ФК Блэкберн Роверс: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
абнаўленне звестак
Makenzis (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Радок 11: Радок 11:
|Трэнер =
|Трэнер =
|Чэмпіянат = [[Чэмпіянат Футбольнай лігі|Чэмпіёншып]]
|Чэмпіянат = [[Чэмпіянат Футбольнай лігі|Чэмпіёншып]]
|Сезон = [[Першая футбольная ліга Англіі 2017/2018|2017/18]]
|Сезон = [[Першая футбольная ліга Англіі 2018/2019|2018/19]]
|Месца = {{Рост}} 2 месца ў [[Першая футбольная ліга Англіі|Першая лізе]]
|Месца = 15 месца
|Сайт = http://www.rovers.co.uk/
|Сайт = http://www.rovers.co.uk/



Версія ад 16:22, 16 мая 2019

Блэкберн Роверс
Поўная назва Blackburn Rovers Football Club
Мянушкі Валацугі
Заснаваны 5 лістапада 1875
Горад Блэкберн, Англія
Стадыён Івуд Парк
Умяшчальнасць: 31 367
Уладальнік V H Group[d]
Прэзідэнт Майк Чэстан[d]
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Чэмпіёншып
2018/19 15 месца
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма

«Блэ́кберн Ро́верс» (англ.: Blackburn Rovers Football Club) — прафесійны англійскі футбольны клуб з горада Блэкберн (Ланкашыр). Быў заснаваны ў 1875 годзе, а ў 1888 годзе стаў адным з клубаў-заснавальнікаў Футбольнай Лігі. Клуб таксама стаў заснавальнікам Прэм’ер-лігі ў 1992 годзе і з’яўляецца адным з трох клубаў, што мелі дачыненне да стварэння дзвюх англійскіх ліг (акрамя «Блэкберна», гэта рабілі «Астан Віла» і «Эвертан»). На хатняй арэне «Івуд Парк» гуляюць з 1890 года.

У XIX стагоддзі клуб некалькі разоў выйграваў кубак Англіі, але ў наступным стагоддзі гэта здарылася толькі аднойчы ў 1928 годзе. Акрамя таго двойчы ў даваеныя гады клуб станавіўся чэмпіёнам Англіі ў 1912 і 1924 гадах.

У 1992 годзе клуб патрапіў у толькі што створаную Прэм’ер-лігу пасля сезону ў ніжэйшым дывізіёне, дзякуючы англійскаму бізнесмену Джэку Уолкеру, што з’яўляўся дырэктарам клуба на той час. Трэнерам каманады быў вядомы ў мінулым футбольны ігрок Кені Далгліш. У 1995 годзе клуб стаў чэмпіёнам Англіі, патраціўшы шмат грошай на здабытак такіх ігракоў, як Алан Шырэр і Крыс Сатан. Але ўжо ў 1999 годзе клуб зноў трапіў у ніжэйшы дывізіён. Праз два гады, пасля смерці Уолкера, клуб вярнуўся ў Прэм’ер-Лігу.

З перыяд паміж 1998 і 2008 гадамі клуб чатыры разы прымаў удзел у Лізе Еўропы, аднойчы як уладальнік Кубка лігі, двойчы як клуб, што заняў шостае месца ў чэмпіянаце Англіі і аднойчы праз кваліфікацыю Кубка Інтэртота. Дэвізам клубу з’яўляецца выраз «Arte et labore», што ў перакладзе азначае — «Уменнем і цяжкай працай».

Гісторыя

XIX стагоддзе

«Блэкберн Роверс» быў заснаваны 5 лістапада 1875 года групоўкай выпускнікоў школы Шрусберы, ініцыятыву якіх падтрымала група забяспечаных мяшчан на сходзе ў гатэлі «Легер». У тым жа годзе, 18 снежня, каманда правяла свой першы матч, які завяршыўся нічыёй з лікам 1:1. У пачатку сваёй гісторыі клуб не меў уласнага стадыёна і існаваў выключна на грошы заснавальнікаў. Каманда змяніла шмат палёў, пакуль у рэшце не быў пабудаваны «Івуд Парк», на якім «Блэкберн» выступае і па сённяшні дзень, а сам стадыён з’яўляецца найстарэйшай футбольнай арэнай у Англіі. З 1878 года клуб выступаў у першынстве Ланкашыра, а ўжо на наступны сезон каманда ўдзельнічала ў розыгрышы на Кубак Англіі. У 1882 годзе «Блэкберн Роверс» дайшлі да фіналу гэтага турніру, але прайгралі клубу «Олд Ітоніянс» (цікавы факт, што на наступны год за іх адпомсціў іншы клуб з горада Блэкберн, які ўжо не існуе, «Блэкберн Алімпік»). Праз два гады, у 1884 годзе, «Блэкберн Роверс» усё ж такі заваявалі гэты трафей, а так выйгравалі яго яшчэ два сезоны запар. У 1888 годзе была заснавана Футбольная ліга і «Роверс» сталі адным з клубаў-заснавальнікаў. У перыяд з 18901891 гадоў клуб двойчы перамог у першынстве на Кубак Англіі, але дамагчыся самавітага поспеху ў чэмпіянаце клубу было не наканавана да пачатку XX стагоддзя.

Склад каманды

Станам на 3 лютага 2014 года

Паз. Імя Нар.
1 Сцяг Англіі Бр Пол Робінсан 1979
2 Сцяг Англіі Аб Тод Кейн (ар. «Чэлсі») 1993
3 Сцяг Англіі Аб Томі Спур 1987
4 Сцяг Англіі Аб Мэцью Кілгалан 1984
5 Сцяг Шатландыі Аб Грант Хэнлі (Капітан каманды) 1991
6 Сцяг Англіі ПА Джэйсан Лоў 1991
7 Сцяг Нарвегіі Нап Джошуа Кінг 1992
8 Сцяг Англіі ПА Дэвід Дан 1979
9 Сцяг Ірландыі Нап Леон Бест 1986
11 Сцяг Шатландыі Нап Джордан Роўдс 1990
12 Сцяг Англіі ПА Бэн Маршал 1991
13 Сцяг Англіі Бр Сайман Іствуд 1989
14 Сцяг Швецыі ПА Маркус Ульсан 1988
15 Сцяг Англіі Нап Люк Ворні (ар. «Лідс Юнайтэд») 1982
Паз. Імя Нар.
17 Сцяг Англіі ПА Лі Уільямсан 1982
19 Сцяг Англіі ПА Крыс Тэйлар 1986
20 Сцяг Нігерыі ПА Дыксан Этугу 1982
23 Сцяг Францыі ПА Брыян Дабо (ар. «Манпелье») 1992
24 Сцяг Англіі Аб Джош Морыс 1991
27 Сцяг Уэльса Аб Адам Хэнлі 1994
29 Сцяг Паўночнай Ірландыі ПА Коры Эванс 1990
31 Сцяг Англіі ПА Конар Махоўні 1997
32 Сцяг Шатландыі ПА Крэйг Конуэй 1985
33 Сцяг Іспаніі Бр Давід Рая
34 Сцяг Англіі Бр Джэйк Кін 1991
39 Сцяг Беніна Нап Рудзі Жэстэд 1988
45 Сцяг Шатландыі ПА Том Керні 1991

Дасягненні

Удакладненні: (1) Дывізіён 1; (2) Прэм’ер-ліга

Спасылкі