Мар’ян Фальскі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Недакладныя звесткі пра месца нараджэння. Іншая вёска Нача
Радок 25: Радок 25:
}}
}}
[[Выява:Nagrobek marian falski.JPG|thumb|Магіла М. Фальскага]]
[[Выява:Nagrobek marian falski.JPG|thumb|Магіла М. Фальскага]]
'''Мар'ян Фа́льскі''' ({{lang-pl|Marian Falski}}; {{ДН|7|12|1881}}, [[Вёска Нача, Воранаўскі раён|Нача]], {{МН|Воранаўскі раён|у Воранаўскім раёне|}} — {{ДС|||1974}}, {{МС|Варшава||}}) — польскі грамадскі дзеяч, навуковец, арганізатар асветы.
'''Мар'ян Фа́льскі''' ({{lang-pl|Marian Falski}}; {{ДН|7|12|1881}}, [[Нача (Ляхавіцкі раён)|Нача]], [[Ляхавіцкі раён]] — {{ДС|||1974}}, {{МС|Варшава||}}) — польскі грамадскі дзеяч, навуковец, арганізатар асветы.


== Біяграфія ==
== Біяграфія ==

Версія ад 17:35, 30 чэрвеня 2019

Мар’ян Фальскі
польск.: Marian Falski
Мар’ян Фальскі (трэці злева) сярод студэнтаў політэхнічнага інстытута ў Варшаве. 1903
Мар’ян Фальскі (трэці злева) сярод студэнтаў політэхнічнага інстытута ў Варшаве. 1903
Род дзейнасці навуковы работнік, педагог
Дата нараджэння 7 снежня 1881(1881-12-07)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 8 кастрычніка 1974(1974-10-08)[1] (92 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Веравызнанне Лацінская Царква[1]
Месца працы
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Магіла М. Фальскага

Мар'ян Фа́льскі (польск.: Marian Falski; 7 снежня 1881, Нача, Ляхавіцкі раён — 1974, Варшава) — польскі грамадскі дзеяч, навуковец, арганізатар асветы.

Біяграфія

Мар'ян Фальскі скончыў Політэхнічны інстытут у Варшаве. У 1903-06 дзеяч Польскай партыі сацыялістычнай (ППС)  (руск.). У 1903-04 супольна з В. Іваноўскім і С. Багушэўскім займаўся арганізацыяй нелегальнай беларускай выдавецкай дзейнасці ў Кракаве. Падрыхтаваў да друку пераважную частку матэрыялаў: у канцы 1903 пераклаў на беларускую мову (пад псеўд. Янка Сваяк) «Янку-музыканта» Г. Сянкевіча, «Да свайго Бога» С. Жаромскага і апавяданне невядомага аўтара «Ведзьма»; таксама падрыхтаваў тэкст ананімнай адозвы «Царская гаспадарка», выкарыстаўшы для гэтага выдадзеныя ППС у Лондане беларускія агітацыйныя брашуры. У канцы 1904 разам з В. Іваноўскім удзельнічаў у напісанні першага «Беларускага лемантара» — буквара на беларускай мове. Адзін з заснавальнікаў Сацыялістычнай партыі Белай Русі (1904), ад імя якой на беларускай мове выдаваліся прапагандыскія адозвы. У 1907 быў зняволены ў Варшаўскай цытадэлі.

У 1910 М. Фальскі выдаў польскамоўны лемантар «Навука чытання і пісання», які пазней шмат разоў удасканальваўся. У 1919-39 працаваў у Міністэрстве рэлігійных канфесій і народнай асветы Польшчы, пасля вайны — у Міністэрстве асветы. 3 1953 М. Фальскі ў Польскай акадэміі навук (ПАН), з 1954 прафесар, а з 1958 кіраўнік Лабараторыі структуры і арганізацыі асветы ПАН. Аўтар шматлікіх прац у галіне школьніцтва.

Літаратура

  • Александровіч С. Пуцявіны роднага слова. Мн., 1971.
  • Туронак Ю. Удзел М. Фальскага ў беларускім выдавецкім руху / пер. з польск. // Туронак Ю. Мадэрная гісторыя Беларусі. 2-е выд. Вільня. 2008.
  1. а б в The Righteous Among the Nations Database
  2. (unspecified title)doi:10.4467/24504564PMP.19.011.11106