Бітва за Себху (2019): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 14: Радок 14:
----
----
[[Файл:AQMI Flag asymmetric.svg|22px|border]] [[Аль-Каіда ў краінах ісламскага Магрыба|АКIМ]]
[[Файл:AQMI Flag asymmetric.svg|22px|border]] [[Аль-Каіда ў краінах ісламскага Магрыба|АКIМ]]
| праціўнік4 = {{Сцягафікацыя|Францыя}}<ref name="Франция"/><br>{{Сцягафікацыя|ЗША}} <small>(адмаўляе свой удзел<ref name="янкi"/>)</small>
| праціўнік4 = {{Сцягафікацыя|Францыя}}<ref name="Франция"/><br>{{Сцягафікацыя|ЗША}} <small>(адмаўляюць свой удзел<ref name="янкi"/>)</small>
| камандзір1= [[Халіф Хафтар]]
| камандзір1= [[Халіф Хафтар]]
| камандзір2= [[Фаіз Сарадж]]
| камандзір2= [[Фаіз Сарадж]]

Версія ад 06:52, 22 красавіка 2019

Бітва за Себху
Асноўны канфлікт: Грамадзянская вайна ў Лівіі (з 2014)
Карта наступу ЛНА у раёне Себхi.
Карта наступу ЛНА у раёне Себхi.
Дата 16 студзеня9 сакавіка 2019
Месца Себха i як наваколле
Вынік перамога ППЛ i ЛНА
Праціўнікі
Лівія ППЛ
ЛНА
Лівія УНА
ФТВЛ
Чад Чадскія паўстанцы
Нігер Нігерскія паўстанцы

АКIМ

 Францыя[1]
 ЗША (адмаўляюць свой удзел[2])
Камандуючыя
Халіф Хафтар Фаіз Сарадж
Страты
невядома невядома

Бітва за Себху — эпізод грамадзянскай вайны ў Лівіі, які характарызуецца баявымі дзеяннямі паміж Палатай прадстаўнікоў Лівіі (ППЛ), iсламарадыкаламi і Урадам нацыянальнага адзінства (УНА) з канца студзеня па сакавік 2019 года за кантроль над горадам Себха[3].

Перадгiсторыя

Горад Себха і яго наваколлі, выкарыстоўваліся тэрарыстычнымі групоўкамі, якія пранікалі ў Лiвiю з тэрыторыі суседняга Чада. У камандаванні ЛНА неаднаразова заяўлялі пра гатоўнасць пакласці канец дзеянням баевікоў у гэтым раёне, што ў выніку прывяло да масіраванага наступу на Себху[4]. У 2018 блізу Себхi зафіксаваныя сутыкненні паміж войскамі ЛНА і плямёнамі Тубу, дружалюбным УНА, канкурэнту Палаты прадстаўнік, якой падпарадкоўваецца фельдмаршал Хафтар.

Ход падзей

Наступ сiл фельдмаршала Хафтара на город пачаўся 16 студзеня 2019 года. Мэтай аперацыі стала вызваленне Себхi ад тэрарыстычных фармаванняў. Неўзабаве войскам удалося хутка падысці да горада, дзе баевікі ўжо падрыхтаваліся да абароны. Найбольш жорсткія баі ішлі за аэрапорт. 28 студзеня сілы ЛНА цалкам авалодалі горадам[4].

Падчас аперацыi, 18 студзеня, Лівійская нацыянальная армія абвясціла, што ў 60 км ад Себхi забіты Абу Талха аль-Лібі, лідар Аль-Каіды ў Магрыбе[5].

З 3 па 6 лютага, пасля шэрагу паразаў, баявыя групы этнічных меншасцяў з Нігера[6] і Чада[7] пачалі сыходзіць з краіны. Адзін з атрадаў чадскіх баевікоў падчас свайго адступлення падвергнуўся бамбардзіроўцы ВПС Францыі[1].

Тым часам УНА выказала сваю незадаволенасць аперацыяй ЛНА у Себхе. 6 лютага паміж сіламі ўрада і хафтараўцамi адбыліся першыя сутыкненні.

13 лютага, згодна з інфармацыяй УНА, ВПС ЗША нанеслі паветраны ўдар у раёне Убары па пазіцыях баевікоў Аль-Каіды. Аднак на наступны дзень Злучаныя Штаты выпусцілі заяву, што яны не праводзілі паветраных рэйдаў блізу Себхi[2].

Раніцай 20 лютага сараджысты ўваходзіць у горад Мурзук і выцясняюць ад туды чадскiх паўстанцаў[8][9]

21 лютага УНА абвясціла, што яна «мірна» захапіла нафтавае радовішча Аль-Філ[10][11].

У сакавіку сілы Хафтара праводзяць паспяховае наступленне ў раёне Себхi, выцясняючы з рэгіёне УНА, у тым лiку з гарада Мурзук, якi яны захапiлi 2 сакавіка.

Зноскі

  1. а б Tchad: nouvelle reddition de rebelles de l’UFR, RFI, 9 février 2019.
  2. а б U.S. military denies taking part in raid on al Qaeda site in Libya, Reuters, 14 février 2019.
  3. "Eastern Libya government delegation visits key southern city of Sabha". Reuters [англійская]. 28 January 2019. Праверана 4 February 2019.
  4. а б ЛНА взяла под контроль город Себха на юге Ливии // anna-news, 28 января 2019
  5. Libye: Abu Talha al-Liby, chef d’Aqmi, tué dans le sud du pays, RFI, 19 janvier 2019.
  6. Niger: reddition de plusieurs rebelles de retour du sud-libyen, RFI, 11 février 2019.
  7. Célian Macé, Le maréchal Haftar fait des ricochets au Sahara, Libération, 8 février 2019.
  8. Affrontements entre l'ANL et des rebelles tchadiens dans le sud de la Libye, Xinhua, 21 février 2019.
  9. Libye: un chef de sécurité local assassiné dans le sud-ouest, AFP, 21 février 2019.
  10. Les forces de Haftar contrôlent un important champ dans le Sud, OLJ, 22 février 2019.
  11. Libye: les forces de Haftar contrôlent un important champ dans le sud (porte-parole), AFP, 22 janvier 2019.