Інтэрнацыянальная вуліца (Гомель): Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Няма тлумачэння праўкі |
|||
Радок 33: | Радок 33: | ||
== Гісторыя == |
== Гісторыя == |
||
Пачала забудоўвацца ў першай палове 19 стагоддзя цаглянымі і драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. У канцы 19 — пачатку 20 ст. на вуліцы знаходзіліся шматлікія майстэрні, гандлёвыя прадпрыемствы, заводы лакавы і чыгуналіцейны (цяпер станкабудаўнічы завод ім. З. М. Кірава). Кавальская вуліца, на якой пражывала значная частка працоўных, была месцам збораў і сходак. У гады [[Вялікая Айчынная вайна|Вялікай Айчыннай вайны]] вуліца моцна разбураная. Сучасная забудова прадстаўленая дамамі (пераважна жылымі) рознай паверхавасці з убудаванымі на першых паверхах крамамі. На вуліцы размешчаны вытворчыя, і адміністрацыйныя карпусы швейнага ПА «Камінтэрн», хлебазавода № 1, завода вымяральных прыбораў і завода імя С. М. Кірава, сярэдняя школа № 19, інтэрнаты завода ім. Кірава і дарожна-будаўнічага тэхнікума, лазня № 3, крамы. |
|||
== Літаратура == |
== Літаратура == |
Версія ад 12:38, 23 мая 2019
Інтэрнацыянальная вуліца Гомель | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Гомельская вобласць |
Горад | Гомель |
Раён | Цэнтральны |
Гістарычны раён | Амерыка, Спасава Слабада |
Працягласць | 1100 м |
Тралейбусныя маршруты | 2, 3, 5, 7, 8, 18, 20, 22 |
Аўтобусныя маршруты | 1, 12, 17, 26, 30, 31, 35 |
Ранейшыя назвы | Кавальская |
Паштовы індэкс | 246000, 246001 і 246050 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Інтэрнацыянальная вуліца (был. Кавальская) — вуліца, размешчаная ў цэнтральным раёне горада Гомеля. Названая ў 1920-я гады. Працягласць каля 1120 м, ад Праспекта Леніна да Кавальскага пуцеправода.
Перасякае вуліцы
Гісторыя
Пачала забудоўвацца ў першай палове 19 стагоддзя цаглянымі і драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. У канцы 19 — пачатку 20 ст. на вуліцы знаходзіліся шматлікія майстэрні, гандлёвыя прадпрыемствы, заводы лакавы і чыгуналіцейны (цяпер станкабудаўнічы завод ім. З. М. Кірава). Кавальская вуліца, на якой пражывала значная частка працоўных, была месцам збораў і сходак. У гады Вялікай Айчыннай вайны вуліца моцна разбураная. Сучасная забудова прадстаўленая дамамі (пераважна жылымі) рознай паверхавасці з убудаванымі на першых паверхах крамамі. На вуліцы размешчаны вытворчыя, і адміністрацыйныя карпусы швейнага ПА «Камінтэрн», хлебазавода № 1, завода вымяральных прыбораў і завода імя С. М. Кірава, сярэдняя школа № 19, інтэрнаты завода ім. Кірава і дарожна-будаўнічага тэхнікума, лазня № 3, крамы.
Літаратура
- Гомель. Энциклопедический справочник. — Мн.: БелСэ, 1991. — 527 с.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Інтэрнацыянальная вуліца (Гомель)