Вялікія князі літоўскія: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Няма тлумачэння праўкі |
Replacing Vitaŭt_Vialiki._Вітаўт_Вялікі_(1555).jpg with File:Vitaŭt_Vialiki,_Kalumny._Вітаўт_Вялікі,_Калюмны_(1555).jpg (by CommonsDelinker because: File renamed: name unification by uploader). |
||
Радок 143: | Радок 143: | ||
|- |
|- |
||
| [[1392]] — [[1430]] |
| [[1392]] — [[1430]] |
||
| [[Image:Vitaŭt Vialiki. Вітаўт Вялікі (1555).jpg|60px|Вітаўт. Мініяцюра 1555 г.]] [[Выява:COA of Gediminids.svg|25 px|Гедзімінавічы]] |
| [[Image:Vitaŭt Vialiki, Kalumny. Вітаўт Вялікі, Калюмны (1555).jpg|60px|Вітаўт. Мініяцюра 1555 г.]] [[Выява:COA of Gediminids.svg|25 px|Гедзімінавічы]] |
||
| [[:be:Вітаўт Кейстутавіч|Вітаўт]] |
| [[:be:Вітаўт Кейстутавіч|Вітаўт]] |
||
| [[:lt:Vytautas|Vytautas]] |
| [[:lt:Vytautas|Vytautas]] |
Версія ад 08:41, 14 чэрвеня 2019
Вялікі князь літоўскі — найвышэйшы княжацкі тытул у Вялікім Княстве Літоўскім. Вялікі князь быў кіраўніком дзяржавы ў XIII — XVIII ст. Яму былі падначалены князі, магнаты, якія кіравалі асобнымі княствамі, землямі, вотчынамі.
Правы і абавязкі
Выбіраўся феадаламі, звычайна з сыноў ці блізкай радні папярэдняга вялікага князя. Меў шырокія паўнамоцтвы: весці міжнародныя справы, уступаць у саюзы, абвяшчаць вайну і заключаць мір, распараджацца ўзброенымі сіламі дзяржавы, дзяржаўнай маёмасцю, даходамі і скарбамі, дараваць дзяржаўную маёмасць, тытулы і званні, ажыццяўляць вышэйшы суд і памілаванне засуджаных. Яму належала заканадаўчая ініцыятыва, усе асноўныя законы і прававыя акты выдаваліся за яго подпісам.
Прывілей 1447 г. і прывілей 1492 г. юрыдычна абмежавалі ўладу вялікага князя літоўскага. Паводле іх ён не меў права самастойна вырашаць найбольш важныя пытанні знешняй і ўнутранай палітыкі. Нягледзячы на тое, што заканадаўчыя акты, у тым ліку Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 г., падкрэслівалі, што ўлада вялікага князя ад Бога, яго становішча было тыповым для абмежаванага феадальнага манарха, правы яго грунтаваліся на выбарнай аснове. Калі ў XIV ст. Рада Вялікага княства Літоўскага пры вялікім князе была толькі дарадчым органам, то пазней яе значэнне намнога павысілася, многія мерапрыемствы дзяржаўнага кіравання маглі быць здзейснены толькі з яе згоды. У адсутнасць вялікага князя рада фактычна была вышэйшым дзяржаўным органам і дзейнічала самастойна.
Абмежаванне ўлады вялікага князя літоўскага прадугледжвалася заканадаўствам ВКЛ у форме клятвы і абяцання вялікім князем захоўваць пэўныя правы і прывілеі, а таксама ў форме прамой забароны. Напрыклад, вялікаму князю забаранялася пачынаць вайну або ўстанаўліваць падаткі на ваенныя патрэбы без дазволу на тое сойма, выдаваць законы, якія б пярэчылі Статуту ВКЛ, раздаваць духоўныя і свецкія пасады, тытулы і землі ВКЛ іншаземцам, у тым ліку польскай шляхце.
Гаспадарскі тытул
Вялікія князі літоўскія мелі адмысловы тытул — гаспадар. Гэты тытул таксама ужывальны (у розных формах) у дзяржавах, культурна і палітычна арыентаваных на Вялікае княства: Малдавіі, Чэхіі, Наўгародчыне, Цвяры, Маскве. У старабеларускіх крыніцах сустракаецца таксама у скарочаных формах: «осподар», «сподар».
Тытул паходзіць ад грэчаскага дэспат — правінцыйны кіраўнік у Візантыі, зрэдчас — незалежны (напрыклад — Эпірскі дэспатат за часам Лацінскай імперыі), раней у Персіі. У царкоўнаславянскай мове (а праз яе у пісьмовай мове Кіева, Ноўгарада і інш. гарадоў (княстваў) Русі) зыходны грэчаскі тэрмін пераняты пачаткова як гаспадзін (тытул асобы, таксама — Гаспадзін Вялікі Ноўгарад).
У Маскве пераняты таксама з беларускай формы як гасудар (вышэйшы тытул маскоўскага валадара, пазней — адзін з тытулаў). Мае таксама скарочаную форму судар (на узор беларускага спадар)
Гаспадар, як і яго скарочаныя беларускія формы (а роўна — іх маскоўскія адпаведнікі: гасудар, судар) ужываліся таксама як звычайны тытул шляхты.
Акрамя гэтага, вялікі князь літоўскі меў тытулы па назве земляў, якімі валодаў. Напрыклад, Жыгімонт III Ваза меў тытулы караля польскага, вялікага князя літоўскага, рускага, прускага, жамойцкага, мазавецкага, інфлянцкага, наследнага гаспадара і караля шведскага, гоцкага, вандальскага, вялікага княжыча фінляндскага і інш.
Дынастыі
У ХІІІ ст. сынам першага вялікага князя літоўскага Міндоўга быў Войшалк, які таксама стаў вялікім князем. Наступным пасля Войшалка быў Шварн Данілавіч (зяць Міндоўга), які належаў да галіцка-валынскіх князёў і быў адзіным вялікім князем літоўскім з роду Рурыкавічаў. Сынамі Будзівіда былі Віцень і, магчыма, Гедзімін. Родавыя сувязі астатніх вялікіх князёў літоўскіх ХІІІ ст. дакладна невядомы.
Пачынаючы з Гедзіміна (XIV ст.), усе вялікія князі літоўскія да Люблінскай уніі належаць да роду Гедзімінавічаў, а Ягайла, Казімір і наступныя — да Ягелонаў (галіны Гедзімінавічаў).
Вялікія князі літоўскія — каралі польскія
Пасля Крэўскай дынастычнай уніі 1385 г. з Польшчай 3 вялікія князі літоўскія станавіліся таксама каралямі польскімі:
- Ягайла Альгердавіч — вялікі князь літоўскі з 1377 г., у 1386 паводле Крэўскай уніі абраны каралём польскім пад імём Уладзіслаў ІІ Ягайла, да 1392 з’яўляўся адначасова каралём польскім і вялікім князем літоўскім, у 1392 паводле Востраўскага пагаднення перадаў пасаду вялікага князя літоўскага стрыечнаму брату Вітаўту Кейстутавічу;
- Казімір Ягайлавіч — вялікі князь літоўскі з 1440, а з 1447 — і кароль польскі пад імём Казімір IV Ягеллончык;
- Аляксандр Казіміравіч — вялікі князь літоўскі з 1492, а з 1501 — і кароль польскі пад імём Аляксандр Ягеллончык.
Яшчэ 2 вялікія князі літоўскія былі абраны каралямі польскімі практычна адразу:
- Жыгімонт I Стары Казіміравіч — вялікі князь літоўскі і кароль польскі з 1506 (каранаваны як кароль польскі ў 1507);
- Жыгімонт II Аўгуст Жыгімонтавіч — вялікі князь літоўскі і кароль польскі з 1548.
Пасля Люблінскай уніі 1569 г. з Польшчай вялікі князь ВКЛ адначасова быў каралём Польшчы, стаяў на чале агульнай дзяржавы — Рэчы Паспалітай. Тытул правіцеля ў Рэчы Паспалітай называўся кароль польскі і вялікі князь літоўскі (з дабаўленнем тытулаў па іншых землях, якімі ён правіў). Першым каралём польскім і вялікім князем літоўскім у Рэчы Паспалітай стаў Жыгімонт ІІ Аўгуст.
Спіс вялікіх князёў літоўскіх да Люблінскай уніі
Спіс вялікіх князёў літоўскіх пасля Люблінскай уніі
Дапаўняльныя звесткі
- Ганна Ягелонка (1575—1596) — каралева польская і вялікая княгіня літоўская, фактычна кіраўнікамі дзяржавы былі яе муж Стэфан Баторый і пляменнік Жыгімонт Ваза; такім чынам, Рэч Паспалітая ў 1575—1596 фармальна мела двух правіцеляў адначасова.
У Рэчы Паспалітай былі наступныя выпадкі разнагалоссяў па абранню караля і вялікага князя:
- Максіміліян Габсбург (1575—1576) — імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі, абраны па падвойнай элекцыі 1575 г. адначасова з Баторыям;
- Максіміліян Габсбург (1587—1589) — эрцгерцаг, сын імператара Максіміліяна II, абраны па падвойнай элекцыі 1587 г. адначасова з Жыгімонтам Вазам.
- Карл Густаў, кароль Швецыі, па заключэнні Кейданскай уніі лічыцца сваімі прыхільнікамі за вялікага князя літоўскага ў 1655—1660;
- Франсуа Луі Бурбон (1697) — прынц дэ Конці, абраны па падвойнай элекцыі 1697 г. адначасова з Аўгустам ІІ;
- Станіслаў Ляшчынскі (13 ліпеня 1704—1706) — адначасова кароль польскі Станіслаў II, абраны канфедэрацыяй, да адрачэння ў 1706 годзе Аўгуста Моцнага уладарыў адначасова з ім;
- Станіслаў Ляшчынскі (1733) — другі раз, адначасова кароль польскі Станіслаў II, абраны па падвойнай элекцыі 1733 г. адначасова з Аўгустам ІІІ.
Гл. таксама
Галерэя
-
Велікакняжацкі і каралеўскі замак ХІV — XVІІІ ст. у г. Гродне (Стары замак).
-
Каралеўскі і велікакняжацкі палац XVІІІ ст. у Гродне (Новы замак).