Party for Everybody: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 42: Радок 42:
| lyrics =
| lyrics =
| prev = Get You
| prev = Get You
| prev_link = Get You (песня Аляксея Вараб’ёва)
| prev_link = Get You
| next = What If
| next = What If
| next_link = What If (песня Дзіны Гарыпавай)
| next_link = What If (песня Дзіны Гарыпавай)

Версія ад 11:20, 17 красавіка 2019

«Party for Everybody»
Сінгл выканаўцы Буранаўскіх бабуль
Выпушчаны 2012
Мова удмурцкая мова і англійская
Фармат вінілавы дыск[d] і музычны стрымінг[d]
Жанр Танцавальная музыка, фальклор
Кампазітар Віктар Дробыш
Цімафей Лявонцьеў
Працягласць 2:51
Аўтар песні Вольга Туктарова
Мэры Сьюзэн Эплгейт
Расія "Party for Everybody"
Конкурс песні Еўрабачанне 2012
Краіна Расія
Выканаўца(ы) Буранаўскія бабулі
Мовы удмурцкая, англійская
Кампазітар(ы) Віктар Дробыш, Цімафей Лявонцьеў
Аўтар(ы) тэксту песні Вольга Туктарова, Мэры Сьюзэн Эплгейт
Вынікі
Паўфінал 152 (1-е месца)
Фінал 259 (2-е месца)
Храналогія
◄ Get You (2011)   
What If (2013) ►

Party for Everybody (з англ. — «Вечарынка для ўсіх») — песня, з якой музычны калектыў «Буранаўскія бабулі» прадстаўляў Расію на конкурсе песні Еўрабачанне 2012 у Баку.

Песня стала пераможцам адборачнага тура 2012 года, які адбыўся 7 сакавіка 2012 года ў Маскве. Па выніках прапарцыйнага складання вынікаў глядацкага і судзейскага галасавання гурт атрымаў 38,51 бала, апярэдзіўшы свайго бліжэйшага суперніка — дуэт Дзімы Білана і Юліі Волкавай з іх песняй «Back to Her Future» — на 9,26 бала.

22 мая 2012 года песня паспяхова прайшла ў фінал конкурса песні Еўрабачанне 2012, заняўшы першае месца ў сваім паўфінале, а 26 мая па выніках галасавання ў фінале заняла другое месца.[1]

Стварэнне

Словы песні на ўдмурцкай мове, па прызнанні ўдзельніц калектыву, напісала мастацкі кіраўнік «бабуль» Вольга Туктарова, тады як аўтарам англамоўнай часткі стала вядомая брытанская паэтка Мэры Сьюзэн Эплгейт, якая супрацоўнічала, у прыаатнасці, з Modern Talking і Кайлі Міноўг[2]. «Я не буду нават называць імя аўтара, не вымаўлю, яна не руская», — падзялілася з карэспандэнтам «Камсамольскай праўды» мастацкі кіраўнік «Буранаўскіх бабуль» Вольга Туктарова. Музыку да «Party for Everybody» напісалі вядомыя кампазітары Віктар Дробыш і Цімафей Лявонцьеў. Характэрна, што ўдмурцкія і англійскія словы кампазіцыі пісаліся асобна: калі «Буранаўскія бабулі» прыехалі на студыю з напісаным імі тэкстам, англамоўны варыянт таксама быў ужо гатовы. Калі ўдзельніцам ансамблю перавялі яго словы, тыя, па сведчанні Туктаровай, выявілі іх дзіўнае супадзенне з тым, што прывезлі яны[3]:

" Мы спяваем пра тое, што затапілі печку, замясілі цеста, заслалі абрус белы і чакаем сваіх дзяцей дадому. І кажам, што прыехалі дадому дзеці нашыя, будзем весяліцца і танцаваць. "

Вучыць англійскія словы, як вынікае з інтэрв’ю «Буранаўскіх бубуль», ім было зусім нескладана[3].

Еўрабачанне-2012

Меркаванні расійскіх музычных прадзюсараў і крытыкаў наконт шанцаў песні і калектыву ў цэлым на перамогу падзяліліся. Так, Артур Гаспарян паведаміў журналістам, што Еўропа можа ўспрыняць «Буранаўскіх бабуль» як «музычны атракцыён», з прычыны чаго іх «шанец на перамогу мінімальны», а Іосіф Прыгожын, нягледзячы на адсутнасць упэўненасці ў лідарстве «Буранаўскіх бабуль» на конкурсе, падкрэсліў іх арыгінальнасць і індывідуальнасць. Ігар Круты, насупраць, назваў удзельніц ансамблю «цудоўнымі» і сказаў, што «не здзівіцца, калі яны выйграюць і Еўрабачанне ў цэлым»[4][5]. Расійскі музычны крытык Гуру Кен, назваўшы гурт «феноменам», высока ацаніў шанцы «Буранаўскіх бабуль» на перамогу, паколькі яны «трапляюць адразу ў некалькі ўмоўных „фарматаў“ Еўрафэсту — і як відавочныя фрыкі, і як трэш-поп, і як народнікі», а таксама адзначыў сярод плюсаў неўласцівую для расійскай эстрады шчырасць[6]. Кацярына Гечмен-Вальдэк, прадзюсар Аляксея Вараб’ёва, які ўдзельнічаў у Еўрабачанні-2011, назвала выбар журы і гледачоў адзіна правільным, аднак ацэньваць шанцы гурта на перамогу не стала, спаслаўшыся на распаўсюджанае меркаванне аб палітычным значэнні конкурсу[7]. Рок-журналіст Арцемій Троіцкі, вядомы сваім прахалодным стаўленнем да конкурсу «Еўрабачанне», таксама станоўча адазваўся аб перамозе гурта. «„Буранаўскія бабулі“ — гэта выдатна!» — сказаў ён у інтэрв’ю Радыё «Свабода», але дадаўшы, што гэта «хутчэй, жэст адчаю, паколькі расійская папса настолькі жахлівая, настолькі беспрасветная і неканкурэнтаздольная, што, я думаю, і эксперты, якія галасавалі на гэтым нацыянальным фінале, і гледачы, правялі, так бы мовіць, галасаванне пратэсту, галасаванне супраць папсы, а не за этнічную музыку».[8] Станоўча адклікаліся пра перамогу «Буранаўскіх бабуль» многія расійскія артысты і грамадскія дзеячы, сярод іх спявачкі Ганна Седакова[9], Таня Цярошына[10], спевакі Валерый Меладзэ[11] і ўкраінскі спявак Іван Дорн[12], гурт «Марсель»[13], памочнік прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Аркадзь Дварковіч[14], тэлевядучая Вікторыя Лапырова[15], а таксама асноўныя канкурэнты гурта па адборачным туры — Цімаці, Дзіма Білан[7] і Юлія Волкава[16].

Пазіцыі ў чартах

Чарт (2012) Найвышэйшая
пазіцыя
Аўстрыя Ö3 Austria Top 75[17] 38
Бельгія Ultratop Flanders[18] 37
Вялікабрытанія Official Charts Company[19] 159
Германія Media Control AG[20] 44
Ірландыя (IRMA)[21] 61
Расія (2M)[22] 1
Расія (Tophit)[23] 83
Швецыя Sverigetopplistan[24] 43

Зноскі

  1. http://www.eurovision.tv/page/history/by-year/contest?event=1593#Scoreboard
  2. «Бурановские бабушки» не хотят, чтобы их считали фриками
  3. а б «Бурановские бабушки»: Богатые люди — очень закрытые, им опасно открываться. Но с нами — можно!
  4. Игорь Крутой: Дуэт Аида-Тимати получил от меня «десятку», но им есть над чем работать
  5. «Бурановские бабушки» поедут на Евровидение
  6. Гуру Кен. Евровидение 2012: феномен «Бурановских бабушек» (руск.)(недаступная спасылка). Новости шоу-бизнеса NEWSmusic.ru (8 марта 2012). Архівавана з першакрыніцы 11 сакавіка 2012.
  7. а б Россию на «Евровидении» представит группа «Бурановские бабушки» (ВИДЕО) (руск.)(недаступная спасылка). NEWSru.com (8 марта 2012). Архівавана з першакрыніцы 14 верасня 2012.
  8. «Бурановские бабушки». Этнокич против попсы (руск.)(недаступная спасылка). Радыё «Свабода» (8 марта 2012). Архівавана з першакрыніцы 14 верасня 2012.
  9. Седокова, Анна. Real_Sedokova. Twitter (8 марта 2012 года).
  10. Терёшина, Таня. Tanya_Tereshina. Twitter (8 марта 2012 года).
  11. Дима Билан готов отдать победу «Бурановским бабушкам»
  12. Дорн, Иван. IvanDorn. Twitter (8 марта 2012 года).
  13. Марсель, Группа. STEPAMARSEL. Twitter (8 марта 2012 года).
  14. Дворкович, Аркадий. advorkovich. Twitter (8 марта 2012 года).
  15. Лопырёва, Виктория. LopyrevaVika. Twitter (8 марта 2012 года).
  16. Волкова, Юлия. JuliaVolkova. Twitter (8 марта 2012 года).
  17. Buranovskiye Babushki — Party For Everybody Austriancharts.at (ням.). Ö3 Austria Top 40. Hung Medien.
  18. Ultratop.be — Buranovskiye Babushki — Party For Everybody (гал.). Ultratop 50. ULTRATOP & Hung Medien / hitparade.ch.
  19. http://www.musicweek.com/story.asp?sectioncode=1&storycode=1049803&c=1 Music Week — Official Charts Analysis (3rd June 2012)
  20. Musicline.de — Chartverfolgung — Buranovskiye Babushki — Party For Everybody (ням.). Media Control Charts. PhonoNet GmbH.
  21. >> IRMA << Irish Charts — Singles, Albums & Compilations Архівавана 30 жніўня 2012 года.
  22. Russian Digital Tracks
  23. Russian Airplay Chart
  24. Swedishcharts.com — Buranovskiye Babushki — Party For Everybody. Singles Top 60. Hung Medien.

Спасылкі

Шаблон:Конкурс песні Еўрабачанне 2012