Сымон Васільевіч Пятлюра: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 12: Радок 12:
| перыядпачатак = [[13 лютага]] [[1919]]
| перыядпачатак = [[13 лютага]] [[1919]]
| перыядканец = [[10 лістапада]] [[1920]]
| перыядканец = [[10 лістапада]] [[1920]]
| папярэднік = [[Уладзімір Кірылавіч Вінічанка]]
| папярэднік = [[Уладзімір Кірылавіч Віннічэнка]]
| пераемнік = [[Андрэй Мікалаевіч Лівіцкі]]
| пераемнік = [[Андрэй Мікалаевіч Лівіцкі]]
| пасада_2 = Генеральны сакратар па ваенных справах Украінскай Народнай Рэспублікі
| пасада_2 = Генеральны сакратар па ваенных справах Украінскай Народнай Рэспублікі
Радок 19: Радок 19:
| перыядпачатак_2 = 15 чэрвеня 1917
| перыядпачатак_2 = 15 чэрвеня 1917
| перыядканец_2 = 18 снежня 1917
| перыядканец_2 = 18 снежня 1917
| прэм'ер_2 = [[Уладзімір Кірылавіч Вінічанка|Уладзімір Вінічанка]]
| прэм'ер_2 = [[Уладзімір Кірылавіч Віннічэнка|Уладзімір Віннічэнка]]
| папярэднік_2 = пасада заснавана
| папярэднік_2 = пасада заснавана
| пераемнік_2 = [[Мікалай Уладзіміравіч Порш|Мікалай Порш]]
| пераемнік_2 = [[Мікалай Уладзіміравіч Порш|Мікалай Порш]]

Версія ад 21:31, 25 мая 2019

Сымон Пятлюра
укр.: Симон Петлюра

Сцяг2-і Старшыня Дырэкторыі Украінскай Народнай Рэспублікі
13 лютага 1919 — 10 лістапада 1920
Папярэднік Уладзімір Кірылавіч Віннічэнка
Пераемнік Андрэй Мікалаевіч Лівіцкі
Сцяг1-ы Генеральны сакратар па ваенных справах Украінскай Народнай Рэспублікі
15 чэрвеня 1917 — 18 снежня 1917
Кіраўнік урада Уладзімір Віннічэнка
Папярэднік пасада заснавана
Пераемнік Мікалай Порш

Нараджэнне 10 (22) мая 1879(1879-05-22)
Палтава, Расійская Імперыя
Смерць 25 мая 1926(1926-05-25) (47 гадоў)
Парыж, Трэцяя французская рэспубліка
Месца пахавання Могілкі Манпарнас, Парыж
Бацька Васіль Пятлюра
Жонка Вольга Апанасаўна Пятлюра
Дзеці Lesia Petliura[d]
Веравызнанне Праваслаўе
Партыя 1) Рэвалюцыйная ўкраінская партыя (19001905)
2) Украінская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя (19051920)
Дзейнасць палітык, тэатральны крытык, журналіст
Аўтограф Выява аўтографа
Званне Атаман
Узнагароды
Order of Symon Petliura Military Cross Iron Cross
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сымон Васілевіч Пятлюра (укр.: Симон Васильович Петлюра; 10 (22) мая 1879, м. Палтава, Расійская імперыя26 мая 1926, Парыж, Францыя) – украінскі палітычны, ваенны і дзяржаўны дзеяч.

Пасля заканчэння бурсы ў 18951901 гг. навучаўся ў Палтаўскай духоўнай семінарыі, адкуль быў выключаны за ўдзел у нацыянальным руху. Эмігрыраваў у Каралеўства Галіцыі і Ладамерыі (Аўстра-Венгерская імперыя), у Львоў. З 1900 г. член Рэвалюцыйнай украінскай партыі, потым Украінскай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі. Пасля вяртання ў Расійскую імперыю з 1904 г. працаваў у Кіеве ў газетах «Громадзька думка» і «Рада», з 1906 г. рэдактар газеты «Слова». У 1907 г. з-за пераследавання паліцыі пераехаў у Пецярбург, потым у Маскву, дзе ўдзельнічаў ва ўкраінскіх гуртках «Кабзар» і «Грамада».

З 1914 г. ў расійскім войску, у Саюзе земства і гарадоў, які загадваў забеспячэннем арміі. Служыў на Заходнім фронце ў Нясвіжы (Слуцкі павет, Мінская губерня). З 1915 г. старшыня Галоўнай кантрольнай камісіі Усерасійскага земскага саюза па Заходнім фронце, служыў у Міры (Навагрудскі павет, Мінская губерня). Напаўваенная пасада дазваляла яму бываць у вайсковых часцях, весці працу сярод украінцаў. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. па дарозе ў Мінск наведаў Койданава (Мінскі павет) і ўжо з Мінска даслаў у Койданава тэлеграму: «Віншую з поўнай перамогай народу, прашу перадаць супрацоўнікам, няхай яны з патроенаю энергіяю паслужаць рэвалюцыі і абароне краіны». У красавіку 1917 г. ён арганізуе правядзенне ў Мінску ўкраінскага з'езду Заходняга фронту. З'езд стварыў Украінскую франтавую раду на чале з ім. І ўжо 2-га мая 1917 г. украінцы, якіх была пераважная частка ў II-м чыгуначным батальёне на станцыі Койданава, утварылі сваю маніфестацыю. «Хадзілі па мястэчку з украінскімі сцягамі і спевамі, патрабуючы аддзялення Украіны і накіравання іх да хаты».

Член, старшыня Усеўкраінскага ваеннага камітэта пры Цэнтральнай радзе, потым сакратар (міністр) Генеральнага сакратарыята Цэнтральнай рады па ваенных справах. Падчас гетманшчыны старшыня Кіеўскага губернскага земства і Усеўкраінскага саюза земстваў. З 14 лістапада 1918 г. член урада Украінскай Дырэкторыі і галоўны атаман войскаў Украінскай Народнай Рэспублікі, з 10 лістапада 1919 г. старшыня ўрада. Пасля разгрому войскаў Дырэкторыі войскамі Антона Дзянікіна і РСЧА увайшоў у саюз з Польшчай. Летам 1920 г. эмігрыраваў, з 1924 г. жыў у Парыжы, дзе быў забіты Самуілам-Шломам Шварцбардам, які нібыта помсціў яму за яўрэйскія пагромы ва Украіне.

Зноскі

Літаратура

  • Пятлюра Сымон Васілевіч. // Беларуская савецкая энцыклапедыя. Т. VII. Мінск. 1975. С. 656.
  • Пятлюра Сымон Васілевіч. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 13. Мінск. 2001. С. 164.
  • Варонскі А. Вока Урагану. Койданава. 2008. С. 16, 36-37, 50-51.

Спасылкі