Свіслач (горад): Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
Радок 176: | Радок 176: | ||
== Спасылкі == |
== Спасылкі == |
||
{{Commonscat-inline|Svislač|Свіслач}} |
{{Commonscat-inline|Svislač|Свіслач}} |
||
* [[Галіна Валянцінаўна Пальянава]] |
|||
{{OSM relation|6722452|Свіслач}} |
{{OSM relation|6722452|Свіслач}} |
||
* [http://weather-in.by/by/grodnenskaja/1260-long Прагноз надвор'я ў м. Свіслач] |
* [http://weather-in.by/by/grodnenskaja/1260-long Прагноз надвор'я ў м. Свіслач] |
Версія ад 13:41, 28 красавіка 2019
Горад
Свіслач
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Сві́слач[2] (афіц. транс.: Svislač) — горад у Гродзенскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Свіслацкага раёна, каля вытокаў р. Свіслач (басейн Нёмана). За 90 км на поўдзень ад г. Гродна, за 3 км ад аднайменнай станцыі на лініі Ваўкавыск—Свіслач, аўтадарогамі звязаная з Гродна, Ваўкавыскам, Поразавам. Насельніцтва 6 481 чал. (2017)[1].
Назва
Тапонім «Свіслач», відавочна, утварылася ад назвы ракі[3]. У сваю чаргу адпаведны гідронім мае яцвяскае паходжанне, і азначае «балота», «вільгаць». Назву горада звязваюць з ракой Вісла, адкуль рухаліся славянскія плямёны, або з ракой Свіслач, левым прытокам Нёмана[4].
Гісторыя
Першы пісьмовы ўспамін пра Свіслач змяшчаецца ў Іпацьеўскім летапісе і датуецца 1256:
Поиде Данило на Ятвязе с братом и сыном Львомъ и с Шварном младоу соушоу емоу и посла по Романа в Новъгородонъ и со Изяславом со Вислочьскимъ и со всего сторонеи приде Самовить со Мазовшаны и помочь о Болеслава со Соудимирцы и Краковляны Іпацьеўскі летапіс |
У ХIII ст. Свіслач зрабілася сталіцай удзельнага княства, якое неўзабаве далучылася да Вялікага Княства Літоўскага. Пазней паселішча знаходзілася ва ўладанні вялікіх князёў, а з 1507 зрабілася цэнтрам Свіслацкага староства Ваўкавыскага павета. У 1523 Свіслач атрымала статус мястэчка. З 1563 яна знаходзілася ва ўладанні Яна Хадкевіча, які ў 1572 годзе змяняў Свіслач на Ляхавічы.
З сяр. XVI ст. Свіслач перайшла да Заслаўскіх, у 1581 — зноў да Хадкевічаў. У 1667 уладаром мястэчка зрабіўся прусак Крышпін-Кіршэнштэйн. У 1668 тут збудавалі Траецкі касцёл, пры якім дзейнічала парафіяльная школа. Таксама існавала грэка-каталіцкая царква Анёла-Ахоўніка[5].
У 1778 Свіслач перайшла ў валоданне Вінцэнта Тышкевіча, сенатара Вялікага Княства Літоўскага, жанатага на пляменніцы караля і вялікага князя Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Новы гаспадар правёў рэканструкцыю мястэчка, уладкаваў у цэнтры рыначны пляц, заснаваў заапарк, тэатр з капэлай, парк. У 1793 Свіслач увайшла ў Гродзенскае ваяводства. У кан. XVIII ст. тут праводзіліся вялікія кірмашы.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Свіслач апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Слонімскай, потым Літоўскай губерні. З 1801 мястэчка зрабілася цэнтрам воласці Ваўкавыскага павета Гродзенскай губерні. У 1804 В. Тышкевіч заснаваў тут гімназію, якую ў 1851 пераўтварылі ў дваранскую вучэльню. Сярод яе навучэнцаў — Кастусь Каліноўскі, Восіп Кавалеўскі, Станіслаў Горскі, Юзаф Крашэўскі, Напалеон Орда, Рамуальд Траўгут. Станам на 1833 у мястэчку было 1 мураваны і 146 драўляных будынкаў.
У часы нацыянальна-вызваленчага паўстання ваколіцы Свіслачы сталі месцам актыўных ваенных дзеянняў паміж паўстанцкімі аддзеламі і расійскімі карнымі войскамі. Паводле вынікаў перапісу (1897) у мястэчку было 526 будынкаў (24 мураваныя і 502 драўляныя), 6 гарбарных, піваварнае і медаварнае прадпрыемствы, сельская лячэбніца.
У Першую сусветную вайну ў 1915—1918 Свіслач займалі нямецкія войскі. Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) мястэчка апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе зрабілася цэнтрам гміны. За польскім часам тут дзейнічалі некалькі беларускіх нацыянальна-вызваленчых арганізацый.
У верасні 1939 Свіслач увайшла ў БССР, дзе ў студзені 1940 атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадскога тыпу і зрабілася цэнтрам раёна Беластоцкай вобласці. У Другую сусветную вайну з 26 чэрвеня 1941 да 17 ліпеня 1944 Свіслач знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. У лістападзе 1942 нацысты расстралялі 1536 вязняў яўрэйскага гета. 14 снежня 2000 Свіслач атрымала статус горада[6].
-
Гімназія
-
Меская брама
-
Рынак
Насельніцтва
- XIX стагоддзе: 1816 — 614 чал.
- XXI стагоддзе: 2006 — 7,4 тыс. чал.; 2009 — 6 886 чал. (перапіс); 2016 — 6 600 чал.[7]; 2017 — 6 481 чал.[1]
Эканоміка
Прадпрыемствы харчовай, мэблевай, будаўнічых матэрыялаў прамысловасці. Гасцініца «Свіслач»[8].
Культура
Свіслацкі гісторыка-краязнаўчы музей. У 1990-я ў цэнтры горада пабудаваны касцёл святога Францыска Асізскага і святой Пяцідзесятніцы.
Адукацыя
У 1-й пал. XIX стагоддзя тут працавала найлепшая на Літве гімназія (цяпер гімназія № 1 імя К. Каліноўскага), у якой навучаліся Восіп Кавалеўскі, Напалеон Орда, Юзаф Крашэўскі, Рамуальд Траўгут, Кастусь Каліноўскі і іншыя вядомыя асобы.
Славутасці
- Будынак Свіслацкай гімназіі (1802—1803) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 412Г000469
- Гаспадарчы двор (XIX—XX стст.)
- Гістарычная забудова (кан. XIX — 1-я пал. XX стст.; фрагменты)
- Могілкі яўрэйскія
- Парк пры былой сядзібе Тышкевічаў (XVIII ст.)
- Сінагога (XIX—XX стст.)
- Свята-Крыжаўзвіжанская царква (1884)
- Касцёл Святога Францыска Асізскага (1990-я)
Помнікі:
- Кастусю Каліноўскаму — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 412Д000471;
- Р. Траўгуту;
- І. В. Сталіну.
Страчаная спадчына
- Капліца Анёлаў-Ахоўнікаў (XIX ст.)
- Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (1666)
- Сядзіба Тышкевічаў (XVII ст.)
Вядомыя асобы
- Валянцін Акудовіч, беларускі эсэіст, філосаф
- Галіна Валянцінаўна Пальянава, беларускі лінгвіст, перакладчык.
Гл. таксама
Зноскі
- ↑ а б в Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- ↑ Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 337.
- ↑ История на Свислочский районный исполнительный комитет
- ↑ Свіслач // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т.. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя. С. 559.
- ↑ Статус: Свислочь теперь город // «БДГ. Деловая газета», 28 снежня 2000.
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Свислочь // к // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9
Літаратура
- Свислочь // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы XVIII — першай палове XIX ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. — 488 с. ISBN 978-9955-773-33-7.
- Świsłocz (2) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XI: Sochaczew — Szlubowska Wola (польск.). — Warszawa, 1890. S. 720.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свіслач
- Геаграфічныя звесткі па тэме Свіслач на OpenStreetMap
- Прагноз надвор'я ў м. Свіслач
- м. Свіслач на Radzima.org
- Здымкі на Globus.tut.by
- Свіслач – мясціна загадак і парадоксаў / Загадкі беларускай гісторыі на YouTube