Брэсцкая мэблевая фабрыка: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 18: Радок 18:
[[Катэгорыя:Прадпрыемствы Брэста]]
[[Катэгорыя:Прадпрыемствы Брэста]]
[[Катэгорыя:Вытворцы мэблі Беларусі]]
[[Катэгорыя:Вытворцы мэблі Беларусі]]
[[Катэгорыя:Івацэвічдрэў]]

Версія ад 11:43, 21 мая 2019

Брэсцкая мэблевая фабрыка — прадпрыемства ў Брэсце. Размешчана па вул. Чырванасцяжнай, 2.

Гісторыя

Заснавана ў 1956 годзе ў Брэсце на базе кааператыўнай прамысловай лесапільна-мэблевай арцелі «Стаханавец», арганізаванай у 1940 годзе. З 1958 года ў яе складзе мэблевы цэх Брэсцкага гарпрамкамбіната, з 1965 — Ружанскі і Шарашоўскі мэблевыя цэхі. З 1971 года філіял ААТ «Івацэвічдрэў» (у 19771983 гадах праводзілася рэканструкцыя фабрыкі), з 1995 даччынае прадпрыемства. З 2004 года ПУВП з сучаснай назвай.

З 26 чэрвеня 2017 года знаходзілася ў працэдуры ліквідацыі.

Вытворчы цэх уключае ўчасткі: машынна-нарыхтоўчы, раскрою і прасавання, апрацоўчы, вытворчасці мэблі з масіва, камплектавання фурнітуры, зборкі, пакавання мэблі.

Прадукцыя

Выпускае (2009): наборы мэблі для спальняў, пярэдніх пакояў, корпусную мэблю; шафы для адзення і бялізны, камоды, стэлажы, тумбы, сталы, крэслы і інш. Для вытворчасці мэблі выкарыстоўваюцца масіў драўніны з выкарыстаннем фасадных дэталяў з МДФ, нясучая абліцоўка, фрэзераванне і інш. Экспартуе прадукцыю ў Расію, Казахстан, Таджыкістан.

Літаратура

  • Брестская мебельная фабрика // Рэгіёны Беларусі: энцыклапедыя. У 7 т. = Регионы Беларуси: энциклопедия. В 7 т. (руск.) / Т. В. Белова (гл. ред.). — Мн.: БелЭн, 2009. — Т. 1. Брестская область. В 2 кн. Книга 1. Абрамов — Куфко. — 519 с. — 2 500 экз. — ISBN 978-985-11-0464-8.