Узбуйненне БССР: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1: Радок 1:
'''Узбуйненне БССР''' — павелічэнне плошчы [[БССР|Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі]] ў [[1924]] (Першае ўзбуйненне БССР) і [[1926]] (Другое ўзбуйненне БССР).
'''Узбуйненне БССР''' — павелічэнне плошчы [[Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі]] ў [[1924]] (Першае ўзбуйненне БССР) і [[1926]] (Другое ўзбуйненне БССР).


{| class="wikitable"
{| class="wikitable"
Радок 8: Радок 8:
|}
|}


Пасля [[Рыжскі дагавор, 1921|Рыжскага дагавору]] этнічна беларускія землі былі падзеленыя на тры часткі — заходнюю ў складзе Польшчы, усходнюю ў складзе [[Савецкая Расія|Савецкай Расіі]] (перададзены у склад РСФСР яшчэ ў снежні 1919), і частку былой Мінскай губерні ў складзе ўласна БССР (6 паветаў — Бабруйскі, Барысаўскі, Iгуменскі, Мазырскі, часткова Мінскі і Слуцкі).
Пасля [[Рыжскі мірны дагавор (1921)|Рыжскага дагавору]] этнічна беларускія землі былі падзеленыя на тры часткі — [[Заходняя Беларусь|заходнюю]] ў складзе [[Польская Рэспубліка (1918—1939)|Польшчы]], усходнюю ў складзе [[Расійская Савецкая Федэратыўная Сацыялістычная Рэспубліка|Савецкай Расіі]] (перададзены у склад РСФСР яшчэ ў снежні 1919), і частку былой [[Мінская губерня|Менскай губерні]] ў складзе ўласна [[Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|БССР]] (6 паветаў — Бабруйскі, Барысаўскі, Iгуменскі, Мазырскі, часткова Менскі і Слуцкі).


У [[1920-я]] гг. тэрыторыя БССР два разы ўзбуйнялася за кошт усходніх [[Этнічная тэрыторыя беларусаў|этнічна беларускіх земляў]].
У [[1920-я]] гг. тэрыторыя БССР два разы ўзбуйнялася за кошт усходніх [[Этнічная тэрыторыя беларусаў|этнічна беларускіх земляў]].

Версія ад 15:24, 16 чэрвеня 2019

Узбуйненне БССР — павелічэнне плошчы Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі ў 1924 (Першае ўзбуйненне БССР) і 1926 (Другое ўзбуйненне БССР).

Тэрыторыя і насельніцтва БССР
1921: 52,4 тыс. км² — 1,5 млн ч.
1924: 110,6 тыс. км² — 4,2 млн ч.
1926: 126,3 тыс. км² — 4,9 млн ч.
1939: 223 тыс. км² — 10,2 млн ч.
1991: 207,6 тыс. км² — 10,3 млн ч.

Пасля Рыжскага дагавору этнічна беларускія землі былі падзеленыя на тры часткі — заходнюю ў складзе Польшчы, усходнюю ў складзе Савецкай Расіі (перададзены у склад РСФСР яшчэ ў снежні 1919), і частку былой Менскай губерні ў складзе ўласна БССР (6 паветаў — Бабруйскі, Барысаўскі, Iгуменскі, Мазырскі, часткова Менскі і Слуцкі).

У 1920-я гг. тэрыторыя БССР два разы ўзбуйнялася за кошт усходніх этнічна беларускіх земляў.

Першае ўзбуйненне БССР

БССР пасля першага ўзбуйнення

У снежні 1923 палітбюро ЦК РКП(б) пагадзілася з прапановай ЦБ КП(б)Б аб далучэнні да БССР «роднасных ёй у бытавых, этнаграфічных і гаспадарча-эканамічных адносінах» тэрыторыі, а менавіта Горацкі і Мсціслаўскі паветы Смаленскай губерні, Віцебскую губерню цалкам і Гомельскую губерню цалкам за выключэннем чатырох паветаў былой Чарнігаўскай губерні. Аднак хутка спецыяльная камісія ЦВК СССР перагледзела рашэнне палітбюро. У выніку па-за межамі БССР пакідаліся Веліжскі, Невельскі, Себежскі паветы Віцебскай губерні, Гомельскі і Рэчыцкі паветы Гомельскай губерні і большая частка Мсціслаўскага павета Смаленскай губерні. Такім чынам, рашэнне аб узбуйненні было прынята ў Маскве і ў сакавіку 1924 яно было прынята ЦВК СССР. Рашэнне фармальна зацвердзіў VI надзвычайны з'езд саветаў БССР. Тэрыторыя БССР у выніку першага ўзбуйнення павялічылася да 110 584 км², а насельніцтва — да 4,2 млн чалавек. 70,4 % насельніцтва БССР складалі беларусы. Аднак Гомельскі і Рэчыцкі паветы заставаліся па-за межамі БССР.

Другое ўзбуйненне БССР

БССР пасля другага ўзбуйнення

Пасля дзяржаўнага перавароту ў Польшчы ў 1926 і пагаршэння адносін з СССР саюзнае кіраўніцтва вырашыла другім узбуйненнем БССР актывізаваць беларускі нацыянальны рух у Заходняй Беларусі і паменшыць падтрымку польскіх улад насельніцтвам. Менавіта таму ініцыятарам другога узбуйнення БССР быў НКЗС СССР, які 8 верасня 1926 г. прыняў пастанову аб неабходнасці настойваць у палітбюро ЦК УКП(б), каб Гомельскі і Рэчыцкі паветы былі далучаны да БССР. Створаная камісія на чале з Я.Пэтэрсам знайшла на Гомельшчыне ў значнай ступені русіфікаванае насельніцтва. Аднак ЦК КП(б)Б здолеў пераканаць ЦК УКП(б) аб неабходнасці далучэння Гомельшчыны да БССР. 4 снежня 1926 г. на аб'яднаным пленуме Гомельскага губернскага і гарадскога камітэтаў КП(б)Б выступіў сакратар ЦК УКП(б) М.Швернік, які праінфармаваў аб пастанове палітбюро далучыць Гомельскі і Рэчыцкі паветы да БССР. Такім чынам, адбылося другое узбуйненне БССР. У выніку другога узбуйнення тэрыторыя БССР павялічылася на 15 727 км², а насельніцтва — на 649 тыс. чалавек.