Размовы з удзельнікам:Паўлюк Шапецька: Розніца паміж версіямі
→Jitters: новы падраздзел |
др Пухавіцкі Раён перанёс старонку Размовы з удзельнікам:ПухавiцкiРаён.info у Размовы з удзельнікам:Паўлюк Шапецька: удакладненне |
(Няма розніцы)
|
Версія ад 23:32, 24 красавіка 2019
Вітаем
Рады бачыць вас у беларускамоўнай суполцы Вікіпедыі. Даведацца, што робіцца ў беларускай энцыклапедыі, можна на старонцы Апошніх змен.
|
Карысныя парады
| |
--Artificial123 (размовы) 01:15, 26 ліпеня 2014 (FET)
Выдаленне зместу
Добры дзень. Старонкі Музей Героя Савецкага Саюза Мікалая Чэпіка і Музей партызанскай славы, Гарэлец, у якіх Вы выдалілі змест, можна выдаляць?--Dzianis Niadbajla (размовы) 22:43, 12 студзеня 2017 (+03)
Дубліраванне катэгорый
Вітаю, паколькі катэгорыя Катэгорыя:Нарадзіліся ў Блоні ўжо ўключана ў Катэгорыя:Нарадзіліся ў Пухавіцкім раёне, то дадатковая катэгарызацыя празмерная.--Хамелка/ разм. 10:39, 16 снежня 2014 (FET)
Вітаю, навошта Вы выдаляеце падкатэгорыі, як то "Катэгорыя:Нарадзіліся ў Шацку" і мяняеце на Пухавіцкі раён? Не ведаю ці трэба "празмерная" катэгарызацыя, але выдаляць катэгорыі населеных пунктаў пэўна не трэба. --Максім Л. (размовы) 10:20, 16 жніўня 2016 (MSK)
Вітаю. Вы артыкул проста сцерлі, наверх замест паставілі кавалак, мусіць, сканаванага і блага распазнанага тэксту, у канцы замест кропкі нейкае "СС" і няясна ці канец гэта. Нармальна? --Максім Л. (размовы) 16:56, 7 верасня 2016 (MSK)
Добры дзень. Калі ласка, прыводзьце свае артыкулы ў нармальны выгляд у адпаведнасці нормам і крытэрыям Вікіпедыі: вікіфікацыя (гл. мае змены ў Вашым артыкуле), Вікіфарматаванне, Афармленне артыкулаў і г.д. Дзякую.--Dzianis Niadbajla (размовы) 15:18, 15 верасня 2016 (MSK)
Таццяна Андрэеўна Бандарчык
- Калі ласка, пры стварэнні атрыкулаў сачыце за арфаграфіяй і асабліва за фактамі, якія пераносіце з аматарскіх сайтаў. Карыстайцеся аўтарытэтнымі крыніцамі: даведнікамі і энцыклапедыямі. --Rymchonak (размовы) 20:26, 12 лістапада 2016 (+03)
Вітаю
Вітаю вас. Я маю адно асабістае пытанне, магчыма, вы зможаце мне дапамагчы. Справа ў тым, што адна з маіх прабабуль нарадзілася ў Пухавіцкім раёне якраз у в. Зімовішча, як і яе бацькі, якія, як кажуць, пазней былі рэпрэсаваныя, але ніякай інфармацыі пра іх мне не трапляецца. Ці не маеце вы больш шырокай інфармацыі пра людзей з гэтай вёскі і пра саму вёску. Буду вельмі ўдзячная, калі хоць што-небудзь здолееце дапамагчы.--Хамелка/ разм. 09:10, 6 студзеня 2017 (+03)
Толькі то на 5 паз.- http://1914.svrt.ru/index.php?surname=%D0%9C%D0%B0%D1%82%D1%83%D1%81%D0%B5%D0%B2%D0%B8%D1%87
Гербы пасёлкаў Пухавіцкага раёна
Прывітанне, пане Павел. У мяне к Вам пытанне пра гербы
- Дукоры File:Coat of arms of Dukora.jpg,
- Шацка File:Герб Шацка.jpg,
- Рудзенска File:Герб Рудзенска.png,
- Талькі File:Coat of Talka.jpg,
- і Праўдзінскага File:Герб Праўдзінска.jpg.
Адкуль Вы іх узялі? Калі Вы з'яўляецеся іх аўтарам (г.зн. прыдумалі сам), то ці зацверджаныя яны афіцыйна? Ці ёсць якія афіцыйныя дакументы, якія ўстанаўліваюць іх афіцыйны статус і дазваляюць афіцыйнае выкарыстанне? --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 18:19, 15 студзеня 2017 (+03)
Дзень добры (г.зн. прыдумалі сам) Гербы - Дукоры, Рудзенска і Праўдзінскага - аўтар Павел Шапецька. Сапраўды былі створаны мной 3-4 год таму. Не маюць афіційнага статуса і ёсць прапазіцыяй, але ужываюцца -
- Дукора і Талька - https://www.facebook.com/photo.php?fbid=727599127349646&set=a.126112377498327.23444.100002986955826&type=3&theater
- Рудзенск - https://content.onliner.by/news/2015/04/large/bc0617419dad82a0ee3d62bf21566fcc.jpg
- Герб Талька. Не мае афіційнага статуса, ствароны мной на падставе - http://talka.info/
- Герб Шацка. Не мае афіційнага статуса, ствароны мной на падставе - http://www.gorka.by/wp-content/uploads/2012/07/IMG_2910.jpg
Катэгорыі скасаваных раёнаў
Вамі створаныя катэгорыі скасаваных раёнаў — Катэгорыя:Рудзенскі раён, Катэгорыя:Самахвалавіцкі раён, Катэгорыя:Шацкі раён, Беларусь. У нас няма практыкі стварэння катэгорый скасаваных раёнаў, бо незразумела чым іх запаўняць (сельсаветы выдатна змяшчаюцца ў катэгорыі Катэгорыя:Былыя сельсаветы Пухавіцкага раёна). Прапаную, калі катэгорыі зараз не могуць быць выкарыстаны, выдаліць іх, а асноўныя артыкулы наўпрост уключыць у Катэгорыя:Гiсторыя Пухавіцкага раёна.--Artsiom91 (размовы) 22:29, 27 сакавіка 2017 (+03)
- Падтрымліваю. Катэгарызацыя робіцца па існай цяпер схеме, каб не было блытаніцы. Таму калі няма разумення, што ў гэту катэгорыю класці, то і ствараць яе не трэба. Але калі назбіраецца, напрыклад, некаторая колькасць нууу, як варыянт, скасаваных сельсаветаў гэтага раёна, то тэарэтычна, можна зрабіць катэгорыю: скасаваныя сельсаветы н-скага раёна, аб'яднаць іх катэгорыяй: н-скі раён і апошнюю ўключыць у гісторыі адпаведных сучасных раёнаў.--Хамелка/ разм. 20:13, 29 сакавіка 2017 (+03)
Выдалілі --Пухавіцкі Раён 10:13 30 сакавіка 2017
Крыніцы
Добры дзень. Пазначайце крыніцы пры дадаванні інфармацыі. Вось тут шмат фактаў, якія складана праверыць. Кшталту «блужане згадваюць», «напэўна, гэта той самы Юльян Булгак» і г.д.--Liashko (размовы) 14:43, 10 мая 2017 (+03)
Мне здаецца, у вас няма гэтай кнігі. Дык трымайце — тут.--Liashko (размовы) 19:27, 10 мая 2017 (+03)
- Dzień dobry. Prabaćcie nie ma kirylicy.
Nie da kanca zrazumieu na kont krynicy, bo zwiestki uziaty sa staroni Talka.info. Alie dziakuj za knigu :) Pauliuk Śapiećka (размовы) 20:00 10 traunia 2017
- Крыніцай трэба пазначаць канкрэтны сказ, які можа выклікаць пытанне, ці хаця б абзац. Зараз вы пазначылі, але дагэтуль не было.--Liashko (размовы) 21:08, 10 мая 2017 (+03)
- Tolki 4 dni tamu daviedausia jak paznaćyć krynicu u tekscie :) Pauliuk Śapiećka (размовы) 20:18 10 traunia 2017
Старонкі з памылковымі назвамі
Калі ласка, калі заўважыце старонку з памылковай назвай, не проста сцірайце яе змест, а стаўце шаблон {{хв}} (хутка выдаліць, таксама параметрам можна запісаць прычыну). Тады адміністратары змогуць звяртаць увагу на такія старонкі і выдаляць іх.--Artsiom91 (размовы) 22:17, 15 мая 2017 (+03)
Дзякуй за заўвагу, ок
Запрашэнне на Вікі-Летнік
Вітаю, Пухавіцкі Раён.
Запрашаю прадстаўнікоў вашай супольнасці на Вікі-Летнік! Гэтая падзея можа стаць значнай для беларускай вікі-супольнасці. Навічкі і бывалыя рэдактары збяруцца разам, каб папрацаваць і правесці час нефармальна.
Будзе добра, калі вы зможаце распаўсюдзіць інфармацыю сярод сваіх сяброў і запрасіць іх на ўдзел.--Svetit (размовы) 14:29, 30 мая 2017 (MSK)
Арфаграфія
Калі ласка, звярніце ўвагу на арфаграфію ў артыкулах пра населеныя пункты (як разумею, праблемы ўзніклі з-за недаперакладу з тарашкевіцы): варта пісаць не "Расейская імпэрыя", а "Расійская імперыя"; не "25 сакавіка 1918 году", а "25 сакавіка 1918 года"; не "адпаведнасьці", а "адпаведнасці".--Artsiom91 (размовы) 08:56, 13 ліпеня 2017 (MSK)
- "Расейская імпэрыя" — меў на ўвазе ў загалоўку раздзела трэба замяніць "Пад уладай Расейскай імперыі" → "Пад уладай Расійскай імперыі". Ну і ў некалькіх артыкулах бачыў "імпЭрыя", што таксама варта выправіць.--Artsiom91 (размовы) 13:28, 13 ліпеня 2017 (MSK)
Лапіцкі сельсавет
- Артыкул з пяці слоў - не артыкул. Вы б хоць зайшлі ў рувікі - колькі там напісана пра гэтыя сельсаветы.--Ohlumon (размовы) 15:57, 19 ліпеня 2017 (MSK)
Лацінскае "i" і беларускае "і"
Прывітанне, Павел. Калі ласка звярніце ўвагу, што лацінскае "i" і беларускае "і" - гэта розныя літары, хоць і выглядаюць аднолькава. Ужываць лацінскае "i" замест беларускага "і" нельга. Калі ласка, пастаўце сабе беларускую раскладку. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 17:04, 12 жніўня 2017 (MSK)
Гэта памылка каварная тым, што яе простым вокам не ўбачыш. А праблем стварае яна дастаткова. Напрыклад, спасылка з нармальна запісанай назвы на назву з сумессю раскладак працаваць не будзе. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 17:07, 12 жніўня 2017 (MSK)
Прывітанне, а гдзе дакладна (можа скрыншот гэтай памылкі, каб я мог паправіць)? Дзякуй за заўвагу! --Паўлюк Шапецька
- Сапраўды, галоўнага я і не напісаў. Памылка была ў назвах катэгорый віду "Катэгорыя:Гісторыя N-скага раёна". Але бачу, гэта ўжо выпраўлена. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 21:33, 12 жніўня 2017 (MSK)
Старонкі з памылковымі назвамі 2
Яшчэ раз нагадаю, хоць ужо пісаў вышэй: Калі ласка, калі заўважыце старонку з памылковай назвай, не проста сцірайце яе змест і не наўпрост пішыце "выдаліць", а стаўце шаблон {{хв}} (хутка выдаліць, таксама параметрам можна запісаць прычыну). Тады адміністратары змогуць звяртаць увагу на такія старонкі (бо яны трапяць у адмысловыя катэгорыі) і выдаляць іх. Шаблон ставіцца разам з фігурнымі дужкамі, вось так:
{{хв|памылка ў назве}} {{да выдалення|перанесена ў іншы артыкул}}
--Artsiom91 (размовы) 19:34, 12 жніўня 2017 (MSK)
Інфабоксы асоб і шаблоны дат нараджэння і смерці
Вітаю, сінтаксіс усіх інфабоксаў для асоб прадугледжвае, што даты нараджэння і смерці будуць уводзіцца проста так: 24.1.1983, пры гэтым сістэма аўтаматычна дадасць катэгорыі па гэтай прыкмеце. Пры выкарыстанні шаблонаў {{ДН}} і {{ДС}} гэтага не адбудзецца, таму вось так рабіць нерацыянальна :)--Хамелка/ разм. 07:33, 5 верасня 2017 (MSK)
- :) Дзякуй за заўвагу! --Паўлюк Шапецька
Дудзічы
Вітаю. Адкуль вы ўзялі назву «Балачанка» для Дудзіцкага гарадзішча?. Таксама пры выдаленні інфармацыі з артыкула Дудзічы вы сапсавалі спасылку, прашу вярнуць яе назад.--Liashko (размовы) 12:09, 5 верасня 2017 (MSK)
- Дзякуй за заўвагу! Вярнуў. -Паўлюк Шапецька
- Вы ня тую крыніцу вярнулі. Прашу быць больш уважлівым, што да рэдагавання крыніц.--Liashko (размовы) 18:03, 5 верасня 2017 (MSK)
- Дзякуй за дапамогу і спулпрацу! - Паўлюк Шапецька
Вітаю, Паўлюк. Пераглядзела ў вышэйзгаданай катэгорыі ўсе катэгорыі паасобных населеных пунктаў і ўсіх асоб у іх. Вы, магчыма, бачылі водгаласы маіх правак. Што я зрабіла, дам вам справаздачу:
- Для ўсіх НП, што маюць асобную катэгорыю для людзей, якія нарадзіліся ў іх, я пераглядзела адміністрацыйны падзел ад 1793 года да сучаснасці і цябер з Вікізвестак (Вікідаты) за назвай населенага пункта падцягвае правільны сельсавет або воласць у залежнасці ад года нараджэння і далей - вобласць/павет, (губерню) і назву краіны.
- Але для выканання першага пункта
- на Вікідаце мусіць у радку Месца нараджэння для асобы паказаць іменна назву НП, а не раён ці наогул нічога.
- у самім артыкуле пакінуць графу Месца нараджэння пустой (!), што я і зрабіла для ўсіх, хто ўжо ёсць у гэтых катэгорыях, а на будучыню вы ўлічыце, калі ласка :)
- Даты нараджэнняў і смерці, а таксама месцы смярцей я таксама павыдаляла з інфабоксаў, але пераглядзела, каб яны пры гэтым абавязкова былі на Вікідаце, такім чынам, яны засталіся ў артыкулах
- Паралельна я глядзела адукацыю людзей. Калі гэта былі нашы беларускія буйныя навучальныя ўстановы, то іх я пазначала на Вікідаце, а ў інфабоксе таксама выдаляла. Пры гэтым з Вікідаты не толькі падцягвае назву, але і дадае катэгорыі выпускнікоў гэтай установы. Такая опцыя (пакуль) працуе не для ўсіх, але для коледжа Лабанка працуе
- Ну і род заняткаў для многіх людзей таксама выдатна цягне з Вікізвестак, але тут трэба асобна глядзець з кожным.
Такім чынам, я сістэмна там пашуравала, і вы так сама вучыцеся. Звяртайцеся да мяне за дапамогай у гэтым у любы час :)--Хамелка/ разм. 07:44, 11 верасня 2017 (MSK)
- Дзякуй за дапамогу і спулпрацу! Як можна з Вамі звязацца (фэйс, скайп, эл. пошта)? - Паўлюк Шапецька
- Скайп - olya_sitnik, пошта - DimpleO@Yandex.ru, ФБ - Olya Sitnik--Хамелка/ разм. 10:20, 11 верасня 2017 (MSK)
- Дзякуй за дапамогу і спулпрацу! Як можна з Вамі звязацца (фэйс, скайп, эл. пошта)? - Паўлюк Шапецька
дУбраўка
Вітаю. Што ж Вы круціце-муціце са скланеннем і {{хв}} не ставіце? Калі націск дУбраўка, то Катэгорыя:Нарадзіліся ў Дубраўцы. --Максім Л. (размовы) 19:48, 14 верасня 2017 (MSK)
- Прабач, нешта заблытаўся з гэтый Д(З)убраўкай. Дзякуй за дапамогу! - Паўлюк Шапецька
Стыль
Вітаю. Не разумею, навошта вы ў артыкулах адзін сказ пра размяшчэнне вёскі выносіце пад асобны загаловак «геаграфія», гэтаму сказу месца ў прэамбуле. Няма сэнсу драбіць маленькі артыкул на вялікую колькасць загалоўкаў, гэта ўскладняе чытанне. Я ж вам скінуў кнігу Гарады і вёскі Беларусі, але нешта вы не дадаяце адтуль інфармацыю. Таксама ваш сказ, які вы лепіце ўсюды «вёска ўвашла ў склад БССР» з памылкай. Трэба ўвайшла, прашу выправіць. У тых артыкулах, якія я пісаў, і за якімі сачу, я павыпраўляў, але, мяркую, вы шмат дзе такое ўставілі. --Liashko (размовы) 15:46, 9 кастрычніка 2017 (MSK)
Узляны
Вітаю. У артыкуле пра Узляны я праставіў некалькі запытаў на крыніцы, бо я ня змог самастойна праверыць факты. Прастаўце, калі ласка.--Liashko (размовы) 23:45, 9 жніўня 2018 (MSK)
- У вас ёсць гэтыя крыніцы?--Liashko (размовы) 17:12, 14 жніўня 2018 (MSK)
Jitters
Прывітанне, ПухавiцкiРаён.info!
Дадай, калі не супраць, калі ласка, + (плюс) артыкулу Jitters тут: Кандыдаты ў добрыя артыкулы: самазробны артыкул з нуля, пераклады здейсніў пазней.
Дзякуй!