Аварскі каганат: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 77: Радок 77:
{{history-stub}}
{{history-stub}}


[[Катэгорыя:Аварскі каганат]]
[[Катэгорыя:Аварскі каганат| ]]
[[Катэгорыя:Гісторыя Аўстрыі]]
[[Катэгорыя:Гісторыя Аўстрыі]]
[[Катэгорыя:Гісторыя Венгрыі]]
[[Катэгорыя:Гісторыя Венгрыі]]

Версія ад 18:43, 4 чэрвеня 2019

каганат
Аварскі каганат
     Карта Аварскага каганата
     Карта Аварскага каганата
< 
< 
< 
 >
 >
 >
 >
562 — 823

Сталіца хрынг на тэрыторыі Цімішаары
Мова(ы) Авара-славянскае двухмоўе
Афіцыйная мова аварская мова[d], праславянская мова, Усходнегерманскія мовы і булгарская мова[d]
Рэлігія тэнгрыянства і хрысціянства
Форма кіравання манархія
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аварскі каганат — дзяржава племяннога саюза авараў. Узнікла ў 60-х гг. VI ст. у Паноніі, на Дунаі, пад уладай хана Баяна. Каганат ажыццяўляў актыўную ваенную экспансію ў суседнія землі. Існаваў за кошт рабавання падуладных народаў і кантролю над гандлёвымі шляхамі.

З канца VI ст. вёў спусташальныя напады на Візантыю. У 582 г. каганат захапіў стратэгічны г. Сірмій. У пачатку VII ст. на некаторы час устанавіў кантроль над часткай Далмацыі. Выкуп, які ён атрымліваў ад Візантыі, дасягаў 120 тыс. солідаў у год. Істотную ролю ў гэтых поспехах адыграла эфектыўнасць ваеннай арганізацыі і рыштынку авараў, мабілізацыя імі сіл падпарадкаваных груповак. У 626 г. авары паспрабавалі захапіць Канстанцінопаль, але былі ўшчэнт пабітыя, чым быў пакладзены канец аварскай экспансіі. Паражэнне стала сігналам для паўстання заваяваных народаў. Знешнепалітычныя няўдачы, унутраныя спрэчкі 630-х гадоў, паўстанні славян (у т.л. на чале з Само ў 623 г.) сталі прычынай крызісу і перабудовы структуры каганата, што завяршылася ў канцы VII ст. У 30-х гг. VII ст. ад аварскага панавання вызваліліся славяне. Войны франкаў Карла Вялікага (першы паход у 791 г.), балгарскага хана Крума, славянскіх аб'яднанняў у канцы VIII — пачатку IX стст. прывялі да разгрому каганата. Апошняе ўпамінанне аб аварскіх паслах адносіцца да 822 г. У Вердэнскім дагаворы 843 г. згадваецца «каралеўства авараў», якое належала наследнікам Карла.

Паўднёва-ўсходнія землі каганата ўвайшлі ў склад Балгарскага царства, на некаторых тэрыторыях узніклі славянскія палітычныя аб'яднанні, з якіх частка пазней увайшла ў Вялікую Маравію. З канца X ст. практычна ўсе землі, што некалі ўваходзілі ў каганат авараў, падпарадкавалі венгры і ўтварылі тут сваё Каралеўства Венгрыя. Памяць пра авараў («обраў») як мучыцеляў і волатаў, пакараных багамі за гордасць і бясследна загінуўшых, доўгі час захоўвалася ў славянскіх паданнях. Сведчаннем цесных кантактаў авараў са славянамі з'яўляюцца знаходкі асобных рэчаў аварскага кола на гарадзішчах Верхняга Падняпроўя ў Беларусі (Вежкі, Нікадзімава) і інш.

Аварскія каганы

Літаратура

  • БЭ ў 18 тамах., Т.1. Мн., 1996, С.60
  • Гаўрытухін, І. А. Авары / І. А. Гаўрытухін // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя: у 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; рэдкалегія: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. Т. 1: А ― К. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — 492, [1] c. — С. 15 — 17. — ISBN 978-985-11-0353-5.

Гл. таксама

Шаблон:History-stub