Бжэсць Куяўскі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 4: Радок 4:
|арыгінальная назва =
|арыгінальная назва =
|падначаленне =
|падначаленне =
|выява = Ratusz_w_Brześciu_Kujawskim1_N._Chylińska.JPG
|подпіс = Ратуша
|герб =
|герб =
|сцяг =
|сцяг =

Версія ад 09:28, 20 красавіка 2019

Бжэсць Куяўскі
польск.: Brześć Kujawski
Герб
Герб
Ратуша
Ратуша
Краіна
Ваяводства
Павет
Гміна
Каардынаты
Плошча
  • 7,04 км²
Насельніцтва
  • 4 562 чал. (31 сакавіка 2021)[1]
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
87-880
Аўтамабільны код
CWL
TERC
0418044
Афіцыйны сайт
Бжэсць Куяўскі на карце Польшчы ±
Бжэсць Куяўскі (Польшча)
Бжэсць Куяўскі
Бжэсць Куяўскі (Куяўска-Паморскае ваяводства)
Бжэсць Куяўскі

Бжэсць Куя́ўскі[2] (польск.: Brześć Kujawski) — горад у цэнтральнай Польшчы, уваходзіць у склад Улацлаўскага павета Куяўска-Паморскага ваяводства. Мае статус вяскова-гарадской гміны. Размешчаны на правабярэжжа ракі Зглавёнчкі, каля ўпадзення яе ў Віслу. Плошча складае 7,04 км². Насельніцтва — 4521 чалавек (2006).

Гісторыя

Эрык Дальберг Бжэсць Куяўскі. Панарама, 1657.

Мясцовасць заселена з часоў неаліту. Першыя згадкі пра горад сустракаюцца даволі рана. З XIII стагоддзя — тут знаходзілася важная абарончая крэпасць і рэзідэнцыя князя Куявіі. Тут у 1228 годзе князь мазавецкі і куяўскі Конрад падараваў Тэўтонскаму ордэну Холмскую зямлю, а ў 1236 годзе аддаў Куявію свайму сыну Казіміру I Куяўскаму, пасля смерці якога гэты горад з наваколлямі адышоў да яго сына яго, Уладзіслава Лакетка.

У 12951796 гадах Бжэсць Куяўскі быў цэнтрам Бжэсць-Куяўскага ваяводства. У 1332 годзе горад быў захоплены і разрабаваны Тэўтонскім ордэнам, але ў 1348, паводле Калішскага мірнага дагавора, вернуты Польшчы. У 1426 годзе Ягайла склікаў тут сойм, які радзіўся наконт пераходу ў спадчыну прастола, а ў 1435 заключаны выгодны для Польшчы мір з ордэнам.

Паўночная вайна спустошыла горад.

Касцёл

Пасля Венскага кангрэса перайшоў пад уладу Расійскай імперыі і стаў афіцыйна называцца Брэст-Куяўск (руск.: Брест-Куявск). Пазаштатны (беспавятовы) горад Улацлаўскага павета Варшаўскай губерні. Паводле першага Усерасійскага перапісу 1897 года ў горадзе пражывалі 2106 чалавек.

У пачатку XX стагоддзя ў Брэст-Куяўску дзейнічалі 2 рымска-каталіцкія касцёлы (з якіх адзін, закладзеная ў 1240 годзе, яшчэ захоўваў сваю першапачатковую архітэктуру), капліца, пачатковае вучылішча, багадзельня, турма і машынабудаўнічы завод. З 1918 года ў складзе Польскай рэспублікі.

У час нацысцкай акупацыі ў горадзе было створана гета, а сам горад тады называўся ням.: Brest-Kujawien (1939—1942), а пазней ням.: Brest (Wartheland) (1943—1945).

Эканоміка

У горадзе размешчаны прадпрыемствы па вытворчасці будаўнічых матэрыялаў і металаапрацоўцы, да красавіка 2008 года ў горадзе яшчэ дзейнічаў цукровы завод.

Тапаграфічныя карты

  • (руск.) [1] Конин. Маштаб: 1 : 200 000. Выданне 1978 г.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Шаблон:Poland-geo-stub