Павел Вент: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Krupski Oleg (размовы | уклад)
Krupski Oleg (размовы | уклад)
Радок 15: Радок 15:
[[Катэгорыя:Беларуская Народная Рэспубліка]]
[[Катэгорыя:Беларуская Народная Рэспубліка]]
[[Катэгорыя:Выпускнікі кадэцкіх карпусоў]]
[[Катэгорыя:Выпускнікі кадэцкіх карпусоў]]
[[Катэгорыя:Выпускнікі Міхайлаўскага артылерыйскага вучылішча]]

Версія ад 12:17, 18 чэрвеня 2019

Павел Вент (Вэнт), Вендт Павел Фёдаравіч (17 чэрвеня 1880, маёнтак Крыніца, Мінская губ. — да 1971, Прага[1]) — генерал-маёр БНР, генерал-маёр расійскай арміі, падпалкоўнік чэхаславацкай арміі[2].

Нарадзіўся ў шляхецкай лютэранскай сям’і. Скончыў Кадэцкі корпус, Міхайлаўскае артылерыйскае вучылішча, Электра-тэхнічныя курсы (інстытут), Ваенна-аўтамабільную школу, Мікалаеўскую ваенную акадэмію з дадатковым курсам Генеральнага штаба. Падчас Грамадзянскай вайны ў Расіі — начальнік штаба Заходняй (Беларускай) арміі, камандзір Крымскага коннага палка. Быў у прыязных адносінах з генералам Сакіро-Яхантавым, галоўным інспектарам па фарміраванні Добраахвотніцкай арміі. Пасля выдзялення, са згоды французаў, Урадам УНР сродкаў на фарміраванне беларускіх часцей, у Адэсе пачалося фарміраванне беларускай дывізіі, яе камандзірам быў прызначаны П. Вент, якому неўзабаве прысвоілі генеральскі чын[3]. Камандзір Асобнай беларускай дывізіі на поўдні Расіі і прадстаўнік БНР пры штабе войскаў Кааліцыі. Падчас эвакуацыі ў канцы сакавіка — пачатку красавіка 1919 г. французаў і «добраахвотнікаў» з Адэсы, мусіла эвакуіравацца і беларуская дывізія, аднак камандзір дывізіі П. Вент застаўся ў Адэсе і перайшоў на бок бальшавікоў. Бальшавікі на базе дывізіі пачалі фарміраванне беларускай савецкай брыгады, якая хутка налічвала ўжо 10 тысяч байцоў, камандаваў брыгадай генерал П. Вент. Нацыянальна настроеныя афіцэры выступалі за перадыслакацыю брыгады ў Мінск, каб выбіць адтуль бальшавікоў, але гэта не было дазволена, у Адэсе пачалося паўстанне М. Грыгор’ева, да якога прымкнуў П. Вент. Паўстанне аднак было падаўлена і Венту прыйшлося ўцякаць, а брыгада была адпраўлена на фронт[4]. Інструктар Генеральнага штаба Літоўскай арміі і вайсковы радца пры Вайскова-дыпламатычнай місіі БНР у Эстоніі і Латвіі, генерал-маёр БНР. Быў асабіста ўпаўнаважаны Радай народных міністраў БНР весці перамовы з урадам Эстоніі пра прызнанне Эстоніяй незалежнасці БНР і пра пасрэдніцтва Эстоніі і перамовах з урадам Савецкай Расіі. Вёў ліставанне з камандзірам Асобнага атрада БНР у Эстоніі — генералам С. Булак-Балаховічам па пытаннях фарміравання атрада.

Зноскі

  1. Генерал БНР Павел Вент: на службе Беларуси и Чехии, 28.03.2019 // PULSE
  2. Генерал БНР Павел Вент: на службе Беларуси и Чехии, 28.03.2019 // Tip.by
  3. Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі… Т. 1, кн. 1. — С. 552.
  4. Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі… Т. 1, кн. 1. — С. 553.

Літаратура

  • Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі: У 2-х кн. / Склад. С. Шупа. — Вільня — Нью-Ёрк — Менск — Прага: Беларускі інстытут навукі і мастацтва. Таварыства беларускага пісьменства, 1998. — 1721 с.