Міхаіл Паўлавіч Дрынеўскі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 39: Радок 39:
== Спасылкі ==
== Спасылкі ==
* [http://www.belhor.by/be/kalekty/mastatski-kira-nik-dryne-ski-m-p Мастацкі кіраўнік - Дрынеўскі Міхаіл Паўлавіч] // сайт Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору Рэспублікі Беларусь імя Г. І.Цітовіча
* [http://www.belhor.by/be/kalekty/mastatski-kira-nik-dryne-ski-m-p Мастацкі кіраўнік - Дрынеўскі Міхаіл Паўлавіч] // сайт Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору Рэспублікі Беларусь імя Г. І.Цітовіча
* [http://knihi.com/none/Polymia_pdf.zip.html#pol2010-06.pdf_130 Міхась Дрынеўскі: «Несці народу ягоную ж спадчыну»] // Полымя, 2010, № 6, С. 130 – 149


{{DEFAULTSORT:Дрынеўскі Міхаіл Паўлавіч}}
{{DEFAULTSORT:Дрынеўскі Міхаіл Паўлавіч}}

Версія ад 22:05, 20 красавіка 2019

Міхаіл Паўлавіч Дрынеўскі
Поўнае імя Міхаіл Паўлавіч Дрынеўскі
Дата нараджэння 12 лютага 1941(1941-02-12) (83 гады)
Месца нараджэння
Дата смерці 9 лістапада 2020(2020-11-09) (79 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Педагог Ганна Паўлаўна Зелянкова
Прафесіі харавы дырыжор
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі
Дзяржаўная прэмія БССР
Узнагароды Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1978)

Міхаі́л Па́ўлавіч Дрыне́ўскі (нар. 12 лютага 1941, Тонеж) — мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору Рэспублікі Беларусі імя Г. І. Цітовіча.

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Тонеж Тураўскага раёна Гомельскай вобласці (БССР). У 13 гадоў пачаў працаваць кіраўніком хору калгаса «Труд» у вёсцы Тонеж.

У 1959 годзе паступіў у Гомельскае музычнае вучылішча, якое скончыў у 1963 г. У час вучобы Міхаіл Дрынеўскі працаваў з народным хорам вёскі Прыбытка Гомельскага раёна, дзіцячым хорам Палаца піянераў г. Гомеля.

У 1963 годзе паступіў у Беларускую дзяржаўную кансерваторыю ім. А. В. Луначарскага (клас Г. П. Зелянковай), пасля заканчэння якой быў накіраваны на працу ў Мінскае музычнае вучылішча. З 1973 годзе М. Дрынеўскі — галоўны хармайстар, з 1975 г. — мастацкі кіраўнік Народнага хору Рэспублікі Беларусь імя Г. І. Цітовіча. Дырыжор, фалькларыст, этнограф, знаўца народнай музыкі М. П. Дрынеўскі перапрацаваў і ўзбагаціў творчы працэс Народнага хору, сфармаваў высокапрафесійны нацыянальны калектыў. Ён працягвае развіваць традыцыі, закладзеныя заснавальнікам хору Г. І. Цітовічам.

Міхаіл Паўлавіч Дрынеўскі — заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1978), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1982), народны артыст БССР (1987), узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1986), медалём Францыска Скарыны (1990), ордэнам Францыска Скарыны (2002), прафесар.

Літаратура

Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).

Спасылкі