ФК Вест Бромвіч Альбіён: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Makenzis (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
абнаўленне звестак
Радок 8: Радок 8:
|Стадыён = [[Гоўтарнз]]
|Стадыён = [[Гоўтарнз]]
|Умяшчальнасць = 26 852
|Умяшчальнасць = 26 852
|Прэзідэнт = Дон Уільямс
|Прэзідэнт =
|Трэнер = [[Дарэн Мур]]
|Трэнер =
|Чэмпіянат = [[Чэмпіянат Футбольнай лігі|Чэмпіёншып]]
|Чэмпіянат = [[Чэмпіёншып Англійскай футбольнай лігі|Чэмпіёншып]]
|Сезон = 2018/19
|Сезон = [[Чэмпіёншып Англійскай футбольнай лігі 2018/2019|2018/19]]
|Месца = 4 месца
|Месца = 4 месца


Радок 47: Радок 47:
| socks3= 003366
| socks3= 003366
}}
}}
'''«Вест Бромвіч Альбіён»''' ({{lang-en|«West Bromwich Albion Football Club»}}; таксама вядомы як «West Brom», «The Baggies», «Albion», «The Albion», «The Throstles», «W.B.A.») — прафесійны [[Англія|англійскі]] [[футбольны клуб]], які базуецца ў горадзе [[Уэст-Бромідж]]. Клуб быў заснаваны ў [[1878]] годзе, у 1888 годзе стаў адным з клубаў-заснавальнікаў англійскай футбольнай лігі. У сезоне 1919/20 станавіўся чэмпіёнам Англіі. У [[1888]], [[1892]], [[1931]], [[1954]] і [[1968]] гадах клуб заваёўваў [[Кубак Англіі па футболе]]. У сезоне 2008/09 у [[Англійская Прэм’ер-ліга|Прэм’ер-лізе]] заняў 20-е месца і вылецеў у [[Чэмпіянат Футбольнай лігі]], але ўжо на наступны года вярнуўся ў элітны дывізіён; зноў страціў месца ў Прэм’ер-лізе па выніках сезону 2017/18. Практычна ўсю сваю гісторыю каманда выступае ў паласатай сіне-белай форме, аднак на працягу сваёй гісторыі ў «Вест Бромвіча» меліся і іншыя камплекты паласатых формаў (жоўта-зялёныя і чырвона-белыя).
'''«Вест Бромвіч Альбіён»''' ({{lang-en|«West Bromwich Albion Football Club»}}; таксама вядомы як «West Brom», «The Baggies», «Albion», «The Albion», «The Throstles», «W.B.A.») — прафесійны [[Англія|англійскі]] [[футбольны клуб]], які базуецца ў горадзе [[Уэст-Бромідж]]. Клуб быў заснаваны ў [[1878]] годзе, у 1888 годзе стаў адным з клубаў-заснавальнікаў англійскай футбольнай лігі. У сезоне 1919/20 станавіўся чэмпіёнам Англіі. У [[1888]], [[1892]], [[1931]], [[1954]] і [[1968]] гадах клуб заваёўваў [[Кубак Англіі па футболе]]. У сезоне 2008/09 у [[Англійская Прэм’ер-ліга|Прэм’ер-лізе]] заняў 20-е месца і вылецеў у [[Чэмпіёншып Англійскай футбольнай лігі|Чэмпіёншып]], але ўжо на наступны года вярнуўся ў элітны дывізіён; зноў страціў месца ў Прэм’ер-лізе па выніках сезону 2017/18. Практычна ўсю сваю гісторыю каманда выступае ў паласатай сіне-белай форме, аднак на працягу сваёй гісторыі ў «Вест Бромвіча» меліся і іншыя камплекты паласатых формаў (жоўта-зялёныя і чырвона-белыя).


Найбольш распаўсюджаная мянушка клуба сярод заўзятараў — Baggies (мяшкі, сумкі), якая з’явілася дзякуючы абвіслым працоўным штанам рабочых, якія падтрымлівалі каманду ў пачатку [[XX стагоддзе|XX стагоддзя]]. Аднак маецца і іншая мянушкау — Throstles (дразды), бо першапачаткова на эмблеме клуба быў намаляваны [[Драздовыя|дрозд]], які сядзіць на бельцы брамы, аднак пасля яе замяніла галіна глогу.
Найбольш распаўсюджаная мянушка клуба сярод заўзятараў — Baggies (мяшкі, сумкі), якая з’явілася дзякуючы абвіслым працоўным штанам рабочых, якія падтрымлівалі каманду ў пачатку [[XX стагоддзе|XX стагоддзя]]. Аднак маецца і іншая мянушкау — Throstles (дразды), бо першапачаткова на эмблеме клуба быў намаляваны [[Драздовыя|дрозд]], які сядзіць на бельцы брамы, аднак пасля яе замяніла галіна глогу.

Версія ад 00:07, 12 чэрвеня 2019

Вест Бромвіч Альбіён
Поўная назва West Bromwich Albion Football Club
Мянушкі Albion, The Baggies, The Throstles, West Brom
Заснаваны 1878
Горад Уэст-Бромідж, Англія
Стадыён Гоўтарнз
Умяшчальнасць: 26 852
Уладальнік Гуачуань Лай[d]
Прэзідэнт Лі Піюэ[d]
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Чэмпіёншып
2018/19 4 месца
Сайт wba.co.uk (англ.)
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

«Вест Бромвіч Альбіён» (англ.: «West Bromwich Albion Football Club»; таксама вядомы як «West Brom», «The Baggies», «Albion», «The Albion», «The Throstles», «W.B.A.») — прафесійны англійскі футбольны клуб, які базуецца ў горадзе Уэст-Бромідж. Клуб быў заснаваны ў 1878 годзе, у 1888 годзе стаў адным з клубаў-заснавальнікаў англійскай футбольнай лігі. У сезоне 1919/20 станавіўся чэмпіёнам Англіі. У 1888, 1892, 1931, 1954 і 1968 гадах клуб заваёўваў Кубак Англіі па футболе. У сезоне 2008/09 у Прэм’ер-лізе заняў 20-е месца і вылецеў у Чэмпіёншып, але ўжо на наступны года вярнуўся ў элітны дывізіён; зноў страціў месца ў Прэм’ер-лізе па выніках сезону 2017/18. Практычна ўсю сваю гісторыю каманда выступае ў паласатай сіне-белай форме, аднак на працягу сваёй гісторыі ў «Вест Бромвіча» меліся і іншыя камплекты паласатых формаў (жоўта-зялёныя і чырвона-белыя).

Найбольш распаўсюджаная мянушка клуба сярод заўзятараў — Baggies (мяшкі, сумкі), якая з’явілася дзякуючы абвіслым працоўным штанам рабочых, якія падтрымлівалі каманду ў пачатку XX стагоддзя. Аднак маецца і іншая мянушкау — Throstles (дразды), бо першапачаткова на эмблеме клуба быў намаляваны дрозд, які сядзіць на бельцы брамы, аднак пасля яе замяніла галіна глогу.

Прынцыповымі супернікамі каманды з’яўляюцца некаторыя клубы з Мідлендса: традыцыйным супернікам «Вест Бромвіча» быў клуб «Астан Віла», аднак у апошні час іх асноўным супернікам па дэрбі з’яўляецца «Вулверхэмптан Уондэрэрс».

Гісторыя

Клуб быў заснаваны як «Вест Бромвіч Стролерз» у 1878 годзе працаўнікамі з прадпрыемства George Salter’s Spring Works з Вест Бромвіча, у Стафардшыры, але зараз гэта месца ёсць часткай адміністрацыйнай акругі Уэст-Мідлендс. У 1880 годзе клуб быў перайменаваны на сучасны лад «Вест Бромвіч Альбіён», стаўшы першай камандай, у назве якой пачало ўжывацца слова «Альбіён». Справа ў тым, што Альбіён — былы раён Вест Бромвіча, дзе некаторыя з ігракоў жылі ці працавалі. Клуб далучыўся да Футбольнай асацыяцыі Бірмінгема і прылеглых раёнаў у 1881 годзе і адразу атрымаў права на выступы ў вышэйшым дывізіёне — Кубку Бірмінгема. «Вест Бромвіч» у першы сезон дайшоў да чвэрцьфіналу, атрымаўшы шэраг перамогаў над некалькімі вядомымі клубамі на сваім шляху. У 1883 годзе «Альбіён» атрымаў свой ​​першы трафей — Кубак Стафардшыра. У тым жа годзе «Вест Бромвіч» далучыўся да Футбольнай асацыяцыі, што дазволіла клубу прыняць удзел у розыгрышу Кубку Англіі ўпершыню ў сезоне 1883/84. У 1885 годзе клуб атрымаў прафесійны статус[1], а ў 1886 годзе яны дасягнулі фіналу Кубка Англіі, дзе аднак атрымалі паражэнне з лікам 0:2 у вырашальным матчы супраць «Блэкберн Роверс» у перагулёўцы. У 1887 годзе клуб зноў дайшоў да фіналу, але на гэты раз прайграў ужо «Астан Віл»е з лікам 2:0. У 1888 годзе клуб усё ж такі стаў уладальнікам Кубка Англіі, перамогшы ў фінале моцнага фаварыта «Прэстан Норт Энд» з лікам 2:1 у фінале.

У сакавіку 1888 года Уільям Мак-Грэгар напісаў лісты пяці паводле яго меркавання наймацнейшым клубам краіны, у тым ліку і «Вест Бромвіч Альбіёна», інфармуючы іх аб сваім намеры стварыць асацыяцыю клубаў, якія будуць гуляць адзін з адным дома і ў гасцях кожны сезон. Такім чынам, калі футбольная ліга была створана, «Альбіён» стаў адным з дванаццаці яго членаў-заснавальнікаў. Другі поспех у розыгрышы Кубка Англіі прыйшоў да «Альбіёна» ў 1892 годзе, калі ў фінале ігракамі з Вест Бромвіча была пераможана «Астан Віла» з лікам 3:0. У фінале Кубка 1895 года гэтыя супернікі сустрэліся зноў, але на гэты раз «Альбіён» атрымаў паражэнне 1:0.

Дасягненні

  • Чэмпіён Англіі (1920).
  • Уладальнік Кубка Англіі (1888, 1892, 1931, 1954, 1968).
  • Уладальнік Кубка Англійскай Лігі (1966).

Склад

Станам на люты 2019 года.

Паз. Імя Нар.
1 Сцяг Англіі Бр Сэм Джонстан 1993
3 Сцяг Англіі Аб Кіран Гібс 1989
4 Сцяг Уэльса Нап Хэл Робсан-Кану 1989
5 Сцяг Англіі Аб Кайл Бартлі 1991
6 Сцяг Нарвегіі ПА Стэфан Ёхансен 1991
7 Сцяг Шатландыі ПА Джэймс Морысан 1986
8 Сцяг Англіі ПА Джэйк Лівермар 1989
10 Сцяг Шатландыі ПА Мэт Філіпс 1991
11 Сцяг Паўночнай Ірландыі ПА Крыс Брант Капітан каманды 1984
12 Сцяг Англіі Аб Тайран Мерс 1983
13 Сцяг Уэльса Бр Боаз Майхіл 1982
14 Сцяг Англіі Аб Конар Таўнсенд 1993
15 Сцяг Эквадора ПА Джэферсан Мантэра 1989
16 Сцяг Англіі Нап Дуайт Гейл 1989
18 Сцяг Англіі ПА Гарэт Бэры 1981
Паз. Імя Нар.
19 Сцяг Англіі Нап Джэй Радрыгес 1989
20 Сцяг Англіі Нап Джонатан Лека 1999
21 Сцяг Англіі Нап Кайл Эдвардс 1998
22 Сцяг Ірландыі ПА Уэс Хулахан 1982
23 Сцяг Англіі Бр Джонатан Бонд 1993
24 Сцяг Англіі Аб Тасін Адарабіёя 1997
25 Сцяг Англіі Аб Крэйг Доўсан 1990
26 Сцяг Егіпта Аб Ахмед Хегазі 1991
28 Сцяг Англіі ПА Сэм Філд 1998
30 Сцяг Англіі Аб Макс Мелбурн 1998
34 Сцяг Англіі Нап Рыкім Харпер 2000
39 Сцяг Англіі Бр Алекс Палмер 1996
68 Сцяг Англіі Аб Мейсан Холгейт 1996
70 Сцяг Англіі Нап Джэйкаб Мёрфі 1995

Зноскі

  1. In the record book. West Bromwich Albion F.C.

Спасылкі