Алена Юр’еўна Сідарава: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Няма тлумачэння праўкі |
др Artsiom91 перанёс старонку Алена Юраўна Сідарава у Алена Юр’еўна Сідарава |
(Няма розніцы)
|
Версія ад 21:38, 19 мая 2019
Алена Юр’еўна Сідарава | |
---|---|
Дата нараджэння | 23 лістапада 1957 (66 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Бацька | Юрый Уладзіміравіч Сідараў |
Маці | Зоя Васілеўна Асмалоўская |
Адукацыя | |
Прафесія | акцёрка, актрыса агучвання |
Тэатр | |
Узнагароды |
Але́на Ю́р’еўна Сі́дарава (нар. 23 лістапада 1957, Мінск) — беларуская акцёрка тэатра і кіно. Заслужаная артыстка Беларусі (2013).
Біяграфія
Нарадзілася 23 лістапада 1957 года ў Мінску. Дачка народнага артыста Беларусі Юрыя Сідарава і заслужанай артысткі Беларусі Зоі Асмалоўскай[1].
У 1979 годзе скончыла тэатральны факультэт Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута па спецыяльнасці «Акцёр драматычнага тэатра і кіно» (курс заслужанага дзеяча мастацтваў БССР Барыса Луцэнкі). Адпрацавала год у Брэсцкім акадэмічным тэатры драмы і музыкі[2].
З 1980 года — акцёрка Нацыянальнага драматычнага тэатра імя Янкі Купалы[2].
Творчасць
Сярод найлепшых роляў — Маша ў «Чайцы» Антона Чэхава, Гільда ў «Жанчыне з мора» Генрыка Ібсена, Кіра ва «Успамінах» Аляксея Арбузава[3].
Сыграла маці ў фільме Андрэя Кудзіненкі «Акупацыя. Містэрыі».
Узнагароды
Заслужаная артыстка Беларусі (2013), медаль Францыска Скарыны (2006).
Зноскі
- ↑ Алёна Сидорова (руск.). kino-teatr.ru. Архівавана з першакрыніцы 17-5-2019. Праверана 17-5-2019.
- ↑ а б Алена Сідарава . kupalauski.by. Архівавана з першакрыніцы 17-5-2019. Праверана 17-5-2019.
- ↑ Акторка Алена Сідарава: Ідзі як усе нармальныя людзі ў БДУІР . belsat.eu (17 лістапада 2015). Архівавана з першакрыніцы 17-5-2019. Праверана 17-5-2019.
Спасылкі
- Беларусь 3. Майстры і куміры. Алена Сідарава . youtube.com (23 лістапада 2017).
- Нарадзіліся 23 лістапада
- Нарадзіліся ў 1957 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
- Постаці Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы імя Ленінскага камсамола Беларусі
- Постаці Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы
- Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
- Заслужаныя артысты Беларусі
- Асобы
- Актрысы Беларусі