Дынама (стадыён, Мінск): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Адкат версіі 3380099 аўтарства Football Beetle (размова)
Тэг: Адмена
Радок 8: Радок 8:
|рэканструяваны = 1937—1939, 1946—1954,<br>1978—1980, 2014—2018
|рэканструяваны = 1937—1939, 1946—1954,<br>1978—1980, 2014—2018
|уладальнік = Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт
|уладальнік = Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт
|lat_dir = N|lat_deg = 53|lat_min = 53|lat_sec = 42
|lon_dir = E|lon_deg = 27|lon_min = 33|lon_sec = 36
|region = BY
|CoordScale =
|габарыты = 108×70 [[Метр|м]]
|габарыты = 108×70 [[Метр|м]]
|пакрыццё = Натуральнае
|пакрыццё = Натуральнае

Версія ад 19:28, 28 мая 2019

Дынама
НАС «Дынама»
Поўная назва Нацыянальны Алімпійскі стадыён «Дынама»
Месцазнаходжанне Мінск, вул. Кірава, 8
Пабудаваны 1934
Адкрыты 12 чэрвеня 1934
Рэканструяваны 1937—1939, 1946—1954,
1978—1980, 2014—2018
Уладальнік Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт
Хатняя каманда Зборная Беларусі
Умяшчальнасць 22 246
Памеры поля 108×70 м
Пакрыццё Натуральнае
Сайт stadium-dinamo.by/ru
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Нацыянальны Алімпійскі стадыён «Дынама» — стадыён у Мінску, галоўная спартыўная арэна Беларусі. З’яўляецца таксама галоўнай арэнай футбольнай зборнай Беларусі. Размешчаны на вуліцы Кірава, 8. Умяшчальнасць стадыёна да рэканструкцыі была роўная 34 тыс. чалавек. Пасля рэканструкцыі — 22.246.

Гісторыя

Стадыён быў афіцыйна адкрыты 12 чэрвеня 1934 года, рэканструяваны ў 1939 годзе, разбураны ў час Вялікай Айчыннай вайны, адноўлены ў 1954 г. Асноўныя збудаванні ў час Другой сусветнай вайны разбураныя.

Новы стадыён пабудаваны ў 19471954 гг. (дойліды М. Колі, М. Паруснікаў і інш.). Належаў Мінскаму абласному савету фізкультурна-спартыўнага таварыства «Дынама».Спачатку гэта была футбольная арэна з васьмю бегавымі дарожкамі, сектарамі для скачкоў, кідання молата, кап’я, дыска і штурхання ядра і аднабаковымі трыбунамі. Плошча разам з паркавай часткай 12 га. Потым зробленыя кальцавыя трыбуны на 35 тыс. месцаў, на тэрыторыі парку — пляцоўкі ўсесаюзнага фізкультурна-спартыўнага таварыства «Спартак» з комплексам дапаможных памяшканняў. Рэканструяваны ў 19781980 гг. (дойліды С. Баткоўскі, М. Гаўхфельд, Л. Гельфанд, Ю. Спясіўцаў) да Алімпійскіх гульняў 1980 г. для спаборніцтваў па футболе. Дабудаваная заходняя трыбуна, павялічана колькасць месцаў на трыбунах (больш за 50 тыс.). Вакол футбольнага поля — восем бегавых дарожак.

19 лютага 1989 года на стадыёны адбыўся першы ў Беларусі апазіцыйны «мітынг у падтрымку перабудовы», дазволены ўладамі. Мітынг, арганізаваны аргкамітэтам БНФ і Канфедэрацыяй беларускіх суполак (каля 100 моладзевых нацыянальна-дэмакратычных арганізацый, у тым ліку «Талака», «Тутэйшыя»), сабраў каля 40 000 чалавек. З прамовамі выступілі Сяржук Сокалаў-Воюш, Зянон Пазняк, Віктар Івашкевіч, Сяржук Вітушка, Вячаслаў Жыбуль[1][2].

Рэканструкцыя

Унутраны выгляд стадыёна пасля рэканструкцыі.

Рэканструкцыя комплексу выконваецца ў адпаведнасці з указам № 220 ад 16 мая 2014 года. Мінгарвыканкам прапанаваў зрабіць з стадыёна «Дынама» Нацыянальны алімпійскі стадыён.

У 2012 годзе пачалася рэканструкцыя, у выніку якой умяшчальнасць трыбун будзе разлічана на 22 246 гледачоў. Планавалася, што ў 2018 годзе стадыён зможа прыняць фінал Лігі Еўропы. Ажыццяўляць работы па рэканструкцыі было даручана венгерскай кампаніі «Грабаплан». Аднак заказчык (Мінгарвыканкам) ад вугорскага праекта адмовіўся і прызначыў новы конкурс. Падрадчыкам назвалі нямецкую фірму GMP, якой заплацілі за прапанаваны праект рэканструкцыі 40 тысяч даляраў. Але праект апынуўся занадта дарагім, для яго рэалізацыі патрабавалася 180—190 мільёнаў еўра. Ад гэтага праекта таксама адмовіліся.

Пазней было вырашана зрабіць стадыён лёгкаатлетычным. Мінгарвыканкам прапанаваў зрабіць з стадыёна «Дынама» Нацыянальны алімпійскі стадыён. Рэканструкцыя комплексу выконваецца ў адпаведнасці з указам № 220 ад 16 мая 2014 года. Дакументам прадугледжваецца перапрафіляванне стадыёна ў лёгкаатлетычны з захаваннем магчымасці правядзення футбольных матчаў. Генеральная праектная арганізацыя — УП «Мінскпраект», генпадрадчык — ААТ «Будтрэст № 1». Кошт работ каля 150 мільёнаў еўра. Крыніцай фінансавання выступае сталічны бюджэт. На абноўленым стадыёне колькасць месцаў зменшыцца да 20 тыс. 70 % з іх будуць пад навесам. За кошт дэмантажу часткі трыбун з’явяцца распранальні для спартсменаў, суддзяў, трэнерскага штаба, канферэнц-зала. Адно з найважнейшых умоў рэканструкцыі — захаванне аркады стадыёна з боку вуліцы Ульянаўская і цэнтральнай аркі на вуліцы Кірава. Першапачаткова указ называў тэрмін здачы аб’екта ў 2017 годзе.

У красавіку 2016 стала вядома, што ў праект стадыёна ўносяцца змены, каб ён адпавядаў чацвёртай катэгорыі УЕФА. Тэрмін здачы стадыёна быў перанесены на 2018 год.

Навес над трыбунамі перакрывае каля 80 адсоткаў глядацкіх месцаў. Ён выраблены з алюмiнiяпрафiляванных лістоў з усталяванымі сістэмамі агучвання, асвятленнем, відэаназіраннем арэны. Знізу навес зачынены напаўпразрыстай мембранай, якая хавае металічныя фермы і інжынерныя камунiкацыi.Чаша алімпійскага агню будзе захавана. Яна была ўсталява да Гульняў 1980 года.

На стадыёне будуць размешчаны лёгкаатлетычныя дарожкі (дзевяць на галоўнай арэне і чатыры на трэніровачнай). Бегавыя дарожкі ўстаноўлены італьянскай фірмай «Mondo», якая з’яўляецца афіцыйным пастаўшчыком абсталявання пры правядзенні Алімпійскіх гульняў і чэмпіянатаў свету па лёгкай атлетыцы. Пакрыццё для бегавых дарожак рэкамендавана IAAF, а таксама вядучымі нацыянальнымі федэрацыямі. Яно вырабляецца з палiiзапрэнавай гумы, з’яўляецца даўгавечным, устойлівым да ўльтрафіялету і ўмоў надвор’я, не патрабуе спецыяльнага догляду. Верхняя паверхня пакрыцця мае адмысловую тэкстуру, якая забяспечвае выдатную ўстойлівасць да шыпоў і абразівы, і не дае водбліскаў пры фота- і тэлездымках.

На поле будзе выкладзены натуральны рулонны газон расiйскай кампаніі «Крона-спорт». Габарытны памер поля — 105 х 68 м.

На стадыёне прадугледжаны сектары для скачкоў у даўжыню, у вышыню, з шастом і патройнага скачку, для штурхання ядра, кіданні дзіды, кружэлкі і молата, яма для бегу «стыпль-чэз».

На другім узроўні заходняй трыбуны размешчаны галоўны прэс-цэнтр на 200 працоўных месцаў. Побач з прэс-цэнтрам да паслуг прадстаўнікоў СМІ знаходзяцца памяшканне для захоўвання фатаграфічнага абсталявання на 300 шафак, два памяшканні для буйных фотаагенцтваў і газет, майстэрня па рамонце камер і электронна-вылічальнай тэхнікі і прэс-бар на 40 месцаў.

На аб’екце прадугледжана 137 парковачных месцаў у падземным гаражы і больш за 350 месцаў на аўтастаянках у мяжы агароджы і прылеглых вуліцах.

Па перыметры трыбун (паўночная, усходняя і паўднёвая трыбуна) размешчана 58 кропак пунктаў харчавання.

Абноўлены стадыён адкрыўся 21 чэрвеня 2018 года. Пасля рэканструкцыі стадыёну прысвоена 1-я катэгорыя ў адпаведнасці з крытэрамі Кіраўніцтва па лёгкаатлетычных збудаваннях IAAF-2008 што дазваляе праводзіць міжнародныя турніры самага высокага ўзроўню, у тым ліку чэмпіянаты свету па лёгкай атлетыцы[3].

Архітэктура

Пляцоўкі валейбольныя, баскетбольныя, для гульні ў гарадкі, тэнісныя корты, сектары для скачкоў і кіданняў. Пад трыбунамі залы для лёгкай атлетыкі, барацьбы, боксу, а таксама лёгкаатлетычны цэнтр са спецыяльнымі трэнажорнымі ўстаноўкамі. Узведзены асобны будынак для стралковага ціру. У дойлідстве комплексу спалучаюцца сучасныя дынамічныя формы заходніх тырбун з аркадамі ўсходніх, паўночных, паўднёвых трыбун 1950-х гадоў і аркай галоўнага ўваходу, вырашаных у класічных формах. Па восі ўвахода на тэрыторыі стадыёна з боку вул. Ульянаўскай размешчаная дэкаратыўная скульптура «Бег» (1980 г., скульптар В. Занковіч). Новы сілуэт у гарадской забудове надаюць комплексу чатыры асвятляльныя мачты, размешчаныя звонку па перыметры трыбуны.

Зноскі

Літаратура

  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мінск: Беларус. энцыкл., 1993.— 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.

Спасылкі