Касцёл Святой Барбары і кляштар трынітарыяў (Брэст): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 16: Радок 16:
[[Катэгорыя:Колішнія касцёлы Брэста]]
[[Катэгорыя:Колішнія касцёлы Брэста]]
[[Катэгорыя:XVIII стагоддзе ў Брэсце]]
[[Катэгорыя:XVIII стагоддзе ў Брэсце]]
[[Катэгорыя:1730 год у Беларусі]]
[[Катэгорыя:З’явіліся ў 1730 годзе]]
[[Катэгорыя:Зніклі ў 1830 годзе]]
[[Катэгорыя:1830-я ў Брэсце]]

Версія ад 11:41, 25 мая 2019

Касцёл Святой Барбары і кляштар трынітарыяў

Касцёл Святой Барбары і кляштар трынітарыяў — існаваў ў 1729—1830 гадах. Касцёл пабудаваны з цэглы ў 1730-60 гады. Твор архітэктуры позняга барока

Архітэктура

Касцёл быў вырашаны кубападобным аб’ёмам з вузейшай прамавугольнай апсідай. Франтальны фасад карнізнымі паясамі падзяляўся на 3 ярусы: ніжні па восі сіметрыі меў уваходны партал і арачны аконны праём хораў над ім, складана крапаваны пілястрамі; сярэдні вырашаны прамавугольным атыкам-парапетам з разарваным франтонам і круглай люкарнай па цэнтры; завяршаў кампазіцыю вузейшы прамавугольны шчыт з арачным выгінам завяршальнага карніза. Тымпан шчыта запаўняў фрэскавы роспіс з сімвалічнай выявай эмблемы ордэна трынітарыяў (пазней заменена выявай крыжа). Над дахам узвышаўся 8-гранны светлавы барабан са звонападобным купалам.

Арыгінальна вырашалася ўнутраная прастора храма: у квадратным памячшканні бакавымі і вуглавымі капліцамі, магутнымі пілонамі і перакінутымі цераз іх аркадамі вылучалася выцягнутая па падоўжанай восі 8-гранная зала, светлавы барабан над якой быў перакрыты скляпеннем. Інтэр’ер упрыгожвалі 7 розных алтароў са скульптурай.

Касцёл быў убудаваны па цэнтры П-падобнага ў плане кляштарнага корпуса, утвараючы сіметрычна-восевую аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю. Зала храма і келлі корпуса аб’ядноўваліся праз бакавыя сакрысціі. Архітэктура 2-павярховага пад вальмавым дахам корпуса мела спрошчаны характар, плоскасныя сцены члянілі прамавугольныя аконныя праёмы.

Літаратура

  • Кулагін, А. М. Каталіцкія храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; маст. І. І. Бокі. — Мн., 2000. — С. 119—120.