Прынс-Эдвард: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др Artsiom91Bot перанёс старонку Астравы Прынс-Эдвард у Прынс-Эдвард: ВП:НА
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1: Радок 1:
{{Група астравоў
{{Група астравоў
|Назва = Астравы Прынс-Эдвард
|Назва = Астравы Прынс-Эдвард
|Нацыянальная назва = ''Prins Eduard-eilande, Prince Edward Islands''
|Нацыянальная назва = af/Prins Eduard-eilande/en/Prince Edward Islands
|Карта = PrEdwIsl Map be.png
|Карта = PrEdwIsl Map be.png
|Подпіс карты =
|Подпіс карты =

Версія ад 14:53, 21 мая 2019

Астравы Прынс-Эдвард
афрык. Prins Eduard-eilande, англ. Prince Edward Islands
выгляд з космасу
выгляд з космасу
Характарыстыкі
Колькасць астравоў
Найбуйнейшы востраўвостраў Марыён 
Агульная плошча335 км²
Найвышэйшы пункт1 242 м
Насельніцтва
  • 0 чал. (2023)
Размяшчэнне
46°46′ пд. ш. 37°51′ у. д.HGЯO
АкваторыяІндыйскі акіян
Краіна
Прынс-Эдвард (Індыйскі акіян)
Астравы Прынс-Эдвард
Астравы Прынс-Эдвард
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Астравы Прынс-Эдвард (афр.: Prins Eduard-eilande, англ.: Prince Edward Islands) — архіпелаг у паўднёва-заходняй частцы Індыйскага акіяна ў складзе ПАР. Плошча - 335 км². Сталага насельніцтва няма.

Геаграфія

Архіпелаг Прынс-Эдвард складаецца з 2 астравоў: Прынс-Эдвард (45 км²) і Марыён (290 км²), а таксама 2 невялікіх груп скал. Ён месціцца ў 2477 км на паўднёвы ўсход ад Прэторыі, сталіцы ПАР. Абодвы астравы ўяўляюць сабою шчытавыя вулканы, прычым Марыён застаецца актыўным. Найвышэйшы пункт вострава Прынс-Эдвард — пік Ван Зіндэрэма Бакера (672 м). Найвышэйшы пункт вострава Марыён — пік Маскарын (1242 м).

Клімат субантарктычны вільготны. Сярэднегадавая тэмпература +5,5°C. Сапраўдныя замаразкі здараюцца толькі ўлетку з мая да верасня, але тэмпература не падае ніжэй за −7°C. Сярэднегадавая колькасць ападкаў — 2399 мм.

Прырода

На астравах Прынс-Эдвард дамінуюць гарыстыя ландшафты з нізіннымі тарфянікамі каля ўзбярэжжа. З-за аддаленнасці ад кантынентаў флора бедная, прадстаўлена травяністымі тундрамі. Астравы знакаміты багатым птушыным светам. Толькі на востраве Марыён гняздуе некалькі мільёнаў птушак, у тым ліку 1,4 млн пінгвінаў. Берагі астравоў наведваюць цюлені.

Для захавання прыроды астравоў у 1995 г. яны абвешчаны марскім запаведнікам.

Гісторыя

Астравы адкрыты 4 сакавіка 1663 г. галандскімі мараплаўцамі. Аднак першая занатаваная высадка людзей на бераг адбылася толькі ў 1799 г., калі яго наведалі французскія паляўнічыя на цюленяў. 29 снежня 1947 г. ПАР анексавала востраў Прынс-Эдвард. 4 студзеня 1948 г. да тэрыторыі ПАР быў далучаны востраў Марыён. З 1959 г. вядуцца навуковыя назіранні. На востраве Марыён працуе метэаралагічная станцыя.

Спасылкі