць; стаянкі перыяду верхняга палеаліту (менавіта тут 26 тыс. гадоў таму на рацэ Прыпяць размяшчалася стаянка першабытнага чалавека). Адкрыў стаянкі ў 1929 беларускі археолаг Юльян Попель.
  • Касцёл і калегіум езуітаў (17101746)

Страчаная спадчына

  • Капліца

Цікавыя факты

  • На Юравіцкім абразе размяшчалася срэбная карона, што ўскосна сведчыць пра малавядомы, але важны момант — магчыма, мясцовы абраз Маці Божай быў каранаваны (агулам у свеце налічваецца менш за тры дзясяткі каранаваных абразоў)[5]
  • Каля Юравічаў знаходзіцца найвышэйшы пункт Калінкавіцкага раёна (167,5 м над узроўнем мора)

Зноскі

  1. http://pop-stat.mashke.org/belarus-census/homielskaja.htm
  2. Аляксандр Ярашэвіч. Пакуты Юравіцкага касцёла // «Наша Вера» № 2 (24), 2003.
  3. Юровичи // Юравічы (Калінкавіцкі раён) // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
  4. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2004.
  5. Яўген Малікаў. Нябесная заступніца беларускага Палесся // «Гомельская праўда», 3 красавіка 2008.

Літаратура

Спасылкі