Дасье Дрэздэна (тэлесерыял): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Спіс серый: арфаграфія
Радок 97: Радок 97:
|«Іншы дэтэктыў»
|«Іншы дэтэктыў»
|{{lang-en|The Other Dick}}
|{{lang-en|The Other Dick}}
|Падчас урокаў, неабходных для атрымання ліцэнзіі прыватнага дэтэктыва, Гары выяўляе цела свайго настаўніка, забітага з дапамогай звышнатуральных сіл. Гары неахвотна прымае дапамогу асістэнткі забітага, каб знайсці вінаватых.
|Падчас урокаў, неабходных для атрымання ліцэнзіі прыватнага дэтэктыва, Гары знаходзіць цела свайго настаўніка, забітага з дапамогай звышнатуральных сіл. Гары неахвотна прымае дапамогу асістэнткі забітага, каб знайсці вінаватых.
|25 сакавіка 2007
|25 сакавіка 2007
|-
|-
Радок 103: Радок 103:
|«Як наконт Боба?»
|«Як наконт Боба?»
|{{lang-en|What About Bob?}}
|{{lang-en|What About Bob?}}
|Чарговая палюбоўніца Гары скрадае чэрап Боба і дастаўляе дзядзьку Дрэздэна Джасціну Морнінгвею, які быў забіты Гары пяць гадоў таму.
|Чарговая палюбоўніца Гары выкрадае чэрап Боба і дастаўляе дзядзьку Дрэздэна Джасціну Морнінгвею, які быў забіты Гары пяць гадоў таму.
|1 красавіка 2007
|1 красавіка 2007
|-
|-
Радок 109: Радок 109:
|«Рэчы ў цемры»
|«Рэчы ў цемры»
|{{lang-en|Things That Go Bump}}
|{{lang-en|Things That Go Bump}}
|Старажытная Мэй і Морган хаваюцца ў доме Дрэздэна пасля таго, як на іх нападае адзін з ворагаў Мэй. Але затым яны пазнаюць, што апынуліся ў пастцы і на іх насоўваецца смяротны заклён.
|Старажытная Мэй і Морган хаваюцца ў доме Дрэздэна пасля таго, як на іх нападае адзін з ворагаў Мэй. Але затым яны пазнаюць, што апынуліся ў пастцы і на іх насоўваецца смяротны праклён.
|8 красавіка 2007
|8 красавіка 2007
|-
|-
Радок 115: Радок 115:
|«Другі горад»
|«Другі горад»
|{{lang-en|Second City}}
|{{lang-en|Second City}}
|У Чыкага заяўляецца бацька Мэрфі, і ў яго да дачкі адна прэтэнзія — Гары Дрэздэн.
|У Чыкага з'яўляецца бацька Мэрфі, і ў яго да дачкі адна прэтэнзія — Гары Дрэздэн.
|15 красавіка 2007
|15 красавіка 2007
|-
|-

Версія ад 20:25, 4 ліпеня 2019

Дасье Дрэздэна
The Dresden Files
Жанр фэнтэзі, дэтэктыў
Стваральнік Джым Батчэр
Заснавана на The Dresden Files[d]
Рэжысёр Ганс Беймлер
Роберт Х'юіт Вулф
У ролях гл. ніжэй
Краіна ЗША
Мова англійская
Колькасць сезонаў 1
Колькасць серый 12
Вытворчасць
Выканаўчы прадзюсар Нікалас Кейдж
Працягласць серыі 45 хвілін
Студыя Lionsgate Television[d]
Трансляцыя
Тэлеканал Sci Fi Channel (ЗША)
Space (Канада)
Sky One (Вялікабрытанія)
На экранах 21 студзеня 2007 — 15 красавіка 2007
Спасылкі
IMDb ID 0486657

«Дасье Дрэздэна», «Файлы Дрэздэна», «Дэтэктыў Дрэздэн: Сакрэтныя матэрыялы» — амерыканскі тэлесерыял, створаны па матывах аднайменнай серыі кніг Джыма Батчэра. Прэм’ера серыяла адбылася 21 студзеня 2007 на каналах Sci Fi Channel у ЗША і Space у Канадзе. Вялікабрытанскі канал Sky One пачаў паказ тэлесерыяла 14 лютага 2007 года.

Сюжэт

Галоўным героем серыяла з’яўляецца Гары Дрэздэн, сучасны маг, які пражывае ў Чыкага і зарабляе на жыццё расследаваннем загадкавых злачынстваў. У гэтым яму дапамагае яго верны сябар і дарадца Боб, дух старажытнага ведзьмака, навечна зняволенага ва ўласным чэрапе, а таксама лейтэнант Мэрфі — маладая дзяўчына-паліцэйскі, якую Дрэздэн таемна кахае.

Персанажы

Галоўныя персанажы

  • Гары Дрэздэн (Пол Блэктарн) — галоўны персанаж серыяла. Гары з’яўляецца героем мімаволі, ён прафесійны чараўнік, які дапамагае паліцыі Чыкага расследаваць злачынствы з «незвычайнымі» абставінамі, а таксама іншым людзям, якія маюць патрэбу ў дапамозе мага. Маці Гары, магутная чараўніца, загінула, калі ён быў яшчэ дзіцем. Яго выхаваннем займаўся яго бацька-ілюзіяніст. Калі Гары было 11 гадоў, яго магічныя здольнасці пачалі праяўляць сябе. Яго дзядзька Джасцін Морнінгвей пажадаў забраць Гары, каб пачаць навучаць яго магіі. Калі бацька Гары адмовіўся, Морнінгвей забіў яго з дапамогай цёмнай магіі. Пасталеўшы, Гары даведаўся праўду пра гібель бацькоў і выкарыстоўваў свой дар, каб забіць дзядзьку. Хоць Джасцін пакінуў Гары вялікую спадчыну і буйны маёнтак, Гары аддаў грошы дабрачыннаму фонду і адмовіўся жыць у доме забойцы яго бацькоў.
  • Лейтэнант Коні Мэрфі (Валеры Крус) — дэтэктыў паліцыі Чыкага, якая часцяком прыходзіць да Гары па дапамогу ў справах, у якіх замяшаныя звышнатуральныя сілы, хоць сама яна адмаўляецца верыць у тое, што не ўпісваецца ў яе «правілы». Яна ставіцца да сваёй працы сур’ёзна і прыме любую дапамогу, каб раскрыць справу. Відавочна, Коні пачынае адчуваць рамантычныя пачуцці да Гары.
  • Хротберт «Боб» Бэйнбрыджскі (Тэрэнс Ман) — старажытны дух, які належыць Дрэздэну. Раней яго гаспадаром быў дзядзька Гары — Джасцін. Ён дае парады Дрэздэну з нагоды асабістых і магічных праблем, хоча Гары таго ці не. Боб з’яўляецца неацэннай скарбніцай інфармацыі — без яго Гары б не ўдавалася раскрываць злачынствы. Дакладны год (або нават стагоддзе) пакарання Боба невядомы, хоць ён сцвярджае, што памятае XVI стагоддзе. Таксама, у адной з серый, Боб пагражае Моргану распавесці ўсе сумныя гісторыі за апошнюю тысячу гадоў.
  • Дональд Морган (Конрад Коўтс) — выканаўца волі Вярхоўнага Савета, кіраўніка органа магічнага таварыства ў Чыкага. Ён заўсёды кіруецца законам і з’яўляецца моцным чараўніком. З прычыны адрознення ідэалаў паміж Морганам і Дрэздэнам нярэдка здараюцца рознагалоссі.

Другарадныя персанажы

  • Дэтэктыў Сід Кірмані (Рауль Бханеджа) — напарнік Мэрфі ў паліцыі Чыкага. Ён скептычна ставіцца да здольнасцяў Дрэздэна, лічыць яго шарлатанам.
  • Уолда Батэрс (Мэт Гордан) — судовы медэксперт чыкагскай паліцыі, які дапамагае Мэрфі ў яе асабліва загадкавых расследаваннях.
  • Джасцін Морнінгвей (Дэніэл Кэш) — былы выканаўца Вярхоўнага Савета і дзядзька Дрэздэна. Забіты пляменнікам пры дапамозе цёмнай магіі. Перад смерцю ён пакінуў двайніка, запраграмаванага на ўваскрашэнне гаспадара.
  • Б’янка (Джоан Кэлі) — самая моцная вампірка Чыкага, член Чырвонага дома вампіраў.
  • Старажытная Май (Джэйн Маклін / Элізабэт Тай) — жанчына-цмок, адна з кіраўнікоў Вярхоўнага Савета. Цярпець не можа дзядзьку, маці і самога Дрэздэна і шукае прычыну, каб спыніць род Морнігвеяў. Адзін з яе калегаў па Вярхоўным Савеце з’яўляецца Морнінгвеям, і прыходзіцца дзядулем Гары Дрэздэну. Таму Гары не пакаралі смерцю за забойства дзядзькі.
  • Лора Эліс (Наталі Лісінска) — афіцыянтка ў мясцовай забягалаўцы, дзяўчына Гары ў некалькіх серыях.

Спіс серый

Назва Арыгінальная назва Змест Дата выпуску
1 «Птушкі аднаго пяра» англ.: Birds of a Feather Маленькі хлопчык лічыць, што за ім палююць пачвары і ён просіць дапамогі ў адзінага вядомага чараўніка ў Чыкага — Гары Дрэздэна. 21 студзеня 2007
2 «Ідэнтыфікацыя Буна» англ.: The Boone Identity Прывід забітай дзяўчыны не можа знайсці супакой, пакуль яе забойца не атрымае па заслугах. Але вось неспадзяванка — ён ужо мёртвы. 28 студзеня 2007
3 «Сабачая воўна» англ.: Hair of the Dog Мэрфі просіць дапамогі ў Дрэздэна расследаваць серыю загадкавых забойстваў. Ён высвятляе, што ў справе замяшаныя пярэваратні — яны і ёсць забітыя. 11 лютага 2007
4 «Правілы бою» англ.: Rules of Engagement Спрабуючы выратаваць чарговую ахвяру ад злоснага дэмана, Гары пазнае, што іх нешта звязвае. 18 лютага 2007
5 «Дрэнная кроў» англ.: Bad Blood Дрэздэна наймае самая прыгожая (і самая небяспечная) вампірка ў Чыкага, Б’янка. Хтосьці спрабуе яе забіць, і ёй патрэбна дапамога чараўніка, каб даведацца, хто і навошта. 25 лютага 2007
6 «Духоўны спадчыннік» англ.: Soul Beneficiary Калі чалавек, які прадбачыць, што ён памрэ, падае як нежывы ў офісе Дрэздэна, Гары аказваецца замяшаны ў серыі загадкавых забойстваў, якія раскрываюць цёмную таямніцу з мінулага Боба. 4 сакавіка 2007
7 «Сцены» англ.: Walls Гары выяўляе групу зладзеяў-студэнтаў, якія знайшлі звышнатуральны спосаб абясшкодзіць любую сістэму бяспекі. Але гэты спосаб паступова іх забівае. 11 сакавіка 2007
8 «Штармавы фронт» англ.: Storm Front Жорсткае злачынства кідае Дрэздэна ў сярэдзіну гангстарскіх разборак і нагадвае яму пра небяспеку цёмнай магіі. Гэтая серыя павінна была быць першай. 18 сакавіка 2007
9 «Іншы дэтэктыў» англ.: The Other Dick Падчас урокаў, неабходных для атрымання ліцэнзіі прыватнага дэтэктыва, Гары знаходзіць цела свайго настаўніка, забітага з дапамогай звышнатуральных сіл. Гары неахвотна прымае дапамогу асістэнткі забітага, каб знайсці вінаватых. 25 сакавіка 2007
10 «Як наконт Боба?» англ.: What About Bob? Чарговая палюбоўніца Гары выкрадае чэрап Боба і дастаўляе дзядзьку Дрэздэна Джасціну Морнінгвею, які быў забіты Гары пяць гадоў таму. 1 красавіка 2007
11 «Рэчы ў цемры» англ.: Things That Go Bump Старажытная Мэй і Морган хаваюцца ў доме Дрэздэна пасля таго, як на іх нападае адзін з ворагаў Мэй. Але затым яны пазнаюць, што апынуліся ў пастцы і на іх насоўваецца смяротны праклён. 8 красавіка 2007
12 «Другі горад» англ.: Second City У Чыкага з'яўляецца бацька Мэрфі, і ў яго да дачкі адна прэтэнзія — Гары Дрэздэн. 15 красавіка 2007

Спасылкі